Пётра Садоўскі - Дзьве душы - Русскій мір і Беларускі сьвет у слове

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётра Садоўскі - Дзьве душы - Русскій мір і Беларускі сьвет у слове» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
( З другога боку, хацелася б нам таго ці не, у кожным з нас, сучасных беларусаў, жыве частка расейскай душы). У аповесьці маладзіца, якую ўзялі “за мамку” для панскага дзіцёнка, “трохмесячнага першачка Ігналіка (амаль аднадзёньнічка зь ейным сынам Васільком”), асірацелага пасьля разбойнага нападу на ягоных бацькоў, “паноў сярэдняга багацьця” Абдзіраловічаў, падмяняе свайго сыночка на панскага, каб зрабіць яго багатым і шчасьлівым. Для мяне асабіста гэта, акрамя традыцыйнай інтэрпрэтацыі твора, – трагічная спачувальная алегорыя самаадмаўленьня дзеля прывіднага шчасьця, пра што дасьледчыкі мала гавораць.

У апавяданьні “Рускі” жыхар Магілёўскай губерні (“рускі”) у час “імперыялістычнай вайны” як салдат расейскай арміі, у перапынку паміж “кантактнымі” атакамі, сустракае на бульбянішчы “аўстрыяка” (селянін з Заходняй Украіны), які, як і ён, выкалупвае зь зямлі пехацінскай рыдлёвачкай бульбу. Абодва зьлякнуліся, аднак потым супакоіліся, прыселі, выпілі па кроплі аўстрыякавай гарэлкі, пакурылі рускай махоркі ды разышліся. Магілёўскаму селяніну спакваля упоўз у голаў вайсковы маскальскі чарвяк, ён павярнуўся і стрэліў. Цытата: “Калі Рускі падбег і нахіліўся над яго (аўстрыякавай – П.С) чубатаю шапачкаю і даўна падстрыганымі вусамі, дык у цямноце мала чаго ўбачыў, але пачуў, як ён яшчэ дадаў, гаворачы быццам аб нейкім трэцім: “ Што ж цій москаль наробыв... Застанэцца моя жынка і діты...”. ”Рускі” вярнуўся ў сваю роту. І звар’яцеў. Раз-пораз ён кідаецца на зямлю, б’ецца ў канвульсіях і крычыць: “Я рускі, рускі, рускі!”.

Думаючы пра сёньняшнюю расейска-украінскую вайну і герояў Максіма Гарэцкага, я ўзгадваю 1953 год, калі мяне, бязбацькавіча (бацька загінуў у партызанах) накіравалі ў Мінскую сувораўскую вучэльню, дзе я прайшоў страявым крокам 13 парадаў (перад кожным месяц трэніроўкі на плацу), вывучаў 63 пераможныя паходы Суворава, а пасьля “вячэрняй паверкі” штовечар пячатаў крок пад сьпевы “Юнкерскага маршу”: «Взвейтесь. соколы, орлами, / Полно горе горевать / Толи дело под шатрами / В поле лагерем стоять ...”. Я рыхтаваўся стаць “рускім”. Першай заўпарцілася мая родная мова. Яна была тады ня проста “сродкам зносінаў”, але заставалася зьнітаваная з эмацыйным станам 13-гадовага чалавечка.

Мова і прастора: “гарлачыкі” і “кувшинки»

Ліцьвіны-беларусы майго ўзросту, якім зараз паміж 70 і 80, уяўляюць сабой своеасаблівых “апошніх з магіканаў”, што яшчэ пасьпелі пражыць першыя 15-20 гадоў адмеранага ім веку ў натуральным бацькоўскім сьвеце. І ў гарадах, і ў вёсках дзеці яшчэ маглі засынаць пад родныя калыханкі, чуць нашы вясельныя песьні, скакаць цераз купальскі агонь на сапраўдным, а не на пастаўленым Купальлі, адчуць ціхую і сьветлую ўрачыстасьць слова “Сьвята” . Потым прыйшоў “празьнік”...

Наша Буцькаўшчына , вёска, дзе я нарадзіўся, не была вельмі набожная.. Але ж на на Сьвята (Каляды, Вялікдзень, Тройца, Дзяды) дома была ня толькі асаблівая ежа, але была ціхая радасць, усё чыста вымыта, ніхто не сварыўся, больш шчодра давалі міласьціну таму, хто хадзіў па беднасьці.

Змалку я быў вельмі чуйны – можа, нават чульлівы – да слова. Гэта, пэўна ад маці. У побыце, на ўроках мовы й літаратуры ў Сувораўскай вучэльні я пачуваўся, як арак, якога выцягнулі з-пад карча. У вясковай школе я таксама разумеў ня ўсе словы ў расейскіх падручніках, але гэта не выклікала негатыўных эмоцый. А тут раптам, калі ўсё стала па-расейску, і трэба было старацца гаварыць па-гарадзкому, усё маё нутро пачало супраціў. Чытаю ў падручніку: “Тёма влез на дерево” (“Чаму ня ўзьлез? Як ён туды галавой, як у мех, тачыўся? “) . “Повозка поднимается в гору?” – Чаму не пад гару? “Салазки катятся под гору” – Чаму не з гары? “Оденьте палки!”,-- камандуе вусаты фізрук. – Чаму не “вазьміце кійкі?”. Палкі ў нас вунь за паветкай ляжалі. “Брат нарвал щавеля на щи” – гэта сказ з параграфу пра “шипящие согласные”. Не разумею, што такое “щи”, да таго ж – як гэта можна рваць шчаўе. Яго ж збіраюць. Калі рваць, яно будзе з травой. Тады сядзі ды гадзіну перабірай. Можа, гэты брат званітаваў, яго вырвала шчаўем на нейкае “шчы”. Можа на тое, чым ён пасюкаў?

Гэта не цяперашняя дарослая прыдумка. Тады, шэсцьдзесят гадоў таму, як і дома, дзе слова нараджалася на маіх вачах, я працягваў яго ня толькі прачытваць, але і “бачыць”. Гэдак, як і шчавель, мы грыбы зьбіралі: бралі з сабой ножык, зразалі грыб “на пні” і клалі ў кошык. Расейскі хлопчык “Тёма” з “Родной речи” (падручнік па расейскай мове) набрал полную корзину грибов. Як бульбы! Якая там грыбніца! Іншы лірычны герой (з “Родной литературы”) наломал букет сирени. У нас у Будзькаўшчыне бэз рос ў дагледжаных гародчыках, якія часам называлі палісаднікамі. Галінкі акураненька зразалі нажніцамі ці ножыкам. Нават на пасьляваенных хацішчах, дзе засталіся “нічыйныя” кусты бэзу, як бы саромячыся колішніх гаспадароў-пагарэльцаў, наш тутэйшы хлопец-кавалер ашчадна абыходзіўся з бэзавымі галінкамі, каб зрабіць букет для сваёй “дзеўкі” (такая форма не была ў нас абразьлівай), калі будзе “падводзіць” яе зь вечарынкі-бяседы. За рэчкай жылі зарачане, прысланая з Расеі абслуга для вайсковага гарадка, які атабарыўся ў былым панскім маёнтку. Расейскамоўныя мужчыны -- цывільныя і вайскоўцы -- выцягвалі сукаватымі хварасьцінамі з рэчкі гарлачыкі (па-іхняму – кувшинки) і падносілі іх сваім укормленым дамам, каб тыя плялі зь іх вянкі на галаву або вешалі на свае кароткія шыі ланцугі з колісь яшчэ жывых гарлачыкаў. З таго часу гарлачыкі больш ужо не расьлі ў нашай безымяннай рацэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x