Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Ладдзю” ў “Полымі” ўзялі чытаць, ды, відаць, не надрукуюць. П. казаў: “Што ты, братка. Гэта ж гісторыя… Герой такі-гэткі, п’е, з жанчынамі спіць”. Нічога дзіўнага, калі ў кіно забаранілі лаянку (у полі, на калгаснікаў і на падначаленых – можна), паказванне выпівак (у жыцці – хоць з ног кідайся, абы не ва ўстанове), сцэны ў ложку (у кожнага, у залежнасці ад розных прычын, ад адной да дзесяцёх палюбоўніц) і іншае такое. Тарцюфы ў ролі заканадаўцаў і арбітраў прыгожага.

Чытаў газеты за некалькі месяцаў – добра, калі за год набярэцца па 10 цікавых матар’ялаў.

У Лужаніна працавалі над раманам. 72 ст. рэцэнзіі. Вось амаль два месяцы і працаваў.

Добра было хіба на дні нараджэння. Святкаваў 27-га. Добрая закусь і беларуская гарэлка з перцам – “жыватоўка”, віно, слаўная кампанія. Быў начыста цвярозы, так, трохі ўсхваляваны. Усім, здаецца, было добра.

І, галоўнае, спявалі. Так спявалі, што слёзы і смех прасіліся з вачэй. Асабліва Люба Гр. [29] і Валя (Рыгора не было, паехаў у Таджыкістан).

Спадабалася ўсім, а Толька Забалоцкі абалдзеў, да таго яму да сэрца прыпала. Цяпер з усімі за Беларусь лаецца. Будзем з ім здымаць “Памяць”, калі яе пусцяць, у чым я сумняваюся. Кіно наша для бескампрамісных, якія не паспелі ўвабрацца ў сілу, для здольных і, галоўнае, для перыферыйных – клаака з чарвякамі ды гадзінамі. Можна было б, вядома, бясконца працаваць і перарабляць, каб жыў адным гэтым. Але ж гэта для мяне не ўсё. І я хачу сапраўднае даць, а яны ў мяне, як у Чэхава ў апавяданні, патрабуюць: ”Не, давай капейку, давай дзярмо”.

Грышка прыехаў з поўдня, паехаў хутка ва Ушачы, а я ўсё не мог адарвацца ад гэтых спраў, якія сушаць. А тут яшчэ сваячкі. спраў падкідалі, а тут яшчэ Лявон аддаў чорт ведае каму рукапіс рамана. Словам, цягнуў я тыя справы ваўсю і пакутаваў.

А тут яшчэ дзікая справа з музеем. Усе нашы намаганні пайшлі дымам. А было так.

Пабудавалі цудоўны будынак для гісторыка-краязнаўчага музея – 4300 м. карыснай плошчы і яшчэ два паверхі для музейных фондаў і майстэрань. І тут адна асоба, з’явіўшыся ў музей Айчынай вайны, з абурэннем заўважыла, што няма яе партрэта. Апраўдваючыся, супрацоўнікі сказалі аб цеснаце. Між тым, музей меў 1300 м., цалкам добра. І вось на пачатку снежня стала вядома, што ў верхніх інстанцыях абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб музеі памяняць месцамі, між тым, толькі на савецкі перыяд у новым будынку было адведзена 1950 м.. Ці мэтазгодна было рабіць такое хаця б з гэтай прычыны?

Супрацоўнікі ўзнялі трывогу, пісалі лісты, літаральна білі ў набат. Таму што гэта была катастрофа. Для фондаў музея Айчынай вайны не трэба і трох пакояў. Для іхняй экспазіцыі ў новым будынку хапае аднаго паверха, а два ніжнія паверхі для фондаў будуць пуставаць. Між тым, калі гістарычнаму музею аддадуць будынак музея Айчынай вайны – яны будуць задыхацца ў цеснаце, не будзе дзе размясціць таксідэрмікаў, заалагічна-біялагічную лабараторыю, фонды. У музеі павінны былі размясціцца рэспубліканскія рэстаўрацыйныя майстэрні – цяпер ім зноў не будзе памяшкання.

І пасля гэтую справу правялі цішком, у таямніцы ад супрацоўнікаў. Тыя прыйшлі на работу – ім сказалі: ідзіце дадому. Наступнага дня быў загад: спыніць экспазіцыю. Даведаліся, што прыязджаў Машэраў. Ён, відаць, і аддаў загад.

Спынілі работу па мантажы, разлічыліся з мастакамі. 1. месяца пасля таго нічога было невядома. Пасля дырэктар афіцыйна сказаў, што павінны перавесці ўвесь музей. Між тым затраты на экспазіцыю, мастакоў, мантаж, эскізы, прывядзенне будынка ў парадак склалі ўжо 200 тыс. рублёў новымі народных грошай (мільён чатырыста дваццаць восем тысяч пяцьсот семдзесят адзін кілаграм хлеба). Але каму да гэтага справа? Псу пад хвост. Што нам варта яго выкінуць. Два гады з Канады завозілі – завязем і яшчэ. У аддзеле прыроды ўзнялі паркет, папсавалі падлогу, звязваючы каркасы дыярам. Цяпер гэта ўсё зноў ламай, зноў манціруй і сцялі. І ані слова супраць з боку дырэктара. Урэшце, ён і раней трымаў сябе так, дый прызначаны быў, відаць, не для ўзначалення беларускай гістарычнай навукі, а для ўдушэння яе. <���…>

І вось нядаўна афіцыйная пастанова. “З мэтай увекавечання”. Увекавечваць трэба, няма ніводнай сям’і, якая не пацярпела б. Але ўвекавечаць не безыменных. Паколькі верхні паверх будзе пуставаць, там зробяць “Галерэю партызанскіх герояў”. Не тых, што стралялі і паміралі, а тых, што пасля з’явіліся на гатовенькае. З чым вас і віншую. Толькі аб сваёй “славе”, быццам забыўшы, як лёгка яна скідаецца з п’едэстала, калі яна незаслужаная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Обсуждение, отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x