Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяжка было не зразумець майго шэфа, а прыкінуцца, што яго не разумееш, яшчэ цяжэй: так званы КаКаДу працаўніка, які ня ўмее адпачываць, зьніжаецца прапарцыйна падвышэньню ягонага імпэту. Разумеў я і сваіх калег: на маім фоне яны выглядалі як вечныя гультаі, якімі насамрэч і былі — можа, сваім упартым нежаданьнем езьдзіць у адпачынак я хачу выставіць напаказ, быццам працую больш і лепш за астатніх? Праз гэта яны штогод і задавалі мне пытаньне, як я правёў лета, дзе быў і што бачыў — гэткая сабе дзе-даўшчына. Як што мне ніколі не было чаго ім адказаць, на працы за мною замацавалася рэпутацыя дамасека й ледзь не ідэйнага ворага падарожжаў.

Мушу прызнацца: факт той, што ў параўнаньні зь сярэднестатыстычным бабылём я перасоўваю сваё цела па паверхні плянэты надзвычай рэдка, неахвоча й пераважна на кароткія дыстанцыі. Гэтак, вядома, было не заўжды, усяго апошніх гадоў дзесяць-пятнаццаць. Якіх толькі аргумэнтаў у абарону сваёй трывалай геаграфічнай пазыцыі я ні прыводзіў: і што далёкая вандроўка для мяне — гэта невыносны лягістычны стрэс, і што грошай мне плацяць ня так і шмат, каб дазволіць сабе такую раскошу, і што Прагу я люблю больш за ўсякія сафары й сэрфінгі, і што людзі, якія надта часта вандруюць, паступова робяцца імуннымі да новых уражаньняў, а старыя ў іх усё больш блытаюцца між сабою, тым часам як мне ўспаміны пра мае юнацкія туляньні даражэйшыя за туляньні самі... (Пра свае сапраўдныя псыхічныя цяжкасьці я тактоўна маўчаў нават перад сваім псыхіятрам.) Марна: калі спачатку мяне лічылі проста дзіваком, то з часам пачалі лічыць проста ўёбкам. Ну хіба ў нечым яшчэ, апроч падарожжаў, можа наагул палягаць сэнс жыцьця? Пагатоў такога, маўляў, маладога? Якое я марную, седзячы на сваім адным месцы — працоўным? Цяпер, у прысутнасьці шэфа, я сябе ўёбкам і адчуваў: мне зрабілася шчыра сорамна перад ім і калегамі, быццам яны злавілі мяне не на турыстычным, а на сапраўдным цэлібаце (пра які ў маім выпадку таксама, мяркую, здагадваліся), і я ўрачыста паабяцаў шэфу, што неўзабаве пасьля саракагодзьдзя сыду ў доўгі летні адпачынак, які нашая кантора завінавацілася мне за ўвесь час маёй тутэйшай паншчыны.

Як у ваду глядзеў! Так усё і сталася, толькі значна раней: празь які тыдзень пасьля гэтай гутаркі шэф сам адправіў мяне ў адпачынак, прычым яшчэ даўжэйшы — бестэрміновы. Мяне звольнілі, пакінуўшы сам-насам адразу з двума крызісамі: фінансавым і сярэдняга веку. То бок карпаратыву ня будзе. Зэканомілі, падлы. Я быў такі разьюшаны, што ідэя зваліць на нейкі час з Прагі (ды хоць бы з самой Чэхіі!) здалася мне ў новых варунках найлепшым, калі не адзіным, спосабам сабраць у кулак крышынкі раструшчанай самапавагі і ўцячы ад мноства раптоўна ўзьніклых праблем. З гэтым намерам я ўключыў з раніцы свой запылены хатні комп і замест выразу «праца ў Празе» загугліў «вэкэйшнз».

3.

Таксі прывозіць маіх гасьцей проста мне пад вокны, я назіраю за імі з вышыні чацьвёртага паверху са спачуваньнем: двух немаладых людзей з фатаздымку акурат цяпер бязбожна аббірае таксіст і нават не дапаможа ім з валізамі — а тыя відавочна цяжкія. Давядзецца ісьці ўніз. На сьпёку. А мо ня варта? Ці не дастаткова проста бзыкнуць ім кнопкай? Недастаткова: кім яны могуць мяне палічыць? Я ж яшчэ малады, поўны сіл, і ўжо такі непаважлівы да старэйшых. У дадатак, у доме няма ліфта. Халера зь імі: пайду сустрэну, але з пад’езду, у якім смурод сабачых сцакаў выгодна дапаўняецца прыемным халадком, выходзіць ня буду, няма дурных. У самы палудзень. Пунктуальна яны, трэба заўважыць.

Ну вось яна, першая сустрэча па-за віртуальнасьцю. Няёмкая, як усе такія сустрэчы. Больш няёмкімі бываюць толькі першыя хвіліны пасьля сэксу. Параўнаньне зьнешнасьцяў, нагадваньне імёнаў. Бяру найцяжэйшую валізу і амаль бягу зь ёю нагару, абы адкласьці пачатак размовы на пазьней. Спускаюся па яшчэ адну. Чаго яны з сабою панабіралі? Яны што сюды, на стала? Цяжка ўсё-ткі дыхаць з такой вагой (я пра валізы) і такім смуродам. Але падміргваю гасьцям, маўляў, не бяды, хутка выветрыцца (хлусьня). Ўэлкам ту май апартмэнт.

Зь сенцаў ім насустрач адразу кідаецца, непрыемна аблізваючы насы, смурод маіх цыгарэт, паводле трываласьці параўнальны з сабачым на лесьвіцы. Між Сцылай і Харыбдай. Ну, затое ў цэнтры. Абое моршчацца, жонка нешта напаўголаса кажа мужу па-галяндзку (якіх толькі моваў у маёй хаце ні гучала, але галяндзкая ўпершыню) — той толькі моўчкі хавае вочы. Тады яна сама зьвяртаецца да мяне па-ангельску:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x