Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У апошнія дні часта блукаю па лесе. Яго працяжны, крыху тужлівы шум супакойвае, напаўняе нейкай лёгкасцю i бадзёрасцю. Мне здаецца, каб у мяне былі раны, я іх гаіў-бы шумам лесу, яго цішынёй і прахалодай.

Некалькі разоў прыходзіў да ляснога возера, шукаў вачыма знаёмую постаць. Яе не было. Я чакаў, спадзяваўся, i мае наведванні возера зрабіліся яшчэ болей частымі.

Сёння ў мяне асабліва радасны настрой. Нам паведамілі, хто ляціць першым рэйсам на Месяц. Я лячу, лячу да зор! Разам са мной рыхтуецца ў рэйс Віктар. Начальнікам экспедыцыі назначаны Іван Іванавіч Дзянісаў.

На душы ў мяне — радасны непакой перад сустрэчай з чаканым, крыху загадкавым будучым днём. Я цалкам аддаўся марам. Абходжу знаёмыя сцежкі, лугавіны, лясныя сцяжынкі.

Я хутка пакіну цябе, бор, буду сумаваць па табе! Чуеш?

Меднастволы, з цёмна-зялёнай чупрынай, ён глядзіць на мяне, нічога не адказвае, толькі па-ранейшаму шуміць, шуміць... Можа гэта ён уздыхае, шкадуе аб ростані? Невядома.

Я не прыкмеціў, як падышоў да возера. Над кручай — высокая беланогая бярозка, непадалёку — шэры, патрэсканы камень. Знаёмая сэрцу мясціна! Я міжволі прысеў на камень. Шумелі, каціліся на пясчаны бераг хвалі. Над галавой, пад ледзь прыкметнай вясёлкай, плылі хмары. Я люблю пазіраць на ціхае, спакойнае неба. Яго прастора, халаднаватыя глыбы воблакаў чаруюць сэрца і як-бы астуджаюць пачуцці.

Але па-асабліваму прыгожым становіцца неба тады, калі раптам яно загрукоча, загаворыць магутным, уладным голасам. Хмары ў такі чае робяцца гулкімі, як звон. I хоць іх паласуюць вострыя стрэлы маланак, яны не распаўзаюцца, а плывуць дружна, пагрозліва, і цэлыя вадаспады вады абрушваюцца на палі, лугі, дубровы...

Колькі я сядзеў ля возера, не ведаю. Але нечакана адчуў прыемны подых ветру. Ён даносіў да мяне не вільгаць возера, а пахучую вільгаць далёкіх лугоў, водар кветак.

Я зірнуў на неба. Уга! Блізка навальніца. Хоць вецер не быў моцны, але хмары ў вышыні неспакойна варочаліся, закручваліся ў чорны тугі вузел. I не паспеў я ўсхапіцца на ногі, як па лісцях дрэў, па траве закрапаў дождж.

У гэты-ж момант пачуліся дзявочыя галасы. Я ўздрыгнуў. 3 маладога ельніку выбегла некалькі дзяўчат. Яны мітусіліся, шукалі пад дрэвамі схованкі. Нарэшце падбеглі пад старую сасну. Адна дзяўчына адлучылася ад сябровак, заспяшалася да разгалістага нахіленага дрэва.

Вось дык нечаканасць! Гэта-ж Наташа! Я подбегам накіраваўся да нашага знаёмага дрэва. Яна пачула крокі, аглянулася'ў мой бок і ўзрадавана закрычала: «Хутчэй! Хутчэй!»

Мокры, задыханы, я прыпыніўся.

— Як вы сюды трапілі? — запытаўся я.

Яна адказала:

— Хаваюся ад дажджу! I дзіўна — зноў мы з вамі разам...

— Дзякуючы навальніцы...

— Так,— пацвердзіла Наташа, памаўчала нейкую хвіліну, потым дадала: — А ведаеце — гэта добрая прыкмета. Прабачце, як ваша імя?

— Алег.

— Прыгожае імя...

— А я і не заўважаў,— пажартаваў я.

Яна з нейкім сумам i дакорам адказала:

— Імкненне не заўважаць — дрэнная рыса ў людзей. Паступова яны звыкаюцца з гэтым i становяцца чэрствымі.

— Вы мяне ў нечым абвінавачваеце? — павярнуўся я да Наташы i паглядзеў проста ў яе карыя з залатой іскрынкай вочы.

— Так! — адказала яна.— Чаму вы збеглі з танцаў? Помніце?

Я апусціў галаву.

— Не ўмею танцаваць,— нарэшце прамовіў я, каб што-небудзь сказаць.— I мне стала сумна...

— Я сумавала таксама... А вы, мабыць, па сваёй прывычцы не заўважылі?

— 3 вамі быў Віктар... А я сябрам не перашкаджаю.

— Ах, вось вы які! Клапоціцеся пра Віктара, а пра мяне не падумалі? — яна, хоць яшчэ ішоў дождж, пабегла да сябровак.

Дзяўчаты весела смяяліся.

Я таксама выйшаў з-пад сасны і паволі пакрочыў па беразе возера. Наташа глядзела мне ўслед, i я інстынктыўна адчуваў — глядзела дакорліва i сумна. Мне хацелася спыніцца, паклікаць яе, каб пайсці разам пад гэтым дажджом. Але я нават не павярнуўся. Ззаду звінеў дзявочы смех, уздыхала пад кручаю возера.

Не, я не быў у роспачы. Я зразумеў, што адбылося жаданае цуда — каханая дзяўчына звярнула на мяне ўвагу. Цяпер у гэтым не было ніякага сумнення. Мне хацелася ісці на край свету, скакаць i спяваць, цалаваць усіх сустрэчных, моцна паціскаць ім рукі ў падзяку за шчасце.

Шумела навальніца. Не толькі ў небе, але і ў маёй душы... I вось на захадзе парваліся, рассунуліся хмары, і ў іх прасвеце па-маладому весела заззяла сінява. Яна была яркая, свежая і нагадвала чысціню марскіх прастораў.

Раздзел чатырнаццаты

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x