Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але якраз тое, што ў Долевай працы прысутнічала вось гэтае пачуццё, што яна была напісана не абыякавай рукой, а сэрцам зацікаўленага чалавека, і падабалася Богшу; гісторыя, сіла слова і пачуцця, ператвораная ў рэальнае жыццё, а не мёртвая схема, якой зрабілі (і ці толькі гісторыю) цяперашнія спаборнікі на атрыманне вучоных ступеняў.

Лазар Богша так і не заплюшчыў вачэй, чытаючы Долевы сшыткі, але так і не паспеў адолець іх.

— Я ўражаны вашай працай і вашай мужнасцю, — сказаў Богша за чаем, які было прынята піць тут раніцай. — Але, прызнаюся, не бачу, дзе вы надрукуеце яе. У выдавецтвах, дзе друкуюць мастацкую літаратуру, яе забракуюць як лішне навуковую, а ў навуковых — як лішне мастацкую...

— Вы паспелі прачытаць усе сшыткі? — спытаўся Доля.

— Не, — прызнаўся Богша. — Але я некалі дачытаю іх...

— Калі я памру, забярыце сшыткі, — папрасіў До­ля. — Хочацца верыць, што некалі іх надрукуюць і будуць чытаць з удзячнасцю. Я хацеў адкрыць невядомы мацярык — нашу гісторыю ў яе рэальнасці, а не прыдуманасці на нейкія патрэбы...

***

У экспедыцыі, за тысячы кіламетраў ад Беларусі, куды па волі сцэнарыста быў закінуты герой новага Богшавага фільма, Лазар Богша атрымаў тэлеграму:

"Памёр Рафаіл Міхайлавіч".

Hi подпісу, ні даты, ні дня пахавання на сінім ка­зённым бланку не было. Усяго тры словы: "Памёр Рафаіл Міхайлавіч".

Лазара Богшу ўразіла гэтая паштовая лапідарнасць, за якой хавалася жыццё, так і не разгаданае Богшам. Трагедыя, якая ўмясцілася ў трох словах! Во, дзе захаваны талент — у паштовым ведамстве!.. А мы захапляемся Хемінгуэем!..

Думкі, адпаведна падзеям, былі маркотныя.

А навокал уладарыў ліпень. Самы яго пачатак. I там, дзе Богша здымаў фільм, праз усе суткі не заходзіла сонца. Яно абягала неба па крузе, нібы пляло вялізны прамяністы вянок.

Лазар паглядзеў на гадзіннік. Было васемнаццаць хвілін на другую гадзіну дня, а не ночы, бо па прывычцы яны захоўвалі распарадак сярэдніх шырот.

— Што будзем рабіць, Люба? — спытаўся ён у жонкі.

— Не захочаш жа ты зрываць графік здымак, — сказала яна, грыміруючыся перад кругленькім люстэркам. — Ды і ўсё адно спознімся на пахаванне, нават калі і дастанем білеты на самалёт. Але білетаў ты ні за якія грошы не дастанеш, бо зараз адпускная кампанія...

Не, Лазар Богша не хацеў зрываць графік здымак і тым самым пазбаўляць здымачную групу прагрэсіўкі. Ну, сапраўды, яны маглі спазніцца на пахаванне. Вядома, і білеты на самалёт не чакалі іх у аэрапорце го­рада, якога яшчэ не было на геаграфічных картах. I ўсё роўна ён не мог спакойна ўспрымаць разважлівую да ачмурэння жончыну правільнасць. Захацеўшы, мож­на даляцець на ўласных крылах, а яна сядзіць, старан­на грыміруецца, быццам памёр не Рафаіл Міхайлавіч, а забыты людзьмі і богам жабрак у трушчобах Нью-Йорка.

Бязлітасна асуджаючы жонку, Богша злавіў сябе на думцы, што ён у душы задаволены яе катэгарычнасцю. Як гэта добра, калі нехта бярэ на сябе адказнасць! Яму зусім не хацелася перапыняць здымкі. Спыніся на дзень-два і ўжо не вернеш былую прывабнасць сцэнарнага матэрыялу, а страціць натхненне, з якім зараз працуюць акцёры, можна і за лічаныя гадзіны.

Заведзеная машына здымак рушыла далей. Толькі праз два месяцы пасля тэлеграмы Лазар Богша завітаў у мястэчка, дзе жыў Доля. Мястэчка сустрэла яго бязлюднымі, прыціхлымі ў асенняй знямозе вулачкамі. Над парудзелымі і парадзелымі местачковымі агародамі чорнай хмаркай праносіліся шпакі перад тым, як паляцець у вырай. У садах спела садавіна, на градах чырванелі памідоры, а сярод жорсткага ўжо агурэчніку даспявалі вялізныя, бурыя ад загару насенныя агуркі.

Ды і ўсё навакол пачарсцвела: лісце, трава, кветкі, людзі...

Лазар Богша дайшоу да царквы-музея, спыніўся ў нерашучасці перад цяжкімі акаванымі дзвярыма: на іх вісеў вялізны замок, апячатаны яшчэ сургучнай пячаткай. Зачынены былі і тыя дзверы, што вялі ў пакойчыкі Долі. На іх ляпіліся дзве сургучныя пломбы, што сведчыла пра тое, што апячатана і жыллё Долі.

Цяпер мястэчка зноў вярнула сабе сельсавецкі ста­тут, які гадоў пятнаццаць замяняўся статутам раённьім. Богша адправіўся ў пасялковы Савет, што разам з канторай саўгаса размяшчаўся ў былым "Доме ўрада", як местачкоўцы называлі будынак райвыканкома — двухпавярховы дом з калонамі і невялічкім кветнікам пе­рад ім.

У пассавеце сядзела справаводка — касавокая ру­дая дзяўчына, якая нічога не ведала пра музейныя спра­вы. Але яна падмелася паклікаць сакратара пассавета, і тая неўзабаве паявілася ў сівым, па модзе, парыку, які нагадваў буслінае гняздо. Звалі яе Еўдакія Еўдакімаўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x