Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Упырхлікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упырхлікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9.

Зямля вязьдзе цьвярда.

Ракаміндую СШАс.

Бродскі

Магчымасьць зьнікнуць зь лягера зьявілася ў мяне разам з гуманітарнай дапамогай. Тую нам прывозілі ў сярэднім раз на месяц прадстаўнікі адной міжнароднай дабрачыннай арганізацыі. Звычайна я гэтае сьвята чалавечай салідарнасьці й сквапнасьці ігнараваў, бо ня меў жаданьня стаяць у даўжэзнай чарзе, якую традыцыйна ачольвалі цыганскія маці-гераіні — адбіць у іх кавалак якога-небудзь шмацьця ўсё адно было нерэальна. Астатнія беларусы, як і варта было ад іх чакаць, наадварот, арганічна ўліліся ў шумлівы й схільны да гвалту натоўп абяздоленых, які з выгляду нагадваў ім апазыцыйныя шэсьці (гэтак змагары называлі свае колішнія шастаньні па Менску). У гэтага шэсьця дык прынамсі была нейкая практычная мэта: вядома ж, не апрануцца ў дзіравыя футры, а каму-небудзь іх збыць ці абмяняць на пацеркі. Бальшыня дапамогі заканчвала сваё падарожжа там жа, дзе й пачала, — у вакольных сэканд-гэндах і на віетнамскіх кірмашах. Мяне, аднак, цікавіў ня рэчавы бок падзеі, а чыста чалавечы, то бок самі чальцы дабрачыннай арганізацыі, а канкрэтна — дзяўчаты, і сярод дзяўчат — канкрэтна амэрыканкі, якія ад суму ды пачуцьця віны перад сьветам і замуцілі ўсю гэтую байду з гуманізмам. Чаму з усіх прадстаўніц зямных народаў менавіта амэрыканкі мелі шчасьце так зацікавіць мяне, сказаць цяжка. Можа, таму, што яны ўяўляліся мне поўнай супрацьлегласьцю нашых беларускіх бабішч (хай тройца маіх каханых сябровак даруе), ад якіх я яшчэ ў інтэрнаце меў адны непрыемнасьці.

У адну такую амэрыканку я ўжо зь мінулага разу быў плятанічна закаханы (нават пачаў дзеля яе браць у індусаў і пакістанцаў урокі ангельскай) і напружана чакаў зручнага моманту зь ёю пазнаёміцца. Да­лей адкладаць нашае збліжэньне я ўжо ня мог, бо знаходзіўся пад трайным ціскам гармонаў, вывучаных ангельскіх словаў і жыцьцёвых абставінаў. Калі пасьля арганізаванага гуманітарыямі дабрачыннага матчу ў валейбол адзіны ў іхных шэрагах хлопец узяў у рукі гітару, я тут жа, хоць і быў цьвярозы, пусьціўся ў скокі з апантанасьцю цецерука ў пэрыяд юру, паводле ўсіх правілаў нашай народнай харэаграфіі. Гэта зрабіла на маю амэрыканку належнае ўражаньне — пасьля таго, як мяне адкачалі, яна спыталася, як мяне зваць і адкуль я родам. Ня ведаю, што прымусіла мяне адказаць, што я — Андрусь Макатоўша з Пэнсільваніі (здаецца, я хацеў прадэманстраваць ёй сваё пачуцьцё гумару). Амэрыканка, аднак, вылупіла вочы й сказала, што яна таксама з Пэнсільваніі, пасьля чаго пачала выпытваць у мяне пра нашых супольных знаёмых і пра тое, якім чынам я апынуўся ў чэскім лягеры. Я збрахаў ёй штосьці накшталт таго, што прашу палітычны прытулак ад перасьледу ЭфБіАй за сваю анархістычную дзейнасьць — і ў гэта яна паверыла з такой радасьцю, што мне тут жа стала яе шкада, і я прызнаўся, што я зь Беларусі. Амэрыканка запэўніла мяне, што ад пачатку ня мела ў гэтым ніякіх сумневаў, проста хацела падтрымаць мой жарт (насамрэч яна была з Каліфорніі). Ну, мы пасьмяяліся нашаму досьціпу — я, праўда, крыху змушана (вядома ж, які зь мяне, трасца, пэнсільванец) — і тут выявілася, што ў нас насамрэч супольнае паходжаньне: амэрыканчыны гэбрайскія продкі калісьці жылі ў Беларусі зусім непадалёк ад бабцінай вёскі. Пасьля гэтага мне ўжо не давялося тлумачыць ёй прычыну сваёй эміграцыі. На правах земляка я папрасіў яе аказаць гуманітарную дапамогу й мне, а менавіта — дапамагчы зваліць з гэтага клятага й абрыдлага лягеру, усё адно куды, іначай я тут зусім сап’юся й скуруся. Амэрыканка ў сваю чаргу папрасіла мяне ўстаць з каленяў, каб не падумалі, што я прашу ейнай рукі, і паведаміла мне, што неўзабаве ў Празе будзе адбывацца нейкая ўсясьветная моладзевая канфэрэнцыя па пытаньнях меншасьцяў і што яна з гэтай нагоды можа афіцыйна выпісаць мяне зь лягеру ў якасьці ўдзельніка, прынамсі на пару дзён. Большага мне было й ня трэба. Замест падзякі я прапанаваў амэрыканцы цяпер жа, на месцы заняцца самым жарсным у ейным жыцьці полавым актам, але яна ветліва ад маёй прапановы адмовілася — відаць, сумелася ад нечаканасьці. Мы засталіся сябрамі.

10.

Не шукай ты мяне каля жытніх палёў...

Данчык

Галоўны лягерны паліцыянт па мянушцы Гаўляйтар доўга не хацеў прызнаваць ува мне нейкае віяйпі й адпускаць з-пад сваёй мацярынскай апекі ажно на тры дні — звычайна, нам выпісвалі дазволы („выхазкі“) усяго на паўдня, каб зьбегаць у вёску, ну максымум на дзень, калі камусьці было вельмі ўжо трэба ў Джармэнію. Парушэньне прапускнога рэжыму каралася штрафам, дошкай ганьбы й дэпартацыяй. Сэрцавяшчун, мабыць, падказвала Гаўляйтару, што болей я ў сфэру ягонай юрысдыкцыі не вярнуся, чаго ён дапускаць зусім не хацеў — з большым задавальненьнем ён убачыў бы, як я пакідаю лягер нагамі наперад, як той кітаец. Аднак мае амэрыканкі да апошняга стаялі за мяне гарою, настойваючы на тым, што я ім патрэбны жыўцом (няма сумневу, што яны распазналі ўва мне новага Барышнікава ці Нурыева). Дзякуючы гэтай іхнай настойлівасьці я ўрэшце выехаў-такі ў чэскую сталіцу — аўтастопам, бо грошай на квіткі мне ніхто зь сяброў-упырхлікаў не пазычыў, хаця й меў. Відаць, на маё вяртаньне ў лягер у лягеры сапраўды не разьлічвалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Упырхлікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Упырхлікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x