Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыгадаўшы дзікі часнок, які цяпер стаў такой рэдкай травой, што яго аж занеслі ў Чырвоную кнігу, Бог­ша раптам успомніў, што сёння яшчэ нічога не еў. Выпіў кавы, і на тым амінь. Нагадак пра часнок выклікаў пякучы голад. Трэба было перабіць яго ходь цыгарэтай.

У лесе яму курылася з асаблівай насалодай. Хацелася расцягнуць яе надаўжэй. А цыгарэта, як на злосць, дагарэла хутка. I ў час — Богша раптам зрабіў адкрыццё, што сцежка, па якой ён ішоў, недзе і невядома калі згубілася сярод папаратніку, ужо высахлым і ржавым ад марозу. Цяпер Богшу заставалася або вярнуцца на­зад, або пайсці нацянькі. Вяртацца назад не хацелася. Была надзея, што недзе наперадзе патрапіцца патрэбная сцежка. I ён пашыбаваў напрасцяк, балазе мароз добра падсушыў імшары.

Надзіва, ён даволі хутка выйшаў да рэчкі (яна выглядала незайздросным ручаём, які і цяпер, у мароз, ве­села булькаў на абледзянелых каменнях), перабраўся на той бераг і ўзрадаваўся, што ідзе верным шляхам. Неўзабаве ён напаткаў і сцежку, якая невядома адкуль паявілася і гэтак жа нечакана нырнула ў гушчар маладога ельніку.

Лазар спадзяваўся, што ельнік гэты хутка кончыцца, аж ён непрыкметна перайшоў у малады і вельмі гу­сты, з мноствам сухога павалу лес. Было не зразумець, як тут маглі ўпасці дрэвы, але на зямлі іх ляжала шмат. Яшчэ больш сухадрэвін завісла на сваіх таварышках. Лазар адны яліны пералазіў, пад другія падлазіў, баючыся выкалаць вочы.

Малады лес цягнуўся бясконца. Богшу разбірала злосць: якога чорта ён палез у гэтую гушчэчу? Мог про­ста абысці яе. Во ўжо нехта сказаў праўду: напрасткі варона лятае, ды ніколі дома не бывае. Але тут жа ён і супакоіў сябе: яшчэ невядома колькі спатрэбілася б часу, каб абысці гэты густы лес. Можна было і згубіць арыенцір. 3 лесам не жартуюць...

Як узнагарода за такую разважлівую думку, гушчэча нарэшце кончылася. Лазар Богша выйшаў да велікаватай балацявіны з рэдзенькімі сасонкамі сярод пажоўклай балотнай травы. Па краі балацявіны рос высокі густы чарот.

Балацявіну гэтую (Богша вызначыў з першага позірку) напрасткі не пяройдзеш. Сярод купін то там, то тут пабліскваў здрадлівы балотны лядок. Паспрабуй ступі чалавек або звер — не вытрымае, праломіцца, а ўжо багна дароібіць сваю каварную справу.

На балоце яшчэ ляжалі жоўтыя сонечныя блікі, але сонца Богша не бачыў. Яно хавалася недзе за лесам. Балота было жоўтае, як твар нябожчыка.

Толькі дурань мог прадаўжаць падарожжа, але не меншы дурань мог вярнуцца назад праз завалы і гушчэчу. Зрэшты, самым большым вар’яцтвам было кранацца з утульнай цеплыні прафілакторыя, шукаць нейкія язычаскія дубы, каб толькі на хвіліну вярнуцца ў дзяцінства.

"Можа, тады вар’яцтва і фільм, які я раблю? Можа, Люба недалёка ад гэтай простай ісціны? Навошта вяртацца назад праз буралом стагоддзяў? Хто ацэніць твае пакуты, шалёны боль пошукаў і расчараванняў?..

Ах ты, слабак!.. Шукай, шукай сабе прычыны, каб не было сорамна, што адступіўся!.. Як жа мы любім шукаць гэтыя прычыны, што хоць неяк могуць апраўдаць слабасць, баязлівасць, здраду, злачынства і чорт яе ведае яшчэ якую подласць!.."

Лазар Богша пачуў, як гарачая хвалька ўдарыла ў скроні, нібы ён зрабіў ужо нейкі прыкры ўчынак. Ён загадаў сабе і павярнуў направа, дзе, яму здалося, шлях навокал балота будзе карацейшы.

Так яно і было. Балацявіна хутка кончылася вузенькай затокай, якая каровіным языком глыбока залізалася ў сухадол. Затоку агінала і дарога — дзве глыбокія каляіны ці не ваенных яшчэ часоў. У каляінах стаяла вада, прамёрзлая да самай зямлі. Лёд быў цалюткі, некрануты — значыць, ніхто па дарозе не ездзіў.

Дарога, на жаль, кіравала не ў той бок, куды было патрэбна Богшу. Ён падумаў: можа, яна выводзіць на Сую? Сам жа стаў забірацца па схіле ўгору, дзе цямнеў лес.

Перад лесам, па схіле, густа рос глухі алешнік, нібы ўцёк сюды з балота. Між ім рудым лямцам аблегла на зямлю някошаная высахлая трава.

Богша пайшоў краем алешніку, мякка ступаючы па гэтай сухой траве, нібы па тоўстым дыване. Ён закурыў яшчэ раз, але цяпер чамусьці без той насалоды, якую адчуў, калі апынуўся ў лесе. Дым здаўся кіслым, ён драпаў у горле, і Богша, зрабіўшы некалькі зацяжак, патушыў цыгарэту.

Раптам ён зрабіў адкрыццё, што згубіў сябе. Гэта было дзіўнае, пачварнае адчуванне ўласнай адсутнасці. Ты ёсць, існуеш на свеце, і цябе няма, бо твая прысутнасць на зямлі нічым не праяўляецца.

Богша найперш здзівіўся, што не чуе сваіх крокаў. Так бывае ў сне — бачыш, як нехта з усяе сілы б’е ў звон, а гуку няма. Цяпер такое адбывалася наяве. Бог­ша зрабіў некалькі крокаў і не пачуў іх. Тады ён з усяе сілы тупнуў нагой. Ніякіх гукаў, быццам ён апынуўся ў беспаветранай прасторы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x