Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны сядзелі моўчкі, цярпліва і доўга. Стары гадзіннік, што нячутна пагойдваў маятнікам, сіпата прабіў два разы, адлічыўшы палову і поўную гадзіну.

— Я паеду дамоў заўтра раніцай, — сказаў Богша, нібы разважаючы ўголас. — Было б найлепш, каб і вы паехалі са мной. Можа, не зараз, крыху пазней... Тут вас чакае адзінота...

— Я не адзінокі, — азваўся Доля. — У мяне музей...

Лазар Богша ўсміхнуўся.

— Я кажу пра людзей...

— Людзьмі я таксама не абдзелены, — запярэчыў Доля.

— Вам было б добра ў нас... А на гэтыя музейныя рэчы знойдзецца гаспадар...

— Будзем вячэраць, — прапанаваў Доля.

Яны сядзелі за сталом у суровай маўклівасці. Лазар Богша незаўважна назіраў за Долем. Пры электрычным асвятленні той выглядаў блага: некалі крамяныя, са здаровай пунсовасцю шчокі адрузлі, пабляклі, і цяпер на іх выразна выступалі склератычныя капіляры — барвова-сіняватая сетачка жылак пад жаўтлявай маршчыністай скурай; згаслі і Долевы вочы, прыкрыліся падпухлымі павекамі пад рэдзенькімі вейкамі; ды і ўся Долева пастава, калісьці стройная, згорбілася, сціснулася, як высушаны грыб.

"Сапраўды, куды яму ехаць, — падумаў Богша, і ад спачувальнай думкі кальнула ў сэрца. — Няхай дажывае астатнія дні тут, а мы з Любай паможам, не забудзем..."

Пад уладай моцнага пачуцця, што нахлынула знянацку, Богша шчыра верыў, што так яно і будзе, што яны з Любай абавязкова паклапоцяцца пра адзінокага старога, хоць, папраўдзе, не ўяўляў, як яны будуць клапаціцца.

— Калі вам спатрэбяцца грошы, дык вы не саромецеся... Я зараз багаты, — пахваліўся Богша.

— Мне многа не трэба, — адказаў Доля. — Спажывайце самі. Вы — маладыя...

Лазар Богша ўсім нутром адчуваў, што гаворка гэтая вымушаная, з брыдкім душком няшчырасці, якая хаваецца за словамі спачування. Мабыць, тое ж адчуваў і Доля. Але абодва яны не маглі пераступіць бар’ер, узведзены імі яшчэ ў часе першага спаткання. Потым, кожны раз, калі яны сустракаліся, бар’ер гэты толькі вырастаў, як нарастае наледзь ля калодзежа, з якога часта бяруць ваду.

— Я, бадай, лягу спаць, — сказаў Богша.

Доля падхапіўся, каб паслаць ложак. Той самы, на якім ляжала Соф’я Ігнатаўна. Лазара Богшу аж страсянула, што павінен спаць на гэтым ложку, але ён не адважыўся папрасіць, каб Рафаіл Міхайлавіч паслаў яму дзе-небудзь яшчэ.

— Дык вы ўсё ж заўтра едзеце? — спытаўся Доля, нібы толькі цяпер зразумеўшы сэнс сказаных Богшам слоў.

— Праца, нічога не паробіш, — адказаў Богша.

— Я хацеў што-кольвечы паказаць вам... Можа, прачыталі б...

Перспектыва гэтая — чытаць нейкую Долеву пісаніну — прыйшлася Богшу не даспадобы. Але сёння яму не хацелася адмаўляць Долю ні ў чым. I ўсё ж ён не стрымаўся, каб не пакпіць:

— Ці не раман напісалі, Рафаіл Міхайлавіч?.. А можа, сцэнарый у стылі італьянскага неарэалізму?..

— Hi тое, ні другое, — адказаў Доля, не заўважаючы кплівага. тону. — Дык я, з вашага дазволу...

Нібы баючыся, што Богша можа перадумаць, Доля дастаў з камода стос тоўстых самаробных сшыткаў.

— Што гэта? — жахнуўся Богша.

— Маё жыццё, — адказаў Доля.

***

То, уласна кажучы, быў не мастацкі твор — раман ці аповесць, — а даследаванне, скрупулёзна праведзенае, багата аргументаванае, — навуковая праца па гісторыі, якой яшчэ не было, якую пакуль не напісалі дыпламаваныя навукоўцы, у якой Доля ўважліва разглядаў погляды іншых на гістарычныя падзеі, на гісторыю, а потым рабіў нечаканыя, часта зусім супрацьлеглыя традыцыйным, вывады, якія ашаламлялі Богшу.

Магчыма, таму, што сам ён гісторыяй не захапляўся, хоць і ведаў яе няблага.

Зрэшты, назваць працу навуковай у тым сэнсе, у якім мы прызвычаіліся яе бачыць, дзе з зайздроснай упартасцю вытраўляецца кожнае жывое слова, таксама было рызыкоўна — могуць наклеіць ярлык дылетанта, аматара, а проста кажучы, далёкага ад навукі чалаве­ка. Па цяперашнім разуменні, навуковай працай лічыцца ўсё, што недаступна зразумець простаму чытачу, што напісана строгім, гэта значыць казённым стылем, накшталт стылю інструкцый па пажарнай ахове, дзе ўсё старанна раскладзена па палічках, а кожны вывад недатыкальны, як малітва, які і запамінаць трэба, як малітву, калі хочаш атрымаць прыстойную адзнаку на экзаменах.

Долева праца нічога агульнага з навуковымі працамi дыпламаваных мужоў не мела і напаміне. Яна была напісана мовай, якая, па словах паэта, з кавалка шэрага жыцця робіць салодкую легенду. У ёй былі не толькі факты, вывады — навуковая тканіна, — але займальнасць і пачуццё, якое дзеля аб’ектыўнасці вучоныя мужы таксама старанна вытраўляюць са сваіх навуковых прац.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x