Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым ён паехаў у водпуск, у час якога і ажаніўся. А праз некаторы час ягоная маладая жонка прыехала да яго. Мы адзначылі гэты прыезд, я пазнаёміўся з ёю. Калі ў 1985 годзе ён, праўда, без сваё жонкі, знаходзіўся на экскурсіі ў Мінску — сам жыве ў Запаляр’і, заходзіў да мяне дамоў. Тады я жыў з жонкай і маленькім сынам на кватэры з агульнай кухняй. Жонка мая спецыяльна пайшла ў тэатр ці на канцэрт, каб не перашкаджаць нам пагаварыць. І мы шмат гаварылі. Успаміналі агульных знаёмых, я цікавіўся, як у яго сямейныя справы, прасіў перадаць ягонай жонцы прывітанне. А назаўтра зайшоў да яго ў гасцініцу «Мінск», дзе ён спыніўся з іншымі экскурсантамі, і мы доўга хадзілі па горадзе. Зазірнулі ва ўсе галоўныя кніжныя магазіны, бо ён, як і я, вялікі аматар кнігі. Я перапісваўся з ім да самага развалу Савецкага Саюза. Ён перадаваў мне прывітанні ад сваёй жонкі, я перадаваў прывітанні ёй.

Але пра Наталлю Белахвосцікаву. Надоечы трапіла мне ў рукі кніга «Вла­димир Наумов. Наталья Белохвостикова. В кадре», выдадзеная яшчэ ў 2000 годзе. Вядомы кінарэжысёр У. Навумаў — муж Белахвосцікавай. Кніга арыгінальная тым, што гэта рэдкі, магчыма, нават адзінкавы выпадак, калі ўспаміны двух людзей ідуць па чарзе, а некаторыя раздзелы напісаны сумесна.

Аднак перш чым знаёміцца з тэкстам, я ўважліва пазнаёміўся з ілюстрацыйным матэрыялам. Яго шмат, некалькі сшыткаў. Калі скласці разам, ці не пя­тая частка кнігі атрымаецца. Зразумела, у першую чаргу разглядаў тыя здымкі, на якіх Белахвосцікава. Быццам чакаў той сустрэчы, да якой імкнуўся праз гады. На жаль, сустрэча гэтая не апраўдала мае чаканні. Канечне, змешчана шмат цікавых здымкаў, прытым і рэдкіх, што сведчаць аб шматграннасці яе таленту, аб вялікай творчай працы. Толькі мне найбольш блізкія тыя нямногія з іх, якія вяртаюць у «мое далеко». Вяртаюць мне тую Белахвосцікаву, якая некалі так уразіла мне. Становяцца вяртаннем туды, куды звароту няма.

Няма звароту і ў тое, што перажываў у Драгічыне, калі спяшаўся ў другі канец калідора будынка, каб толькі пабачыць... Як не ўспомніць у сувязі з гэтым хрэстаматыйныя словы яшчэ аднаго класіка нашай літаратуры — Максіма Багдановіча: «Няма таго, што раньш было». У мяне ж па сутнасці нічога і ні было, хіба што, паўтараю, адно захапленне, якое хаваў у сабе. Не ведаю, ці яно засталося. А што памяць засталася, то магу сказаць пэўна. Іначай тое, пра што расказваю, не напісалася, не вынеслася б на чытацкі суд.

Мімаходзь не магу не зазначыць, наколькі карысна чытаць кнігі. Калі но­вая, праз некалькі дзясяткаў гадоў «сустрэча» з Белахвосцікавай, дзякуючы яе згадкам і ўспамінам яе мужа, абудзіўшы маю памяць, выклікала шчымлівую хвалю той нейкай незразумелай пяшчоты, якую ў больш чым сталым узросце наўрад ці можна адчуць так, як у маладыя гады — як бы прыемна гэта ні было, але такое вяртанне толькі ўспамін і не больш, то нядаўняе знаёмства з кнігай Мікаэла Тарывердзіева «Я про сто живу» дазволіла паставіць сябе ўпоравень з. Не, не з Тарывердзіевым.

Чытачам старэйшага пакалення няма неабходнасці нагадваць, хто такі Тарывердзіеў, тым не менш, ім не лішне абнавіць сваю памяць. Не кажучы, пра моладзь, якая нярэдка нічога апроч сучаснай, мякка кажучы, музыкі, ніякай іншай музыкі і не ведае. Тарывердзіеў жа — аўтар тэм і песень да такіх знакамітых мастацкіх фільмаў, як «Кароль-алень», «Сямнаццаць імгненняў вясны», «Іронія лёсу, ці з Лёгкай парай!».

За напісанне ўспамінаў Мікаэл Ляонавіч узяўся яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. На жаль, завяршыць іх не паспеў: 25 ліпеня 1996 года яго нестала. Завяршыла ягоныя мемуары і падрыхтавала іх да друку ўдава кампазітара. Іх і выпусціла выдавецтва «ЭКСМО» ў 2011 годдзе да 85-годдзя з дня нараджэння Тарывердзіева.

Кнігу «Я просто живу» чытаць адно задавальненне. Што ж, такім людзям, як Тарывердзіеў, ёсць што ўспомніць, бо ягонае жыццё было надта багатым і на падзеі, і на сустрэчы з цікавымі людзьмі, і на незвычайныя выпадкі. Адзін з іх звязаны са славутым кінарэжысёрам, народным артыстам СССР Эльдарам Разанавым. Сярод мастацкіх фільмаў, пастаўленых ім, як вядома, і ўжо згаданы «Іронія лёсу.» Пазнаёміўся ж Мікаэл Ляонавіч са сваім будучым сябрам у Доме творчасці ў Піцундзе.

Тыя, каму даводзілася адпачываць у гэтым Доме творчасці, не маглі не запомніць так званы «овощной стол», на якім у час абеду заўсёды стаялі вялізныя міскі з рознай гароднінай — буракамі, морквай, зелянінай, а то і проста з вінегрэтам. Бяры, колькі душа пажадае. І бралі. Асабліва тыя, хто ўсё гэта вельмі любіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былое, але не думы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Татьяна Олива Моралес - Новый Год, которого не было
Татьяна Олива Моралес
Отзывы о книге «Былое, але не думы»

Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x