Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лазар Богша ніяк не мог зразумець (і ўсё вяртаўся ў думках назад), чаму эпізод, на які па сцэнарыю было адпушчана ўсяго сем метраў плёнкі, здымаўся ўвесь дзень, але так і не быў зняты. Ва ўсякім разе, не быў зняты так, як хацелася, як належала яго зняць. Затое ўся здымачная група чамусьці перасварылася, і пасля абеду ўжо ніхто не мог гаварыць спакойна, ад чаго справа не паляпшалася, а пагаршалася. Лазар Богша зразумеў, што ніякай карысці ад такіх здымак не будзе, а таму загадаў спыніць іх. Яму здавалася, што зды­мачная група ўзрадуецца, а здарылася наадварот. Першы запярэчыў аператар. За ім узбунтаваліся асвятляльнікі. Яны, маўляў, цягалі і расстаўлялі дзігі не дзеля таго, каб, нічога не зрабіўшы, зноў заносіць іх у машыну, а назаўтра выносіць і расстаўляць. Адным словам, складвалася такое ўражанне, нібы ўсім хочацца прадаўжаць сварку, зводзіць адно аднаго прыдзіркамі і папрокамі, нібы ў гэтым і заключаўся іхні сэнс жыцця, нібы без гэтай варожасці яны не варты добрага слова.

"Чакай, чакай, — спыніў ён сябе, — а як закончылася сённяшняя сварка?"

Яму стала смешна, бо і сварка закончылася смешна, нечакана, а галоўнае, не па тэорыі, якую толькі што адкрыў ён сам, а зусім наадварот, насуперак тэорыі, бо розум пры гэтым не меў ніякага значэння.

...Асістэнтам рэжысёра ў групе працавала маладзенькая дзяўчына, якая толькі сёлета прыйшла ў кіно. Звалі яе Верачка, а прозвішча ніхто не запомніў ды і не збіраўся запамінаць. Верачка і Верачка...

Знешне яна выглядала дзіцем ды і была дзіця па сваёй наіўнасці, шчырасці і бездапаможнасці, гэта заўсёды і выклікала ўсмешку ў кіношных зуброў.

Лютая сварка прывяла Верачку ў роспач. Спачатку яна глядзела на раз’юшаных кіношнікаў са здзіўленнем. Верачцы здавалася, што кіношнікі іграюць перад камерай. Потым, калі яна зразумела, што сварацца не па сцэнарыю, а ўсур’ёз, Верачка са слязамі на вачах падбегла да раз’юшанага натоўпу, закрычала тоненькім, дзіцячым галаском:

— Дзядзечкі, перастаньце!.. Мне страшна!..

Дзядзечкі нават не зірнулі ў яе бок, прадаўжаючы сварыцца. Толькі адзін з асвятляльнікаў, здаравіла Валоўскі, злосна тупнуў нагой:

— Брысь, шмакадзяўка, а то растапчу!..

Але Верачка не спалохалася, а можа, была так перапалохана, што не адчула страху. Яна раптам сказала з нечуванай шчырасцю ў голасе:

— Дзядзечка, хочаш я цябе пацалую, толькі не сварыся, дзядзечка...

Нечакана для кіношнікаў і самога Валоўскага Ве­рачка прыўзнялася на дыбачкі, цмокнула асвятляльніка ў няголеную шчаку.

На здымачнай пляцоўцы спачатку ўсталявалася пругкая цішыня, якая затым выбухнула вясёлым смехам. Кіношнікі сталі пацвельвацца, прасіць Верачку, каб яна і кожнага з іх ашчаслівіла такой жа ласкай. Жарты хоць былі вясёлыя, але не заўсёды бяскрыўдныя, так што Верачка расплакалася і збегла. Ніхто не пайшоу супакоіць яе. Але і тая лютая варожасць, што дасюль панавала на пляцоўцы, ужо не аднавілася, а патухла.

"А я — вахлак, — падумаў Лазар Богша. — I ўсе мы — вахлакі!"

Яму стала сорамна, што ён, як і ўсе, забыўся пра Ве­рачку, а яна, можа, і дасюль плача недзе ў адзіноце.

"Мы не проста вахлакі — мы бяздушныя, чэрствыя эгаісты, нікчэмныя жабракі, якія дбаюць толькі пра скарынку хлеба".

Ён тут жа зразумеў, што ў другі раз аказаўся несправядлівым, на гэты раз у дачыненні да жабракоў. Яму прыгадалася кімсьці расказаная прытча.

Донна Анна, донна Клара і донна Інэса гулялі па Мадрыду. Бачаць, пад аркай, у ценю сядзіць жабрак. Перад ім — алавяная талерка. А ў ёй — ні санціма.

Донна Анна лічылася набожнай і спагадлівай. Яна дастала дзесяць санцімаў і паклала на талерачку. Жа­брак уславіў яе чулае сэрца ў словах, вартых дзесяці санцімаў.

Донна Клара славілася ганарлівасцю. Яна дастала залатую песету, кінула на алавяную талерку жабрака.

Ен уславіў яе царскую шчодрасць і анёльскую прыгажосць якраз на залатую песету.

Донна Інэса была бедная. У яе не было і аднаго санціма. Але яна была гордая, ды і не хацела адстаць ад сваіх сябровак. Яна схілілася да жабрака і пацалавала яго.

Уражаны яе ласкай, жабрак падабраў з талеркі манеты, купіў на іх кветкі і аддаў донне Інэсе.

Цяпер ён зразумеў, чаму не выходзіў той тройчы кля­ты эпізод. У ім не было вось гэтай непасрэднасці донны Інэсы і Верачкі.

Яму захацелася пабегчы ў горад, падняць, як па трывозе, групу, каб неадкладна адзняць той эпізод, ды заўважыў, што сонца скацілася ўжо за возера, пакінуўшы на вадзе чырванаваты след.

"Позна", — падумаў Лазар Богша.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x