Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У мяне чамусьці не заставалася сумнення, што яна акурат і ўзначальвае тамашнюю школу. Праўда, ужо быў якраз першы дзень чэрвеня, заняткі ў школе скончыліся. Настала пара выпускных экзаменаў. Ды паколькі гэта было ў першай палове дня, я не сумняваўся, што дырэктар будзе ў школе. Але па дарозе ад начальніка аддзела ідэалогіі райвыканкама, якая суправаджала нас у гэтай паездцы, я даведаўся, што дырэктарам гэтай школы працуе зусім не тая, якую мне так хацелася ўбачыць. Валя ўзначальвала тую самую школу, дзе некалі была піянерважатай.

Дзеля чаго я ўсё гэта згадваю? Ды таму, што гэта ўвогуле ўласцівасць чалавечай натуры, калі ёсць мажлівасць не толькі ў думках, а і наяву паспрабаваць сустрэцца з тым чалавекам, які некалі прывабліваў цябе. Гэта, аднак, не значыць, што такая сустрэча абавязкова патрэбна. І не толькі табе самому, а і таму, да каго так імкнешся ў думках. Праходзіць час, людзі мяняюцца. Таму нярэдка тую радасць, якой жывеш у прадчуванні сустрэчы праз гады, на адлегласці, пры самой сустрэчы не адчуваеш. Нельга вярнуць тое, што было некалі. Наўрад ці запалае агонь былых пачуццяў. Хіба што можа з’явіцца кволенькае цяпельца, гатовае, не паспеўшы разгарэцца, згаснуць.

Красамоўны прыклад: народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў праз шмат дзясяткаў гадоў вельмі ж загарэўся жаданнем пабачыць сваю колішнюю каханую Алесю (гэта пра яе, як вядома, знакамітая песня, што на дзіва непаўторна гучала ў выкананні тых першых «Песняроў», якія выступалі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна). Таму і зрабіў усё, каб сустрэцца з ёю. Але спатканне так і не адбылося. Угледзеўшы здаля немаладую жанчыну, да якой ён прыехаў, Аркадзь Аляксандравіч не адважыўся да яе падысці. Гэта была ўжо не Алеся. Не толькі па ўзросце. Адсутнічаў той ранейшы вобраз, які вабіў яго да сябе, натхняў, абуджаў светлыя пачуцці.

Нездарма кажуць: двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. У пэўнай ступені гэта тычыцца і ракі кахання. Нават такога кахання, якое ў рэальнасці не існавала, таму па сутнасці і не каханнем было, а толькі нейкім захапленнем, ці што. Хоць, бадай, і гэта недакладна. Ды мяркуйце самі, бо тое, пра што цяпер раскажу, тычыцца мяне. Гэта таксама згадка з даўняга ўжо часу. З таго самага, пра які пяецца: «Как молоды мы были...» Праўда, у дадзеным выпадку пра каханне гаварыць не выпадае, бо прысутнічала толькі захапленне. І то не ў сапраўднасці, а на адлегласці. Прытым нават без якой-небудзь спробы ўбачыць тую, да якой з’явілася нейкае асаблівае, незразумелае стаўленне.

Многія з тых, хто належыць да пакалення, узрост якога сёння блізку шасцідзесяці пяці гадоў, з некаторымі ваганнямі ў большы ці меншы бок, памятаюць, якое прыемнае ўражанне ў іх некалі выклікаў мастацкі фільм Сяргея Герасімава «Ля возера». Не ў апошнюю чаргу таму, што адну з галоўных роляў у ім выканала сямнаццацігадовая на той час Наталля Белахвосцікава. Такі ўзрост мела і яе гераіні Лена Барміна, якая разам з бацькам жыла на беразе Байкала. Лена заканчвала сярэднюю школу, бацька яе быў вучоным-байкала-знаўцам.

Фільм у цэлым атрымаўся яркім, але ў ім мне больш за ўсіх запомнілася менавіта Лена Барміна. Нягледзячы на тое, што поруч з ёю былі вельмі цудоўныя выканаўцы. Адзін з іх — дырэктар камбіната Васіль Чарных, у ролі якога зняўся Васілій Шукшын, чаго варты. Дый бацькам Лены стаў таксама цудоўны акцёр — Алег Жакаў. Таму, магчыма, для іншых гледачоў Белахвосцікава з яе Ленай Бармінай і адышла крыху на задні план. Хоць, калі лепей разважыць, не магла адысці, бо фільм шмат у чым усё ж трымаўся на ёй, як сказаў нехта з крытыкаў, «душы Байкала».

Бадай, яшчэ і таму надта запомніўся мне фільм «Ля возера», што незадоўга да ягонага паказу я змог убачыць Байкал. Прызваны на службу ў Забай­кальскую ваенную акругу, я дабіраўся ў цэнтр яе, горад Чыту, хуткасным цягніком Масква—Уладзівасток, добра вядомым як «Россия». Мы, пасажыры, зразумела, загадзя ведалі, што ноччу ён будзе праходзіць ля самага «свяшчэннага мора». Многія не спалі, а, стоячы ля вагонных акон, чакалі, калі нарэшце пакажацца Байкал. Потым ніяк не маглі адарваць свае позіркі ад непаўторных краявідаў, якія мільгалі за вокнамі. А тут магчымасць пабыць ля Байкала і з Байкалам, дзякуючы мастацкаму фільму. Не магу залічыць сябе ў вялікія аматары кіно, але на той час, бадай, ніводзін фільм мне так не падабаўся, як гэты. У першую чаргу дзякуючы ёй, Лене Бармінай. Не, дзякуючы Наталлі Белахвосцікавай, якая настолькі запомнілася мне, быццам у сапраўднасці сустрэўся з ёю ля самога Байкала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Былое, але не думы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Татьяна Олива Моралес - Новый Год, которого не было
Татьяна Олива Моралес
Отзывы о книге «Былое, але не думы»

Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x