Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Краем вока ён бачыў бліскучы дыск месяца, што каціўся па чорным небе, зграю варон, што кружыла над лесам, ды чуў, як коні б’юць капытамі аб выглянцаваную палазамі, бліскучую ў месячным ззянні дарогу.

Богша разумеў: гэта — канец, ягоная смерць. Ён памкнуўся закрычаць — можа, хто пачуе, але адчуў, што язык амярцвеў, не хоча слу­хаць. Ды і крычаць не было сэнсу. У белай заснежанай прасторы ён быў адзін. I нішто не магло ўратаваць яго. Нават цуд. Гэта ён таксама ведаў, як асуджаны на немінучую смерць. Ён стаяў на зімовай дарозе цераз возера Сую і чакаў, калі тройка белых коней саб’е яго з ног; было жахліва стаяць і чакаць уласную смерць, такую заўчасную і недарэчную.

Коні несліся вельмі доўга. Нарэшце ён убачыў перад сабой — буйным аператарскім планам — раздутыя хра­пы коней, з якіх шугала густая белая пара. Ён яшчэ падумаў, як бы прыгожа выглядала гэта на шырокафарматным экране, але тут нешта выцяла яго ў левае плячо, адарвала ад зямлі, кінула ў прасцяг ночы. Болю, якога ён так баяўся, не было. Богша нават здзівіўся: смерць аказалася простай і бяскрыўднай, як пераезд на другую кватэру. Пераезд нават быў больш клопатны. А тут нішто. Кароткі ўдар у грудзі, лёгкі, нячутны палёт у нябыт, у другое і ўжо незямное існаванне.

"Калі да канца быць аптымістам, — падумаў Бог­ша, — дык трэба прызнаць, што чалавечае існаванне не канчаецца пасля смерці. Яно толькі мяняе сваю фор­му. Сутнасць — матэрыя, з якой створаны чалавек, — застаецца вечна. Замест мяне, кінарэжысёра Лазара Богшы, паявіцца мноства атамаў, малекул, хімічных злучэнняў, цвёрдых, вадкіх, газавых рэчываў, з якіх некалі зноў будзе ўтворана нешта жывое, нейкі новы "Ла­зар Богша".

Ад гэтай думкі яму зрабілася весела і лёгка.

"А што, калі я толькі цяпер спазнаю тое, што схава­на ад чалавецтва на зямлі, што з’яўляецца для яго адвечнай тайнай? — падумаў ён. — Першы і адзіны сярод людзей! Як гэта будзе здорава!"

Аднак жа радасць пратрымалася нядоўга.

"Дапусцім, я спазнаю тайну пазазямнога існавання, але ж усё адно пра яе не будзе каму і як расказаць. На зямлі так ніхто і не даведаецца, што мне аднаму была адкрыта гэтая тайна. Дык ці варта за яе расплочвацца жыццём? Валодаць тайнай і маўчаць — якая гэ­та несправядлівасць і бязглуздзіца! Але ж нямала лю­дзей паміраюць так і не раскрыўшы людзям сваёй тай­ны. Бадай, кожны. Толькі ў адных тайна большая, а ў другіх меншая, але тайна абавязкова ёсць у кожнага чалавека, якую ён так і не раскрыў людзям. А хіба ма­ла людзей расплацілася жыццём, заглянуўшы ў куфэрак з чужой тайнай? Ці не таму тайны перажываюць людзей, эпохі, эры? Зрэшты, няма чаго пра гэта думаць, калі пакінуў ужо зямное існаванне. Лепей добра папрыглядадца да ўсяго, пазапамінаць, нават калі не давядзецца расказадь пра ўбачанае і пачутае жывым лю­дзям".

Вырашыўшы, як належыць трымаць сябе, Богша азірнуўся па баках з надзеяй, што, можа, ён і не пакідаў зямное існаванне. Магло ж быць такое: коні падбілі яго, але не насмерць і ён ляжыць недзе на лёдзе суйскага возера і трызніць. Каб ён памёр, дык хіба мог бы думаць?..

Не, ён не ляжаў на лёдзе, а дзіўным чынам сядзеў у тым самым вазку, у які была запрэжана белая тройка. Ды юнавала і сама тройка. Богша бачыў тры шырокія конскія крыжы, доўгія белыя хвасты, чорную са званочкамі дугу над карэннікам. Званочкі, аднак, не звінелі. I гэта вельмі падзівіла Лазара Богшу.

Здзівіла яго і другое, хоць і не павінна было, бо на тым свеце, вядома ж, усё новае, нязнанае. Побач з ім (Богша так і не паспеў разгледзець, адкуль і калі яны паявіліся) сядзелі дзве здані. Яны былі зусім зямныя, рэальныя і ўсё ж здані: адна ў белым, другая — у чорным адзенні. Рэальна выглядаў і фантастычны вазок — човен ці, можа, лодка, на якой не толькі плавалі, але і ездзілі пад ветразямі нашы далёкія продкі.

Лазар Богша зноў падумаў, што, напэўна, уся гэтая чартаўшчына яму прыснілася, а можа, і цяпер сніцца. Каб пераканацца, ці так гэта, Богша пакратаў сябе за нос.

Не, ліха на яго, нос, хоць і халаднаваты, як у нябожчыка, усё ж быў ягоны, ды і рука была ягонай і не халоднай, як ёй належыць быць у нябожчыка, а цёплай, бо інакш як бы ён мог адчуць, што нос халодны?

Цяпер Богшу захапіла другая думка, нават не дум­ка, гэта была ўпэўненасць, пераконанасць. Нікуды ён не ляціць, ніхто яго не падбіваў, а едзе ён на "газіку" са здымак на начлег у гасцініцу, па дарозе заснуў, нешта прытрызнілася, і ён ніяк не можа пазбавіцца ад гэтага соннага трызнення. А трызніцца таму, што ён ужо трэція суткі на здымках з тэмпературай, што за апошнія месяцы вельмі знямогся: недасыпаў, жыў на дэпрэсіне і нітрагліцэрыне, спаў толькі прыняўшы розную наркатычную дрэнь. Ён думаў надзіва лагічна, бадай, больш лагічна, як заўсёды. Ну, вядома, так яно і ёсць! Выдумаў вазок, коней, здані!.. А гэта ўсяго Люба, ягоная жонка, партнёрка, выканаўца галоўнай ролі, ягоная дрэсіроўшчыца і бог...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x