Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лекі ад кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лекі ад кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лекі ад кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лекі ад кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Позна, — развёў рукамі ён. — Я яго ўжо амаль з'еў. Але ў мяне ёсць яшчэ, частуйцеся! — ён дастаў з кішэні яшчэ адзін яблык. — Смачныя!

Яна з пратэстам схавала рукі за спіну. На яе вачах заззялі слёзы.

— Што з вамі? — здзівіўся Томас, ускакваючы на ногі. — Анжаліка? Вы плачаце?

Яна глядзела на яблык, які ўсё яшчэ працягваў ёй Томас, а потым узяла яго і зашпурнула да­лёка ўніз, туды, у бездань, дзе ядавітыя змеі. Няхай грызуць, калі хочуць. А яна застанецца пры сваім, няхай і неўзаемным, каханні. Відаць, лёс у яе такі — улюбляцца не ў таго ці не тады. Сіндром Анжалікі, так можна было б назваць гэту няўдачлівасць. Але ёсць ужо закон бутэрброда, нават тут яна спазнілася...

Томас паглядзеў яблыку ўслед і шпурнуў туды ж свой агрызак.

— Вы дарма яго выкінулі, нават не пакаштаваўшы. У фрау Апфель цудоўныя яблыкі.

— Фрау Апфель? — разгубілася Анжаліка. I перавяла погляд на яблыню непадалёк. — Дык яблык не з гэтага дрэва?

— На жаль, — развёў рукамі Томас. — Нягледзячы на ўсе мае намаганні, я не знайшоў на гэтым дубе ніводнага яблычка.

Разгубленая Анжаліка падышла бліжэй. Падняла з зямлі жолуд у карычневай шапцы. I доўга глядзела на разное дубовае лісце. Па яе твары ўсё яшчэ цяклі слёзы, але плакала яна зараз з зусім іншай прычыны.

— Магчыма, жалуды тут таксама чароўныя, але яны ўжо сапраўды мне не па зубах, — занадта сур'ёзным голасам сказаў Томас, падыходзячы да яе. — Вас гэта засмучае?

— Страшэнна засмучае, — сказала Анжаліка і ўсміхнулася, таму што пачула развітальны гудок цягніка, які адыходзіў ад станцыі. Сямігадзінны, апошні на сёння. Гэта значыла, што, прынамсі сён­ня Томас не з'едзе.

— Таксама прыйшлі па яблычак?

Яна рассеяна кіўнула і прагаварыла:

— Вось усе здзівяцца, калі даведаюцца. Падумаць толькі, дуб!

— А можа, не будзем нікому казаць? — прапанаваў Томас. — Навошта адбіраць у безнадзейна закаханых людзей іх апошнюю надзею?

I ён паглядзеў на Анжаліку і яе ружовы шалік, усміхаючыся ласкава і іранічна.

— Я магу параіць безнадзейна закаханым іншыя лекі ад кахання, — сказала Анжаліка збянтэжана. — Радыкальны сродак.

— I што ж я выпусціў у сваіх даследаваннях?

— Лепшыя лекі ад кахання — гэта новае каханне, — сказала Анжаліка, пільна разглядаючы дубовы лісток з парачкай жалудоў на кароткім хвосціку. Як быццам яна менавіта ім, тоўстым i яшчэ зялёным жалудам, паведамляла пра сваё адкрыццё i як быццам не бачыла ўважлівых вачэй Тома­са, які падышоў яшчэ бліжэй.

— Якая цікавая гіпотэза, — сказаў Томас сур'ёзна. — Калега, я спадзяюся, за вячэрай вы падзеліцеся са мной падрабязнасцямі вашага дзіўнага адкрыцця?

Ён узяў Анжаліку пад руку, i яны сталі павольна спускацца з тары.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лекі ад кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лекі ад кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
Кацярына Захарэвіч - Час Вогненнага Птушкалова
Кацярына Захарэвіч
Отзывы о книге «Лекі ад кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Лекі ад кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x