Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рафаіл Доля аж уздрыгнуў ад ягоных слоў і адразу прыгорбіўся, быццам баяўся, што яго адхвошчуць па твары. Лазару Богшу стала няёмка. Ён хацеў папрасіць прабачэння, але Доля ступіў наперад і вельмі ціха, на­ват баязліва, сказаў:

— Вось гэты, што справа ад святой, няйначай Лазар Богша, майстар, што зрабіў крыж па заказу Ефрасінні... Гляньце на ягоныя рукі. То рукі рамесніка... А другі, што стаіць злева, — аўтар "Слова аб палку Ігаравым".

На твары Долі адбіліся сарамлівасць, вінаватасць, збянтэжанасць, раскаянне. Лазару Богшу падумалася: такія твары бываюць у людзей, якія, не вытрымаўшы катаванняў, выдалі тайну. Яму стала шкада гэтага дзівакаватага чалавека, які з дзіцячай наіўнасцю верыць у сваё адкрыццё.

— Як вы здагадаліся? — спытаўся ён, зрабіўшы вы­гляд, што паверыў Долі.

— А як жа інакш, — адказаў Доля з упэўненасцю чалавека, які сапраўды зрабіў вялікае адкрыццё. — Давайце зазірнём на хвілінку ў Полацк дванаццатага стагоддзя...

Аднак у той вечар заглянуць у Полацк, ды яшчэ ў дванаццатае стагоддзе, ім не давялося. У музей, аднекуль з-за алтара, імкліва выбегла чорнавалосая дзяўчына ў белай кофтачцы і вузенькіх штоніках, якія тады толькі ўваходзілі ў моду, перамагаючы супраціўленне афіцыйнай і неафіцыйнай грамадскасці.

Іншая на яе месцы, пабачыўшы чужога чалавека, напэўна, збянтэжылася б, а гэтая гарэзліва зыркнула на Лазара Богшу і раптам весела зарагатала. У яе быў такі звонкі смех, што Лазар Богша не стрымаўся і сам невядома чаму засмяяўся.

— Ой, і насмяшылі вы мяне, — пераборваючы смех і не маючы сіл стрымаць яго, сказала дзяўчына. — У вас такія твары, як у Чапліна і Фернандэля. I шкада вас і смешна...

Яна перастала смяяцца і ўжо зусім сур’ёзна сказала, звяртаючыся толькі да Лазара Богшы:

— А я ўяўляла вас зусім-зусім не такім...

— То наша Любачка, — паспяшаўся пазнаёміць Іх Доля. — Наша радасць і наша шчасце...

— Кіньце, дзядзька Фаля, якое там шчасце, якая ра­дасць?..

Дзяўчына засаромелася і пачырванела, а Лазар Богша чамусьці з радасцю адзначыў, што яна не дачка гэтага дзівака Долі.

— А ўжо і радасць, — стаяў на сваім Доля.

— Ну, калі радасць, дык я напаю вас чаем. Няма чаго вам стаяць у гэтым мёртвым царстве рэчаў. I не спрабуйце адмаўляцца. Жанчын трэба слухаць.

Дзяўчына гэтая, што так нечакана ўварвалася ў іхнюю не зусім прыемную гамонку, чымсьці інтрыгавала Богшу. Ён і без вялікіх угавораў гатоў быў застацца, забыўшыся на тое, што спяшаўся ў гасцініцу, а яна яшчэ ўзяла яго пад руку і павяла ў глыб царквы.

За абабітымі лямцам дзвярыма аказаўся даволі вялікі пакой з круглым абедзенным сталом пасярэдзіне, са старой плюшавай кушэткай і мноствам старых рэчаў, можа, музейных экспанатаў, як падумалася Лазару Богшу. Рэчы гэтыя стаялі на падставачках, тумбачках, сталках самых розных формаў. За гэтым пакоем знаходзіўся яшчэ адзін, з якога і даляцеў кволы і трохі капрызлівы голас:

— Фаля, а хто з табой прыйшоў?

— А гэта Лазар Васільевіч прыйшлі, — падбегшы да дзвярэй, сказаў Фаля. — Лазар Васільевіч, які здымае ў нашым горадзе фільм...

— Ах, так, так, — азвалася жанчына. — Пазнаём мяне, Фаля, з Лазарам Васільевічам...

Доля павярнуўся тварам да Богшы.

— Лазар Васільевіч, — звярнуўся ён да Богшы, — пазнаёмцеся з маёй сваячкай Соф’яй Ігнатаўнай...

Лазар Богша перасек пакой па дыяганалі і, чакаючы ўбачыць нешта непрыемнае, рашуча ўвайшоў у той, другі пакой.

Ён быў асветлены мяккім святлом люстры. На высокім нікеляваным ложку напаўляжала жанчына, зусім сівая, але вельмі прыгожая.

— Ах, як я хацела вас бачыць, — захоплена сказала Соф’я Ігнатаўна і працягнула Богшу руку з залатым пярсцёнкам на пальцы. — Соф’я Ігнатаўна Вярбінская...

Лазар Богша троху разгублена ўзяў яе руку, не дужа ўяўляючы, ці ён павінен пацалаваць руку, ці проста паціснуць на знаёмства. На ўсякі выпадак пацалаваў і, здаецца, зрабіў правільна. Соф’я Ігнатаўна запунсавелася.

— Навошта вы хацелі мяне бачыць? — спытаў Богша.

— Ды ўжо і не ведаю, — з сарамлівай усмешкай адказала Соф’я Ігнатаўна. — Калі доўга ляжыш, дык якія фантазіі не прыходзяць у галаву...

— Соф’я Ігнатаўна паходзіць з акцёрскай сям’і і сама да вайны танцавала ў балеце, — падказаў Доля.

— Ах, Фаля, не трэба напамінаць пра даўняе... Усё прайшло, усё мінулася...

Яна сказала з такім непадробным сумам, што Бог­ша і Доля адчулі сябе вінаватымі і замоўклі.

— Сябры мае, — гукнула іх Люба, — чай патовы. Давайце будзем піць тут. Ты, мама, не станет пярэчыць?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x