Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рафаіл Доля, як падумалася Богшу, зноў загаварыў манерна, па-вучонаму, чым рашуча ўзлаваў Богшу.

— Што вы разумееце пад "сумніцельнымі каштоўнасцямі"? — гатовы на спрэчку, спытаўся ён.

— А вось гэтае выхвалянне зброяй, — спакойна адказаў Доля, як бы не жадаючы спрачацца.

— А вы маеце ўяўленне пра лагеры смерці? — непрымірыма спытаўся Богша і пачуў, як нехта наступіў яму на нагу, але не звярнуў на гэта ўвагі. — Ці, можа, вам нечага шкада стала фашызм, які можна было знішчыць толькі сілай зброі, каб вызваліць, уратаваць ад смерці мільёны людзей... Нічога сабе сумніцельныя каштоўнасці...

Яму здавалася, што Доля будзе прысаромлены, а то проста знішчаны ягонымі словамі.

— Навошта ж так катэгарычна, — пасля кароткага маўчання зноў загаварыў Доля і яшчэ больш спакойна, як раней. — Я лагеры смерці таксама ведаю не па чутках... Ды і Соф’я Ігнатаўна ведае іх... Так што вашы папрокі нас не закранулі... 3 вашага дазволу, Лазар Васільевіч, я паспрабую абгрунтаваць сваё разумение сумніцельных каштоўнасцей, калі ўжо гаворка зайшла пра іх...

— Мне трэба ісці, — рашуча сказаў Богша. — А сваё разумение гісторыі вы лепей надрукуйце ў якім выданні, каб пра яго ведалі спецыялісты...

Лазар Богша ўстаў з крэсла з рашучасцю чалавека, якому непрыемна далейшая гаворка. Доля з Любай нібы і не заўважылі ягонага намеру пайсці, затое Соф’я Ігнатаўна ўсхвалявалася.

— Фаля!.. Любачка!.. Што ж вы?.. Лазар Васільевіч пакрыўдзіліся... Што ён пра нас падумае?.. Лазар Васільевіч, міленькі, даруйце нам! Мы ў сваёй бярлозе зусім развучыліся гаварыць з культурнымі людзьмі... А ўсё я, я, я! — яна прыціснула да вачэй вышываную насоўку.

Богша разгубіўся, сеў.

"Ліха з ім, — падумаў ён пра Долю, — хай гаворыць!.. Выседжу, выцерплю і назаўсёды развітаюся, каб, барані божа, у другі раз не трапіць у такое недарэчнае становішча".

— Мне і сапраўды трэба ісці, — сказаў ён, — Позна ўжо... Але мне вельмі цікава паслухаць вас, Рафаіл Міхайлавіч.

Богша скрывадушнічаў знарок, спадзеючыся, што Доля і сам не стане прадаўжаць размову. I... памыліўся.

— Бачыце, Лазар Васільевіч, — нібы нічога не зда­рылася, загаварыў Доля, — некалі, у дагістарычныя часы, чалавек вымушаны быў захапляцца грубай сілай. Прырода ніколі не песціла чалавека, і ён павінен быў змагацца з ёю. Уявіце сабе: голы, з выгляду бездапаможны чалавек, без аініякіх там кіпцюроў або вострых іклаў і адзін на адзін са зверам. Гэта, калі хочаце, прыгожа. Барацьба на роўных... Таму грубая сіла на той час была эстэтычнай катэгорыяй. Чалавек захапляўся спрытнасцю паляўнічага, яго вынослівасцю, дужасцю, адвагай. I нават тады, калі яму даводзілася адстойваць свае паляўнічыя ўгоддзі ад такіх жа, як ён, паляўнічых, грубая сіла выступала ў той жа эстэтычнай катэгорыі, бо яна была сіла правая, справядлівая.

I яшчэ прашу заўважыць, Лазар Васільевіч, што ча­лавек тады хоць і змагаўся з прыродай, але не гвалціў яе. Ён найбольш спадзяваўся на літасць прыроды. Гэта потым ён не стаў чакаць яе літасці, ну і... не заўсёды выходзіў пераможцам. Прырода — кабета помслівая. 3 ёй трэба абыходзіцца далікатна...

Вы скажаце, што тады чалавек не думаў пра матэрыяльныя выгоды. Ды ўся ягоная дзейнасць была скіравана, каб паесці, адзецца, абудда, нешта назапасіць на чорны дзень.

Верна, Лазар Васільевіч, і тады чалавек не цураўся матэрыяльных выгод. Але не яны ўплывалі на яго. Задаволенасць зробленым — во што было галоўным.

Можа, вы і не цікавіліся, а я дык шмат часу патраціў на адну ўражлівую дэталь. Далажу я вам, Лазар Васільевіч, што ўсе народы свету, без аніякага выключэння, пасля калектыўнай работы — палявання, рыбнай лоўлі, збору ўраджаю, пабудаванай хаты ці любой дру­гой талакі — збіраліся разам, і спявалі, і скакалі, і славілі тых, хто вызначыўся ў працы. Ішло гэта ад задаволенасді зробленым, ад вялікага шчасця, што здолена нейкая праца. Бачыце, які вялікі сэнс!.. Грубая сіла тады найбольш і выступала як сіла, што нешта стварае, а не разбурае. Гэта потым пачалі славіць сілу, якая разбурае, знішчае жывое і нежывое. А тады да такога яшчэ не дадумаліся.

Тады чалавек разумеў, што ў ягоным існаванні ёсць нешта большае і важнейшае за звычайны набытак. Ча­лавек набывае, чалавек — спажывае. Грубая сіла і тая памірае разам з чалавекам. Але ж ёсць каштоўнасці, якія перажываюць чалавека — песні, малюнкі, прыгожа аздобленыя рэчы. Яны ўвасабляюць вечнасць. Яны ўзвышаюць чалавека над прозай жыцця, як птушку над зямлёй.

Дадумаўшыся да гэтага, чалавек стаў паважаць сябе. Паважаць, Лазар Васільевіч! Не за сілу, за дух свой!.. Во што важна, Лазар Васільевіч! Дык чаго ж мы, людзі цывілізаваныя, услаўляем грубую сілу, ледзь не молімся ёй? Дзетак нашых ці не з калыскі прывучаем да таго, каб шанавалі грубую сілу... А пра дух калі і прыгадваем, дык сарамліва. Найбольш прыкідваючыся, прыгадваем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x