Вінцэсь Мудроў - Албанскае танга

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Албанскае танга» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Албанскае танга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Албанскае танга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Албанскае танга — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Албанскае танга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хрушчоў сказаў: «Цудоўна», а Якубоўскі яму ў адказ: «Так, цудоўная мясціна». Хрушчоў перакрывіўся і кажа: «Ды не, добрая бухта ў вайсковым плане. Калі тут размясціць флот, усё Міжземнамор’е - ад Басфора да Гібралтара - будзе ў нашых руках, - голас кельнера памацнеў, і чарнявы тыпус, павёўшы вачыма, прасіпеў:

- Ды цішэй ты... пачуць могуць. Запішы, пакуль не забыўся, увесь дыялог і заўтра ад гасцей не адыходзь ні на крок.

- Слухаюся, таварыш Энвер, - выдыхнуў кельнер, і той, каго звалі Энверам, перахапіў з ягоных рук памаранчу. - Гэтыя фрукты ды іншую экзатычную садавіну дыпламаты прывезлі аднекуль з Афрыкі, бо ў Албаніі яны выспявалі толькі ўвосень.

Кельнер, вядома ж, быў супрацоўнікам «сігурымі» і добра ведаў расейскую мову.

Той, каго звалі Энверам, плюхнуўся ў плеценае крэсла, зірнуў, прымружыўшы вочы, на барвовае сонца. Сонца вісела над выспай Сазан і было падобнае да вялізнае памаранчы. І зноўку згадалася тое, што назаўсёды адбілася ў памяці і нават з’яўлялася ў снах: Сталін ідзе па сваім разлеглым кабінеце, падыходзіць да стала, на якім стаіць ваза з памаранчамі, бярэ адну з іх у руку і пытаецца: «А ці не з’яўляецца ваш народ спакрэвічам баскам? Як, напрыклад, называецца па-албанску гэты фрукт?» «Партакал», - адказвае ён пераселым ад хвалявання голасам, і правадыр народаў, паўтарыўшы албанскую назву, торгае плячамі. Албанская назва, мяркуючы па ўсім, правадыра не задаволіла. Там, у сталінскім кабінеце, ён страшэнна хваляваўся, і потым доўга маракаваў: з якой прычыны правадыр згадаў баскаў? І толькі праз пару гадоў даведаўся, што Сталін здаўна цікавіўся паходжаннем індаеўрапейскіх моваў і што тэзу пра роднасць баскаў і албанцаў яму ўвёў у вушы Ціта - той ужо некалькі разоў наведваў Крэмль.

Першы раз Энвер прыляцеў у Маскву дванаццаць гадоў таму. Стаяў спякотлівы ліпеньскі дзень, і маскоўскае сонца, як падалося, свяціла больш пранізліва, чым албанскае. Вострыя сонечныя бліскі праціналі ўсё наўкол, і ўсё наўкол урачыста зіхацела. Зіхацела пенснэ Молатава, які сустракаў яго ля трапа самалёта; зіхацелі штыхі ганаровай варты; мікрафоны, перад якімі ён выступаў на аэрадроме; вокны навакольных будынкаў і абмыты палівальнымі машынамі асфальт на вуліцы Горкага, па якой яго везлі. А можа гэта проста падалося, і нічога там асабліва не зіхцела? Проста слязіліся вочы ад поту, што збягаў па ілбе. Ён быў у вайсковай форме - у юхтовых ботах, закрытым кіцелі савецкага ўзору, - і проста знемагаў ад спёкі. Гэты чортаў кіцель яму пашылі год таму, напярэдадні паездкі ў Бялград. Ціта, да якога ён тады ехаў, выхваляўся сваім маршальскім убо­рам, таму і давялося пашыць генеральскую форму. І потым, у Бялградзе, а цяпер у Маскве пацець даводзілася, як у турэцкай лазні.

Напачатку меркаваў, што адразу патрапіць на прыём да Сталіна, але яму паведамілі: «Язэп Вісарыёнавіч прыме вас пры першай жа магчымасці». А калі канкрэтна такая магчымасць з’явіцца - не сказалі.

Два дні ён знаёміўся з савецкай сталіцай, наведваў розныя музеі ды выставы, а на трэці дзень, ад самага ранку, албанскую дэлегацыю падвезлі да маўзалея. Не без хвалявання пастаяў ён каля ленінскага саркафага, потым прайшоўся ўздоўж крамлёўскага мура, па складах чытаючы прозвішчы пахаваных там дзеячаў, нарэшце, яго завялі ў музей Леніна, дзе давялося змарнаваць дзве гадзіны, і калі выходзіў з музея, пачуў: «Язэп Вісарыёнавіч сёння ўвечары прыме вас у сваім працоўным кабінеце».

Калі, на ватных нагах, ён увайшоў у разлеглы, падобны да залы, кабінет і ўбачыў рабаціністага недаростка, што падняўся з-за стала, дык не пазнаў у ім вялікага Сталіна, пра якога столькі чуў, столькі чытаў і партрэты якога віселі па ўсёй Албаніі. І толькі калі пабачыў недаростка зблізку і паціснуў мяккую, сухую навобмацак руку, пераканаўся, што перад ім правадыр сусветнага пралетарыяту. ...Тады, у галодным 1947-м, Сталін даў Албаніі 6 мільёнаў долараў і дармавую зброю. І вось цяпер, напярэдадні візіту Хрушчова, ён загадаў прыбраць з вуліц сталінскія партрэты.

- Энвер! - пачуўся з-за спіны дакорлівы жончын голас.

«Так, трэба ісці спаць», - падумаў Энвер, паціраючы скроні. Сонца ўжо напалову схавалася за небасхіл, кідаючы апошнія кволыя промні на двухгорбую выспу. Цяпер ужо і без бінокля можна было ўгледзець на вяршынях гарбоў высокія мачты - савецкія вайскоўцы разгарнулі там станцыю радыёсачэння, - і Энвер, пазіраючы на выспу, кожнага разу ўздыхаў. Яму здавалася, што саветы цяпер чуюць кожнае прамоўленае ім слова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Албанскае танга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Албанскае танга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Винцесь Мудров - Албанское танго
Винцесь Мудров
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Албанскае танга»

Обсуждение, отзывы о книге «Албанскае танга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x