Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лазара Богшу, аднак, уразіла не гэтае прызнанне Кладачкі — Богша ніколі не сумняваўся, што кожны кіношнік у душы мастак, — ён толькі цяпер з усёй яскравасцю ўразумеў, што за смерць Цюкі панясуць пакаранне. Значыць, смерць яе будзе адпомшчана. Вось чаго ён прагнуў увесь гэты час!

"Так яму і трэба, — падумаў ён пра Кірылу Лыка­вязава. — Так яму і трэба. Хай засудзяць яго, і хай ён падохне ў турме. Але за што караць Карнея Карнеевіча?"

Пытанне гэта прагучала як раскаянне за сваю папярэднюю думку, бо раптам успомніў словы Кірыла Лы­кавязава: "Ты ж помніш той эпізод, ты сам яго запісаў". Ён жахнуўся ад таго, што мог апынуцца на месцы Кірылы Лыкавязава, калі б яго не адхілілі ад работы. Мог, бо ён тады з нечалавечай апантанасцю запісваў гэты эпізод, быццам падсвядома рыхтаваў Цюкіну смерць. Ён жа ўжо тады ва ўсіх дэталях бачыў гэты пракляты эпізод: Цюка выскоквае з акна, паўзе, а за ёю, на яе падае ахопленая полымем страха хаты. Няўжо ён сам асудзіў Цюку на смерць?..

— Карней Карнеевіч, за што ж вас судзіць? Судзіць трэба мяне.

— Чалавека ж загубілі, — спакойна, як пра нешта назаўсёды вырашанае, сказаў Кладачка.

***

Следчы цярпліва слухаў Богшавы прызнанні. Ён сядзеў па той бок стала і з сумным выразам твару, які і не спрабаваў хаваць, глядзеў зморанымі вачамі на Бог­шу. Ён быў немалады, хоць яшчэ далёка не пенсійнага ўзросту — чалавек, які дзень пры дні страчаўся са злачынцамі і сведкамі. Яму, мабыць, абрыдла ягоная пра­ца, так, па крайняй меры, падумалася Богшу, і ён пастараўся як найхутчэй закончыць свой маналог, які зацягнуўся.

— Дык што вы хацелі? — страпянуўшыся, спытаў следчы.

Во табе і маеш! Хіба ён, Богша, гаварыў незразумела?

— Я хацеў давесці вам, што ў смерці маёй жонкі вінаваты я, а не Кірыла Лыкавязаў, бо я распрацоўваў рэжысёрскі сцэнарый, а ён толькі добрасумленна выконваў тое, што было запісана ў ім.

— Дужа добрасумленна выконваў, аж загінуў чала­век. Актрыса! Таленавітая актрыса! — нечакана ўсхвалявана загаварыў следчы. — Вы хоць гэта разумееце?

— Яна была мая жонка, — нагадаў Богша.

Следчы ці то з цікавасцю, ці то з падазронасцю спадылба глянуў на Богшу.

— Гэта мне вядома, — абыякавым голасам сказаў ён. — Але я ўсё роўна не разумею вас.

— Мне здаецца, — асцярожна падбіраючы словы, загаварыў Богша, — што няма саставу злачынства, каб прыцягваць да суда рэжысёра і дырэктара карціны. Так, здаецца, прынята гаварыць у вас? Калі хто і вінаваты, дык я. Ну і судзіце мяне, а сам сябе я асудзіў навекі.

Следчы скупа ўсміхнуўся.

— Састаў злачынства ёсць, — важка сказаў ён. — Мяне цікавіць другое: чаму вы так настойліва абараняеце людзей, якія ўсё ж вінаватыя ў смерці вашай жонкі?

— Яны мае калегі і сябры. Я добра ведаю іх. Гэта, спадзяюся, нямала. А потым вы не ўяўляеце, што такое сапраўдны кіношнік. Гэта чалавек, які павінен рызыкаваць, калі ён здымае мастацкі фільм, а не халодную ілюстрацыю да нечага. Без рызыкі не існуе мастацтва.

Пакуль Богша гаварыў, следчы сядзеў, абапершыся на рукі, што ляжалі на стале неяк вельмі па-хатняму. I вочы ў яго былі прыкрыты цяжкімі павекамі таксама па-хатняму. I ўсё ж ён выглядаў недаступным, таямнічым сфінксам. Лазар нечага пачаў баяцца яго.

— Ах, Лазар Васільевіч, Лазар Васільевіч, — ужо адкінуўшыся на спінку крэсла, выгукнуў следчы. — Вось вы нечага хадайнічаеце, просіце, калі я вас правільна зразумеў, каб і вас прыцягнуў да адказнасці, быццам я нічога пра вас не ведаю, быццам я не следства вёў, а бесклапотна бяседаваў за кубкам кавы. Я, Лазар Васільевіч, ведаю пра вас больш, чым вам здаецца. — Богша сцепануўся ад ягоных слоў. — I гавару я цяпер з вамі ўжо не як следчы, а як звычайны чалавек, нашмат старэйшы за вас і, даруйце, больш вопытны, які добра паспытаў жыцця.

Следчы ўстаў з-за стала, прайшоўся па пакоі, падкрэсліваючы гэтым, што ён і сапраўды строс з сябе афіцыйнасць.

— Я таксама паспытаў жыцця ўдосталь, — сказаў Богша, падазраючы, што следчы ставіць яму нейкую пастку, у якую трапіць не ён, Богша, а Кірыла і Кла­дачка. Тады выйдзе, што ён, Богша, замест таго каб памагчы ім, толькі нашкодзіў. — Чатыры ўцёкі з канцэнтрацыйных лагераў нешта важаць на шалях нашай вопытнасці. Некалі старшыня лагернага аінтыфашыісцкага камітэта сказаў, што я нарадзіўся ў кашулі...

— I пра гэта ведаю, — тактоўна перапыніў яго след­чы. — Вы вось выгароджваеце Лыкавязава. А ці ведаеце вы, што перад тым, як паслаць Кацярыну Ляўдак у агонь, Кірыла Мацвеевіч прымусіў яе выпіць шклянку гарэлкі? Для чаго?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x