Вінцэсь Мудроў - Албанскае танга

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Албанскае танга» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Албанскае танга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Албанскае танга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Албанскае танга — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Албанскае танга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кітай Энвер наведаў толькі аднойчы - у верасні 1956 года. Прыехаў тады ў Пекін на партыйны з’езд. Думаў, Мао прыме іхнюю дэлегацыю асабіста, у сваім кабінеце, а той пагаманіў з імі похапкам, падчас перапынку паміж пасяджэннямі з’езду. Калі ён з таварышамі ўвайшоў у пакой, дзе адбывалася сустрэча, Мао стаяў нерухома, як статуя, і давялося кожнаму па чарзе падыходзіць да яго, каб парукацца. Размова з кітайскім лідэрам атрымалася няўцямнай. Мао казаў нешта пра югаславаў, пра памылкі Сталіна, вёрз яшчэ нейкую лухту, якая нават не адбілася ў памяці. Але чорт з ім, з Мао. Галоўнае, гэтая статуя ў шэрым фрэнчы наўрад ці бу­дзе скідваць яго, Энвера, з пасады. Так што пераход у стан кітайцаў, як выглядала, быў адзіным выратаваннем.

Першы стрэл па хрушчоўцах ён зрабіў яшчэ ўлетку, у Бухарэсце. Там, на нарадзе прадстаўнікоў камуністычных і рабочых партый, савецкая дэлегацыя выступіла з крытыкай кітайскіх таварышаў, аднак албанская дэлегацыя тую крытыку не падтрымала. Мікіту Хрушчова гэта спачатку здзівіла, а потым разлютавала: «Што там за Албанія такая - кату на раз аблізаць, - а заяўляе пра нейкую сваю пазіцыю... Жывуць, галякі, за наш кошт і яшчэ хвастамі круцяць. Не даваць ім ніякага збожжа! І спыніць пастаўку трактароў ды іншай тэхнікі». Словы гэтыя перадалі Энверу, і гэта азначала, што ў Маскву яму ехаць не варта. Але ж вось давялося паехаць...

Хрушчоў ведаў тэкст ягонага спавешчання і, як меркаваў Энвер, бу­дзе рабіць усё, каб яно, прынамсі ў такой рэдакцыі, не прагучала. І як у ваду глядзеў. Першым, хто ўзяўся яго пераконваць не канфліктаваць з Мікітам, быў лідэр французскіх камуністаў Марыс Тарэз. Тарэз запрасіў на сяброўскую вячэру, і напачатку яны гаманілі - выключна па-французску - пра шумны і бязладны Парыж і пра ціхі ды ўтульны Манпелье, дзе Энвер калісьці вучыўся ва ўніверсітэце, але так і не здолеў скончыць. Ды і як было вучыцца, калі вакол віравала столькі прыгожых дэвотак, якія раз за разам вешаліся на шыю. «Ээ-х, былі часіны!» - выгукнуў ён за бяседным сталом, але Тарэз урэшце рэшт разагнаў прыемныя ўспаміны, паведаміўшы, што калі ён выступіць супраць Хрушчова, усе восемдзесят партый, што заявіліся на нараду, будуць супраць яго.

- А мы нікога не баімся, - сказаў Энвер, выціраючы сурвэткай вусны,- таму што ідзем правільнай дарогай!

Увечары наступнага дня пад вокнамі загулі машыны, і да ганку лецішча падкаціла адразу некалькі “ЗіМаў”. Гэта прыехалі на перамовы савецкія таварышы.

Энвер заўсёды з неахвотаю плёўся ў сталоўку, дзе ладзіліся падобныя сустрэчы, але гэтым разам, пабачыўшы сярод гасцей зморшчаны, што той сухафрукт, твар Анастаса Мікаяна, зусім змарнеў душою. Гэтага армяніна ён не любіў больш за Хрушчова, бо той непасрэдна займаўся пытаннямі дапамогі Албаніі і ўсяляк тую дапамогу скарачаў, крэслячы чырвоным алоўкам іхнія заяўкі.

«Усё, пан Анастас, мінуў твой час. Больш ужо не буду перад табой на хлеб спяваць ды на тваю руку паглядаць», - падумаў тады Энвер, нядобра зыркнуўшы на Мікаяна.

Госці штосьці казалі пра адзінства камуністычнага руху, пра тое, што Мікіта Сяргеевіч вельмі перажывае з нагоды савецка-албанскіх непаразуменняў, сталі прапаноўваць ільготныя крэдыты, нарэшце, пшаніцу ў неабмежаванай колькасці. Але, пачуўшы ад Энвера кароткую фразу: «Мы ад сваёй пазіцыі не адступімся», - селі ў свае чорныя, падобныя да жукоў- гнаевікоў “ЗіМы” і з’ехалі ў Маскву. Назаўтра, проці ночы, ізноў завіталі Мікаян з Казловым і зноўку пачалі казаць пра патрэбу адзінства, але Энвер паведаміў, што яму трэба класціся спаць, і госці, ужо накінуўшы палітоны, прапанавалі албанскай дэлегацыі сустрэцца непасрэдна з Хрушчовым.

12 лістапада 1960 года, акурат у поўдзень, да шэрага будынку на Старым пляцы пад’ехала албанская дэлегацыя, што ўдзельнічала ў нарадзе. Надвор’е было халодным і золкім. З неба падаў дробны сняжок, які адразу ж раставаў, крануўшыся асфальту.

Хрушчоў прыняў дэлегацыю ў сваім кабінеце, у прысутнасці Мікаяна, Казлова і Андропава.

Размова ад самага пачатку не задалася.

- Вам слова, пачынайце. Мы ўважліва слухаем, - прамовіў гаспадар кабінета, раскінуўшыся ў крэсле.

- Вы нас запрасілі, вы тут гаспадары, вы і пачынайце, - адказаў Энвер, і Хрушчоў, сумеўшыся, запытаў:

- Я не разумею, што адбылося пасля майго візіту ў Албанію ў 1959 годзе? - летась Мікіта ездзіў да Энвера на пагасціны, і яго там закідалі кветкамі.

У адказ албанскія таварышы завялі катрынку пра югаслаўскіх рэвізіяністаў, іх савецкія калегі, у сваю чаргу, сталі абвінавачваць Энвера ў расколе камуністычнага руху, потым сталі высвятляць - каму належыць ваенна-марская база ва Улёрскай бухце, нарэшце Хрушчову абрыдла ўся гэтая балбатня, ён падняўся на ногі і заявіў: «Вы на мяне плюяце! З вамі немагчыма размаўляць!» І албанцы, нават не развітаўшыся, ціхенька выслізнулі з кабінета.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Албанскае танга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Албанскае танга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Винцесь Мудров - Албанское танго
Винцесь Мудров
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Албанскае танга»

Обсуждение, отзывы о книге «Албанскае танга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x