Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рэчы можаце забраць, — сказала яна Богшу, — бо на іх ёсць распараджэнне завяшчальніка як і на гро­шы ў ашчаднай касе на імя Любові Аляксандраўны Азарэвічавай у замужжы Богшы...

Сакратар выпаліла ўсё гэта на адным дыханні, не прызнаючы ні паўзы між словамі, ні знакаў прыпынку — залпам.

У Богшы было Любіна даручэнне, аформленае па ўсіх патрабаваннях закона.

Еўдакія Еўдакімаўна ў прысутнасці панятых — мажнай жанчыны, бухгалтара саўгаса, і, падобнага на высахлы гарохавы стручок, мужчыны, які працаваў вартаўніком грамадскіх будынкаў пасялковага Савета, — адчыніла дзверы Долевай кватэры.

Лазару Богшу здалося, што па кватэры прайшоўся Мамай — пасля разгрому засталіся толькі два ложкі, засланыя старэнькімі коўдрамі, стол, за якім яны некалі пілі чай, дзве падстаўкі ды розны хлам — астатняе знікла. Не было і таго старэнькага камода, у якім ляжалі Долевы сшыткі — усё ягонае жыццё.

Пачынаць гаворку пра рэчы, якія былі непатрэбны ім з Любай, Богша палічыў лішнім. Але пра камод і сшыткі запытаўся. Еўдакія Еўдакімаўна паціснула плячамі.

— Згодна вопісу праведзеным у прысутнасці паня­тых такіх за пассаветам не лічыцца, — сказала яна зноў жа залпам і звярнулася за падтрымкай да бухгал­тара: — Можа вы Зінаіда Максімаўна што-небудзь ведаеце пра камод і сшыткі?

— Рафаіл Міхайлавіч, пухам яму зямля, апошнім часам многія рэчы раздаваў людзям, якія памагалі яму, — сказала Зінаіда Максімаўна, і Богша адчуў у яе словах дакор: маўляў, як даглядаць Долю, дык вас не было, а па рэчы прыехалі...

— Мяне, уласна кажучы, цікавілі толькі сшыткі, — пачаў тлумачыць Богша. — Рэчы я забіраць не стану. Распарадзіцеся імі па свайму разумению..

— Аддайце іх грамадзяніну Буйкевічу, — параіла сакратар пассавета, — які рабіў труну.

— Дзякуй за падказку, — адказаў Богша. — У мяне ёсць яшчэ адна просьба: дазвольце заглянуць у музей...

— Наогул не паложана, — сумелася Еўдакія Еўдакімаўна. — Хоць папраўдзе нам гэты музей без патрэбы. Ды ён дасюль існаваў толькі таму што нябожчык працаваў у ім на грамадскіх пачатках. А цяпер каму па­трэбны такі клопат? Так што мы яго лічыце зліквідавалі. Чакаем паперу на поўнае яго закрыццё. 3 вобласці прыязджалі і нічым вартым не зацікавіліся.

— I кроснамі? — здзівіўся Богша.

— У іхнім музеі кроены ёсць, — адказала Еўдакія Еўдакімаўна.

— Але ж гэта кросны Кацярыны Лук’янаўны Азарэвічавай, — аж горача сказаў Богша.

— Гэта ж хто такая? — спытала сакратар пассавета. — Ці не супружніцы вашай бабуля?..

— Яна — актрыса імператарскіх тэатраў, — адказаў Богша, пакрыўдзіўшыся, што Еўдакія Еўдакімаўна не ведае, хто такая Кацярына Лук’янаўна Азарэвічава. — Дык я так і не пабачу музея?..

Еўдакія Еўдакімаўна вымушана была адчыніць дзверы. Лазар Богша прабегся паўз закуткі з экспанатамі.

— А дзе ж кросны?.. Іканастас?.. Кажаце, нікога не зацікавілі, а зніклі? — спытаўся Богша.

Еўдакія Еўдакімаўна абразілаея.

— У нас усё па закону можаце пазнаёміцца з дакументамі якія маюцца на гэты конт каб не было яко­га непаразумення бо мы людзі маленькія нас кожны можа пакрыўдзідь, — зноў на адным дыханні адпарыравала яна.

Дакументы знаходзіліся ў пассавеце і аказаліся ак­тамі і распіскай нейкага Ільі Сямёнавіча Качары, які "згодна прадастаўленай адносіны абласнога ўпраўлення культуры атрымаў пераданыя яму на захаванне рэ­чы, як іканастас, кросны, чатыры іконы, прадметы побыту, агульным лікам — чатырнаццаць адзінак".

Адносіны ўпраўлення, аднак, сярод дакументаў не было...

Эпізод трэці (працяг першага): прадмова да няспетай песні

Музейныя рэчы, перагародкі, паліцы, вітрыны, стэнды і стэлажы — усё было вынесена з царквы, і яна, папрастарнелая, з недасягальнай шкляной столлю-купалам, праз якую былі відаць зоркі і сонца на фіялетавым небе, сустрэла Лазара Богшу гулкай цішынёй. Ён спыніўся, аглушаны гэтай урачыстай цішынёй, і тады заўважыў на сценах выслоўі ці, можа, афарызмы, напісаныя без ладу, ва ўсе бакі. Почырк быў вельмі знаёмы. Долеў. Напэўна, і выслоўі належалі Долю. Каму ж яш­чэ маглі належаць гэтыя сентэнцыі!..

Задраўшы галаву, Богша пайшоў паўз сцены, чытаючы выслоўі:

"Лепей быць святым грэшнікам, чым грэшным свя­тым".

Афарызм гэты быў напісаны над царскімі варотамі размашыста і ўпэўнена, можа, самы любімы Долеў афа­рызм.

"А хто святыя грэшнікі? — падумаў Богша. — Мо­жа, тыя, хто піша, малюе, стварае музыку і кіно?.. У іхніх працах памяць часу. Вобраз часу. Сімвал часу. Партрэт часу. Яны пакідаюць будучым пакаленням свой боль і боль эпохі, сваю радасць і радасць людскога быцця..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x