Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!

Здесь есть возможность читать онлайн «Вітаўт Чаропка - Няхай жыве горад шчасця!» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Няхай жыве горад шчасця!: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Няхай жыве горад шчасця!»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Няхай жыве горад шчасця! — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Няхай жыве горад шчасця!», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давайце схаваем Святое пісьмо, — звярнуўся я да чалавека, падобнага на Хрыста. — Хай у нас будзе сяброўская пагулянка. Гэта не выкліча падазрэнняў у тых, хто гоніцца за мною.

— Хай будзе так, — згадзіўся са мной «Хрыстос»: — Баста, — рэзка ўскрыкнуў ён.

Той, хто хаваў віно, дастаў з-пад стала бутэльку, злосна зірнуў на мяне. Астатнія скідвалі з твараў маскі, выслабаняліся ад плашчоў. I ўбачыў я перад сабою людзей, апранутых у форму старшынь дэпартаментаў. «Хрыс­тос»: калматыя бровы над шклянымі нежывымі вачыма, друзлы маршчыністы твар кітайскага бажка, каўпак блазна на галаве. Увесь ягоны мундзір быў абвешаны медалямі і значкамі: «Выдатны выспявала», «Пераможца марафону», «Ударнік». Дык гэта ж старшыня дэпартамента. Адкуль ён тут? Я азірнуўся на чалавека, які хаваў віно, і аслупянеў... перада мною сядзеў Прэзідэнт. Ягоная тэлегенічная ўсмешка нібы казала: «Я ж папярэджваў цябе». Побач з ім запіхваў у рот гурок мажны барадаты мужчына, ягоны мясісты нос, як чырвоны ліхтар, палымнеў у паўзмроку; гарматным ядром красавалася буйная лысая галава. За ім, разваліўшыся на лаве i склаўшы рукі на грудзях, з цікавасцю пазіраў на мяне праз пенснэ нейкі незнаёмец. За імі ў акружэнні двух чалавек незадаволена бухаў кулаком па стале, аж скакалі міскі і шкляніцы, і крычаў: «Я ім пакажу кузькіну маці» нехта хударлявы з маленькімі вусамі пад доўгім храшчаватым носам. «Відовішчаў і хлеба. А будзе хлеб—будуць і спевы», —казаў хударляваму той, хто сядзеў леваруч. «Ніякіх паслабленняў», — казаў той, хто сядзеў праваруч. За імі ўбачыў чалавека, які абыякава да ўсяго, што дзеялася побач, дыміў трубкай. Каля яго, абхапіўшы рукамі галаву, паставіўшы локці на стол, сядзеў нейкі стары. Ён не пазіраў на мяне, нібы палохаўся сустрэцца са мною позіркам. Ля дзвярэй, шырока расставіўшы ногі і заклаўшы рукі назад, стаялі з нерухомымі тварамі супрацоўнікі Прэзідэнта. Усё гэта было, нечакана для мяне, што я так нічога не разумеў. Якім чынам гэтыя людзі сабраліся разам? Што яны тут робяць? Прэзідэнт па шкляніцах разліваў віно. Цурчэла чырвоная вадкасць. Калі віно было разліта, падняўся старшы­ня, трымаючы шкляніцу ў руках.

— Дарагія таварышы, — пачаў ён нетаропка, — сябры і паплечнікі, асабіста наш паважаны госць, у гэты гістарычны момант я, як вялікі міратворца i чалавекалюбца, падымаю свой тост за нябачаны росквіт...

Ён так i не закончыў. У гэты момант у пакой з крыкамі ўварваліся аген­ты пільнасці.

— Дзе ён? Дзе ён?—закрычалі яны. — Дзе ён?

Прэзідэнт пераможна ўсміхнуўся і паказаў пальцам на мяне. Старшыня паспешліва цугліў са шкляніцы віно — гэта было апошняе, што я ўбачыў тут. Агенты пільнасці схапілі мяне за рукі, заламалі іх за спіну і вывелі за дзверы. Следам выбег Прэзідэнт.

— Вось забыліся, — працягнуў ён агентам Святое пісьмо.

На вуліцы нас ужо чакаў бранявік. Ля яго тоўпіліся зацікаўленыя гараджане. Сярод ix i тая дзяўчынка з блакітнымі вачыма. Яна глядзела некуды ў бясконцую далеч, кудысьці туды, у будучыню. У руках дзяўчынка трымала паштоўку з рэпрадукцыяй «Дынарыя кесара».

— Ану, пакажы гэтым цемрашалам клас! — штурхнулі мяне ў спіну агенты, i я звыкла крыкнуў штомоцы:

— Няхай жыве горад Шчасця!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Няхай жыве горад шчасця!»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Няхай жыве горад шчасця!» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Няхай жыве горад шчасця!»

Обсуждение, отзывы о книге «Няхай жыве горад шчасця!» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x