Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5.

Нягледзячы на рэзкую перамену свайго жыцьцёвага стылю й на сам ляйтматыў гэтага аповеду, я па-ранейшаму лічу, што другая паводле занудзтва катэгорыя людзей — гэта тыя, хто любіць размаўляць на другую паводле занудзтва тэму, «Падарожжы». (Першае месца ў маім прыватным рэйтынгу занудных тэмаў належыць гутаркам пра мовы, трэцяе — абмеркаваньню галівудзкіх фільмаў.) Іхныя маналёгі складаюцца зь віртуознага жангляваньня замежнай тапанімікай, бухгальтарскага ўліку коштаў, выдаткаў і прыбыткаў, усё гэта разбаўленае ў лепшым выпадку досыць нясьмешнымі анэкдотамі з турыстычнага жыцьця, над якімі яны самі спрабуюць рагатаць да зьнямогі, не раўнаючы благія комікі, што імкнуцца заразіць аўдыторыю ня столькі сваім гумарам, колькі гуморам. Найгоршы варыянт — гэта калі такіх заўзятых занудаў два боты пара, і яны да ўсяго яшчэ й вандруюць дуэтам, страхуючы адзін аднаго як альпіністы; у такім разе іхныя аповеды разьвіваюцца паводле формулы «А памятаеш, як у... мы (набухаліся, заблукалі, сустрэлі, натрапілі, аблажаліся й г. д.)?» «Так, во было сьмеху!» (Гігігі.) Тады (як, напрыклад, цяпер) задняе сядзеньне машыны ператвараецца ў маіх вачах у сямейную канапу пасярод гасьцёўні, не хапае яшчэ толькі альбому з фатаздымкамі. Як жа, памойму, бракуе сёньня людзей кшталту Рэмона Русэля, які ў свой час аб’ехаў цэлы сьвет і не пабачыў у ім папросту ні халеры! — бо не выходзіў з свайго гермэтычнага фургону. Сумняюся, аднак, што мае спадарожнікі ведаюць, хто гэта такі.

Пачуўшы «Галяндыя», хлопец-гіпстэр па-змоўніцку падміргвае мне ў люстэрку задняга бачаньня: малаток, маўляў, усё ясна, яны зь дзяўчынай самі вялікія аматары травы. Ды не аматар я ніякай травы, я нават бухаць год таму кінуў (чакайце! а ці ня ў гэтым сапраўдная прычына таго, што мяне звольнілі? з фармулёўкай «пачаў цурацца вечаровых тым-білдынгаў»?), гэтая іхная трава мяне ўжо аднойчы, фактычна, да эміграцыі давяла — але ж гэтага я ім казаць ня буду, таму толькі крыва ўсьміхаюся ў адказ, робячы выгляд знаўцы з шматгадовым стажам — настолькі шматгадовым, што каб апавесьці пра яго ня хопіць і кругасьветнага плаваньня, то нашто марна словы траціць. Сьціпласьць прафэсіянала. У прынцыпе, яно і праўда: калі я падкурваў сваю першую штакету, іхныя бацькі яшчэ трахаліся з прэзэрватывам, а калі гасіў апошнюю — з прэзэрватывам трахаліся ўжо яны самі. Таму ня ім мяне папракаць, што перапынак між гэтымі штакетамі быў такі доўгі — для мяне ён быў роўны аднаму пералёту шалёнай сьвіньні. Я ж не вінаваты, што першая штакета ўвесь гэты час мяне не адпускала.

Ну, раз я маўчу, то хлопец ужо ніяк ня можа прагапіць моманту самому пачаць гутарку на такую ўдзячную й блізкую яму тэму — ён бы ўсё адно закрануў яе рана ці позна: ах, маўляў, якая цудоўная шмаль у Гішпаніі! Дачакацца ня можам! Дарэчы, нічым ня горшая, чым у Амстэрдаме — дзе яны таксама, натуральна, былі — затое нашмат таньнейшая! Ледзь не задарма! Наагул, у Гішпаніі апроч беспрацоўя ўсё клёва — і вінчык, і хаўчык, і цёпла, і нерухомасьць недарагая, цэлыя вёскі цяпер прадаюцца... А як там з імігрантамі?, нечакана перабівае яго кіроўца, які быў толькі на Маёрцы і ня бачыў ня тое што ніводнага імігранта, але й ніводнага гішпанца. Ды нармальна, уступае ў гутарку дзяўчына, іх там ня столькі, як у той жа Нямеччыне, пра Францыю лепш маўчу. Не, ну там шмат лацінасаў, удакладняе хлапец, але яны нармальныя, іх ад гішпанцаў практычна не адрозьніш. Я пра чорных там, арабаў, настойвае кіроўца, каб не было непаразуменьняў, то бок не пра лацінасаў, гішпанцы для яго самі лацінасы. З гэтымі там поўны парадак, супакойвае яго хлопец, асабліва ня сунуцца. Гішпанцы, маўляў, наагул малайцы: пабудавалі ў сваіх афрыканскіх правінцыях высачэзны мур, такі цяпер у Вугоршчыне таксама будуюць, і дазволу ніякага Брусэлю не пыталіся, ня тое што ў нас...

Ага, вось мы ўрэшце і закранулі самую гарачую чэскую тэму апошніх месяцаў: уцекачы з Поўдня. Як ні парадаксальна, у гэтым пытаньні прасунутыя гіпстэры заадно з рэтраградам-стырнавым (а мо яны, як дасьведчаныя вандроўнікі, толькі прыстасоўваюцца пад кіроўцу, каб той крый бог ня высадзіў іх з машыны? наўрад ці): гнаць іх, маўляў, з нашае Эўропы, і асабліва з Чэхіі, сраным венікам. У найгоршым выпадку хай іх прымаюць тыя, хто бамбардаваў Лівію ці Сірыю, дый па ўсім. Выслухваць гэтыя знаўскія меркаваньні ў мяне няма падстаў, іх і без таго поўныя інтэрнэт-форумы. Таму я карыстаюся выпадкам, каб зноў паспрабаваць прымгнуць — але ж сон мне, прабачце за таўталёгію, удаецца самае большае ўдаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x