Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расследаванні інспектара Сарвы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расследаванні інспектара Сарвы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Расследаванні інспектара Сарвы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расследаванні інспектара Сарвы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы хочаце ажыццявіць захоп Інкубатара. Я вас правільна зразумеў, спадар інспектар?

— Цалкам дакладна, спадар капітан.

— Валодаючы аб ім толькі той інфармацыяй, якую вы атрымалі ў ходзе допыту Таранды?.. Вы не знаходзіце, што гэта надзвычай рызыкоўна? А калі нас хочуць прывабіць у пастку?.. Больш разумна не лезці наўгад, а паведаміць пра Інкубатар на Зямлю!

— За гэты час злачынцы паспеюць эвакуіраваць Інкубатар — пакуль радыёграма дойдзе да кіраўніцтва, пакуль будзе праведзена разведка 2011 QF99 і спланаваная аперацыя, пакуль да астэроіда прыбудзе група захопу. Мы павінны зыходзіць з таго, што злачынцы ведаюць пра арышт экіпажа барка.

— А калі не?

— Наш сігнал могуць перахапіць — адсюль да астэроіда не так ужо і далёка.

— Дазвольце? — Пагін дачакаўся кіўка Філюты і толькі пасля гэтага працягнуў. — Я лічу, што інспектар мае рацыю: злачынцаў трэба браць! У адваротным выпадку яны паспеюць схаваць канцы ў ваду... Упэўнены, што аховы і персаналу ў Інкубатары мала — чым большае паселішча, тым больш актыўным павінна быць яго забеспячэнне. А залішне высокую актыўнасць суднаў у раёне нічым не вартага ўвагі астэроіда даўным-даўно б заўважылі.

— Не забывайце і пра тое, што «was wissen zwei, wisst Schwein» — што ведаюць двое, ведае і свіння. Чым большая колькасць людзей з'яўляюцца захавальнікамі сакрэтнай інфармацыі, тым вышэй верагоднасць яе выдавання... Мы пакляліся працягваць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу ў ёй. Самы час даказаць гэта справай!

Нейкі час Філюта задуменна мераў крокамі каюту, затым ад душы вылаяўся і сказаў:

— Добра, спадар інспектар. Мы ляцім да 2011 QF99. Аднак катар застанецца на месцы да таго часу, пакуль вы не прапануеце мне план аперацыі.

— Timeo Danaos et dona ferentes. Вы чулі пра траянскага каня, спадар Філюта?..

Для ажыццяўлення задуманага Сарва меў патрэбу ў дапамозе Таранды. Капітан «R-257», пачуўшы, што ад яе патрабуецца, спытала толькі адно:

— Магу я разлічваць на змякчэнне прысуду?

— Запэўніваю вас, спадарыня Таранда, суд прыме да ўвагі супрацоўніцтва са следствам.

— Я ўсё зраблю, спадар Сарва! — паліграф для праверкі шчырасці капітана барка не патрабаваўся.

Перад апусканнем у гіперпрастору Філюта сабраў падначаленых у кают-кампаніі і распавёў пра прапанаваны інспектарам план. Ні адзін з паліцэйскіх не стаў адмаўляцца ад удзелу ў аперацыі. Нават наадварот — патрульныя гарэлі жаданнем выпаліць асінае гняздо.

Памеры адсекаў «R-257» не дазвалялі размясціць у ім дадатковыя сорак восем супрацьперагрузчаных коканаў, і патрульным прыйшлося выкідваць за борт усё лішняе. Экіпаж барка змясцілі ў ізалятар катара. Філюта даў дабро на апусканне па заканчэнні працэдуры праверкі бартавога ўзбраення — катар павінен быў падстрахаваць групу захопу, не выходзячы з гіперпрасторы, каб не спудзіць гандляроў рабамі.

Пераход заняў крыху менш за дзве гадзіны. «R-257» выйшаў з гіперпрасторы за пяць ты­сяч кіламетраў ад астэроіда і на малым ходзе рушыў да яго. Дзякуючы таму, што 2011 QF99 па чарзе паварочваўся да барка то адным, то другім бокам, інспектар змог пераканацца ў праўдзівасці слоў Таранды. Радары аказаліся нядзейнымі.

Пагін стаяў за спінай Таранды і ўважліва сачыў за тым, каб капітан барка не падала сігнал трывогі. Засцярога была залішняй — жанчына і не думала пра тое, каб папярэдзіць гандляроў рабамі.

Пілот-паліцэйскі з другой спробы пасадзіў «R-257» па ўказаных Тарандай каардынатах.

— Што далей? — За арміраваным ілюмінатарам распасціралася пазбаўленая жыцця раўніна з кратарамі.

— Будзем чакаць, спадар інспектар. — Капітан барка ніяк не магла даць рады хваляванню. Залішняя нервовасць Таранды магла ўсё сапсаваць, таму Пагін прымусіў жанчыну прыняць заспакаяльны сродак.

У нясцерпным чаканні прайшлі тры чвэрці гадзіны.

— Едуць! — нарэшце паведаміў назіральнік, і праз некалькі імгненняў на гарызонце паказаліся ўсюдыходы, якія колерам зліваліся з паверхняй.

— Не ўздумайце даць задні ход, спадарыня Таранда! — Папярэдзіў Сарва, правяраючы зброю. Апазнавальныя знакі з паліцэйскіх скафандраў прыйшлося зняць, а іх саміх закамуфляваць пры дапамозе дадатковай амуніцыі і аэразольных балончыкаў з фарбай.

Усюдыходы ўзялі «R-257» у паўкола, пасля чаго з машын вылезлі ахоўнікі і накіраваліся да барка. Цяжкага ўзбраення гандляры рабамі не мелі, што не магло не парадаваць паліцэйскіх. Праблем пры затрыманні не паўстала — варта было толькі ахоўнікам, якія нічога не падазравалі, падняцца па трапе, як іх адразу ж скруцілі. Вадзіцелі пахваліцца хвацкай рэакцыяй таксама не маглі. Ператрус усюдыходаў дазволіў атрымаць дакладныя каардынаты базы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы»

Обсуждение, отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x