• Пожаловаться

Александр Осипенко: Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко: Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1988, категория: Старинная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Александр Осипенко Святыя грэшнікі

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета". В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Александр Осипенко: другие книги автора


Кто написал Святыя грэшнікі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такога не магло быць, але такое было. Богша не мог зразумець, чым растлумачыць гэтую дзіўную з’яву.

Толькі цяпер ён азірнуўся наўкола і адчуў, як па ягонай спіне забегалі халодныя мурашкі, хоць, здавалася, падстаў для страху не было. Больш таго, убачанае ім нейкім чынам тлумачыла лясную немату.

Зямля, на колькі хапала зроку, была выслана дужа мяккім, чамусьці не прамерзлым, нейкім шэрым мохам. Ён заглушаў усе гукі. Нават не было чуваць і лёгкага шолаху.

Прыгледзеўшыся лепей, Богша пабачыў, што мох не толькі пакрывае зямлю тоўстым пластом, але ахутвае камлі дрэў. Забраўшыся па іх да самых вершалін, мох абвіў галіны, высушыў іх і звісае з гэтых стойма памерлых дрэў доўгімі пасмамі. Некаторыя з гэтых пасмаў дасягалі зямлі. Богшу здалося, што мох пачынае аблытваць і яго, узбірацца па нагах, па спіне на галаву.

Толькі не стаяць на месцы!

Богша пайшоў туды, дзе святлела стужачка неба на фоне мёртвай шэрасці. Неба было надзіва яркае — апошняе дагаранне перад заходам сонца. Але промні не дасягалі сюды. Яны заставаліся недзе там, за гэтым мёртвым лесам. Тут жа панавала плоская без канца і краю шэрасць. I мёртвая цішыня.

— Ну і чартаўшчына, — сказаў Богша і здрыгануўся ад таго, што ягоны голас засеў у горле даўкім ко­мам. Яго Богша не пачуў, як да гэтага не чуў тупату ног.

Нейкая жудасць пранізала яго, нібы токам. Яму захацелася бегчы, уцякаць адсюль, і толькі намаганнем волі ён прадаўжаў ісці павольна, нават больш павольна, чым раней.

Яму раптам падумалася, а ці гарыць гэты сухі, не крануты марозам мох? Ён падышоў да яліны, з якой жабрачым рыззём звешваліся да самай зямлі лахманы моху, нечага баючыся, працягнуў руку, дакрануўся пальцамі да лахманоў, і — нічога. Мох быў мяккі, халодны, але сапраўды сухі.

Адарваўшы шматок, Богша паспрабаваў падпаліць яго запалкай. Мох, аднак, не ўспыхнуў полымем, хоць і выглядаў сухім, а толькі абвугліўся, добра прыпёкшы руку.

Тым часам сутоньвалася. Неяк увачавідкі вячэрнія змрокі пагусцелі. Там, адкуль Богша прыйшоў, раптам захісталіся мёрзлымі вершалінамі дрэвы, мусіць вецер прайшоўся па іх. Тут жа прадаўжала панаваць жахлівая стоенасць. Здавалася, вецер абмінае гэтае царства жуды і смерці.

Той страх, што быў пакінуў Богшу, зноў наявіўся, як няпрошаны госць. Цяпер ён забіраў яго мацней, нібы ўдаўка, накінутая на шыю.

Плюнуўшы на ўсе маральна-этычныя ваганні, Богша павярнуўся і не азіраючыся пашыбаваў назад, да балацявіны, да той дарогі, якая думалася яму, выведзе на Сую.

Яму адразу стала лёгка і бесклапотна, нібы ён прыняў бог ведае якое гераічнае рашэнне. Яно ж, наадварот, было ганебнае. Але часам і ганьба прыносіць заспакаенне. На хвіліну, на час, пакуль спіць сумленне. Страху таксама не было, ён знік, халера, стары правакатар, рэвізор чалавечай мужнасці.

Выбегшы з мёртвага лесу, Богша раптам стаў як укопаны, бо тое, што ён пабачыў, заняло дыханне.

Па альховым рэдкалессі, але не заглыбляючыся ў яго, бегла двое ваўкоў. Між імі неяк бачком трухала двое сабак, адзін здаровы і гладкі, другі — звычайны дварняжка, калматы і прысадзісты.

Сабакі часам спрабавалі спыніцца, можа, па сваёй, сабачай патрэбе, тады ваўкі падганялі іх — пасцёбвалі сваімі хвастамі па сабачых азадках.

Вось гэтае падганянне сабак хвастамі да жудасці і ўразіла Богшу. Каб ваўкі гыркалі на сабак, кусалі іх ці хоць бы грозна ляскалі зубамі, Богша не быў бы так уражаны, як пабачыўшы гэтае "мірнае" суіснаванне.

Ваўкі і сабакі ішлі галава да галавы, нібы ў добрай згодзе. I толькі жаласлівае павіскванне сабак, як чалавечы плач перад смерцю, сведчыла аб найвялікшай трагедыі, што разыгрываецда на вачах чалавека.

Ваўкі яўна вялі сабак на смерць, хоць на іхніх ваўчыных мордах застыла гэткая лагоднасць. Так уявілася Богшу.

Збоку стваралася ўражанне, што сабакі самі па сваёй ахвоце ідуць у ваўчынай кампаніі, як іхнія сябры, паплечнікі, а можа, і саўдзельнікі нейкага разбою. Але сабакі ішлі на смерць, разумелі гэта і не спрабавалі ўцячы ці кінуцца на ваўкоў, пакусаць іх, хоць гэтым адпомсціўшы за свой палон.

Ваўкі, занятыя аховай сабак, не чулі Богшу, затое сабакі, прынамсі адзін з іх, дварняка, пачулі чалавека. Ён раптам заскуголіў так жаласліва, з такой надзеяй на чалавечую дапамогу, што Богша азірнуўся, шукаючы які дрын. Нічога зручнага не было. Богша, мабыць, і з го­лымі рукамі кінуўся б на ваўкоў, ды тут убачыў, што тыя селі. Селі між імі і сабакі. Як роўныя. Толькі ваўкі трымалі незалежную, ганарлівую паставу, а сабакі аж скурчыліся. Лазару здалося, што яны абодва дрыжаць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Александр Осипенко: Огненный азимут
Огненный азимут
Александр Осипенко
Людмила Толмачева: Ягоды бабьего лета
Ягоды бабьего лета
Людмила Толмачева
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Александр Лапин: Святые грешники
Святые грешники
Александр Лапин
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.