Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лекі ад кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лекі ад кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лекі ад кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лекі ад кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі праз некаторы час ён павярнуўся, каб паставіць на стол талерку з грэнкамі, — то здрыгануўся i ледзь не выпусціў іх на падлогу, таму што ў дзвярным праёме стаяла тоненькая цёмнавалосая дзяўчына i глядзела на яго. На ёй былі акуляры ў тонкай сталёвай аправе, нітачка жэмчугу, сукенка-футарал у чорна-белую шахматную клетку, і хіба што на лбе адсутнічаў надпіс «прафесарская дачка». Але i без гэтага надпісу ўсё было зразумела.

— А дзе мама? — спытала дзяўчына. — Сышла ў бібліятэку чытаць гісторыю ўзнікнення паранай рэпы?

— Вы незвычайна здагадлівая асоба, — кіўнуў Томас. — Снедаць будзеце?

— Вядома, — дзяўчына ўселася за стол і ўтаропілася ў кніжку. — Мне каву з вяршкамі, паўтары лыжкі цукру.

Томас здзіўлена падняў бровы. Але нічога не сказаў, моўчкі наліў два кубачкі кавы і ўсеўся побач. Дастаў з торбы кнігу і таксама разгарнуў яе.

— Ого! Вось гэта навіны! Тата адшукаў кіроўцу, які ўмее чытаць! — прамовіла дзяўчына здзіўлена. — Як ваша імя, унікальнае стварэнне?

— Томас, — адказаў ён. — I наогул, я...

— А я — Анжаліка, — яна працягнула руку — і ўпусціла на падлогу сваю кнігу. Томас прыскокнуў, каб падняць, і з кнігі выпаў ліст у невялікім сінім канверціку. Анжаліка тут жа працяг­нула руку і выхапіла ліст.

— Гэта маё! — сказала яна строга. Згрэбла грэнкі, каву, кнігу — i сышла.

Так Томас і стаў асабістым шафёрам прафесара Шпіца. Ніякіх дакументаў у яго не спыталі, толькі імя ды жаданую зарплату, якую і выдавалі кожны панядзелак у белым канверціку. Томас вазіў прафесара ва ўніверсітэт і дадому, ездзіў па даручэннях — забраць кнігі ў краме, парасон з рамонту, заказы ў зяленіўшчыка i бакалейшчыка. Увесь астатні час ён праводзіў у двухпавярховым прафесарскім асабняку, дзе панавалі фрэкен i фрау Шпіц.

Дом быў утульны, але недагледжаны, трохі разняволены, адчуваўся недахоп умелых мужчынскіх рук. Не праходзіла i дня, каб Томас не чыніў якую-небудзь перакошаную палічку, не адкрываў намёртва закатаных слоікаў з леча ці не прыбіваў карніз, які так і марыў адваліцца.

Малады чалавек з лёгкасцю сышоўся з лагоднай і ўсмешлівай фрау Шпіц і часцяком замяняў яе каля пліты, калі ў разгар гатавання абеду яна сустракала ў рэцэпце расплывістае «тушыць 10— 15 хвілін» і сыходзіла ў кабінет мужа, каб на калькулятары вылічыць сярэдняе арыфметычнае. Яе каньком была празмерная ўніклівасць, любоў да дакладных лічбаў і фармулёвак. Сустракаючы ў кулінарнай кнізе выраз «соль, перац на смак» ці «варыць да гатоўнасці», яна гублялася і, спрабуючы знайсці ў тлумачальным слоўніку расшыфроўку гэтакіх няпэўных паняццяў, часам так зачытвалася, што пра гатаванне абеду забывала зусім.

У цэлым жа фрау Шпіц была надзвычайна добрым чалавекам і часцяком вяла з Томасам шчырыя гутаркі за кубачкам кавы.

Зусім іншыя адносіны склаліся ў наваспечанага кіроўцы з прафесарскай дачкой Анжалікай. Дакладней сказаць, яны не складваліся зусім. Томас адкрыта пабойваўся гэту пахмурную паненку ў акулярах і не ведаў, пра што з ёй можна пагаварыць. Строгая і непрыступная, ішла яна ў бібліятэку са звязкам кніг, ці сядзела ў чытальнай зале, штосьці канспектуючы, ці на лаўцы ў садзе чыркала ў нататніку, нахмурыўшы акуратныя бровы-нітачкі, здавалася, яна ўвесь час захоплена навуковымі пошукамі, матэматычнымі падлікамі, праверкай складаных гіпотэз і рашэннем невырашальных тэарэм. Ведаў бы Томас, што насамрэч яна выбірае сілуэт для новай сукенкі, бо хутка да краўчыхі ехаць, а ў галаве яшчэ поўная нявызначанасць, авальны выраз рабіць ці трохвугольны, спадніцусонца ці гадэ... Альбо вырашае, што спячы да чаю, пампушкі ці плюшкі, і ў чым паміж імі розніца, спытаць пра гэта маму ці адразу самой залезці ў слоўнік, і які слоўнік лепш браць, тлумачальны ці кулінарны, і ці не прасцей купіць гатовую выпечку ў кандытара.

Не, Анжаліка не была такой ужо легкадумнай паненкай. Думкі ў яе галаве былі досыць важкія — у сукупнасці, калі злавіць іх усе, звязаць пучком, як радыску, і пакласці на шалі. Паасобку ж гэта была вялікая, пярэстая і вясёлая кампанія самых разнастайных ідэй, сумненняў, разважанняў i азарэнняў. Дачка прафесара Шпіца яшчэ не вырашыла, якой навукай хоча займацца, таму ў яе акуратна прычэсанай галоўцы жылі ўрыўкавыя звесткі з самых розных абласцей, як жывуць у каробцы «Асарці» цукеркі з самымі рознымі начынкамі. Так, Анжаліка чула краем вуха, што ў Окама была брытва, у Шродзінгера кот, а ў Мёбіуса — стужка, але што паважаныя навукоўцы рабілі з гэткім арыгінальным рэквізітам, унікнуць пакуль не паспела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лекі ад кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лекі ад кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Лекі ад кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Лекі ад кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x