Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Спакусліва, — каб не выглядаць чалавекам, якому незнаёмы гумар, крыху памаўчаўшы, сказаў ён. — Аднак безнадзейна...

— Чаму, Богша?.. Ці, можа, вы думаеце, што я жартую? — спытала Люба, і Лазар Богша раптам зразумеў, што яна і сапраўды не жартуе.

Ну, і дзянёчак выпаў! Звар’яцець можна!

— Паслухай, дзетка, — загаварыў ён тым паблажлівым тонам, які памагаў трымаць на адлегласці маладых экзальтаваных паклонніц, — я, здаецца, зусім не падобны на выхавацельку дзіцячага сада...

Люба засмяялася звонкім, вясёлым смехам, як і тады, калі яны спаткаліся ў музеі.

— Мне васемнаццаць гадоў, і я заканчваю сёлета першы курс тэатральнага інстытута. Я — дарослая, Богша, — сказала яна з непрадбачанай сур’ёзнасцю.

— Ага, зразумела, табе, няйначай, прапанавалі на дом эцюд: сварлівая жонка ў сучасным інтэр’еры, а партнёр — па абставінах, — прадаўжаў ён насмешнічаць, хоць, папраўдзе, размова пачынала яго непакоіць.

— Не трэба практыкавацца ў красамоўстве, Бог­ша, — паўшчувала яго Люба. — I не трэба прыкідвацца, нібы ты несур’ёзна паставіўся да маіх слоў. Ты разгубіўся, а можа, і спалохаўся. Але мяне не трэба баяцца. Я буду добрай жонкай і таварышам...

Люба незаўважна для Богшы перайшла на даверлівы тон, нібы яны даўно знаёмыя. Богша і сапраўды быў разгублены.

— У мяне была жонка, і другой такой не будзе, — сказаў ён з цяжкаватай і нязграбнай сур’ёзнасцю, жадаючы захінуцца ад нечаканай прапановы.

— Я ведаю, што была, — адказала Люба. — Але ты, Богша, лішне безабаронны, і табе патрэбна такая жон­ка, як я. Так што дарэмна ты не хочаш маёй падтрымкі. Ды я і не дазволю, каб ты застаўся адзін у коле варожых табе людзей. Камусьці трэба абараняць цябе ад розных нечаканасцей, каб ты мог спакойна займацца мастацтвам...

Лазар Богша быў уражаны. Але яго і забаўляла гэ­тае сватанне. Як у нейкай буф-камедыі. Каб пабачыў такое на сцэне, папракнуў бы аўтара ў празмерным захапленні выдумкай.

— А што, можа, рызыкнуць? — весела сказаў ён і абняў Любу.

Тая надзіва лёгка вызвалілася з ягоных абдымкаў.

— Пакінь гэтыя абдымкі для дурніц, — павучальным тонам сказала яна. — Я не абыдзеная ўвагай сексуалка, якая кідаецца хоць пад мужчыну, хоць пад аўтобус... Мне патрэбны разумны муж...

— Ідзі ты да д’ябла, — напаўжартам сказаў Бог­ша. — Знайшлася местачковая амазонка, якая яшчэ нешта выбірае... А калі я не хачу быць тваім мужам? Ты хоць пра гэта падумала?

— Найперш за ўсё, — адказала Люба. — А цяпер добранька паслухай, чаму мы павінны быць разам...

Яна так і не зняла асады, пакуль Богша не здаўся...

***

Тэлефонны званок — доўгі і пранізлівы ў начной цішы — разбудзіў Лазара Богшу.

— Гаварыце, — загадаў сонны голас, і адразу пачуліся чыесьці няўцешныя рыданні, аж у Богшы забе­галі па спіне халодныя мурашкі.

Ён моўчкі, са страхам слухаў, як нехта плача, і ніяк не мог даўмецца, хто плача і чаму? Яму здалося, што і пачуты званок, і сонны голас, які загадаў гаварыць, і гэтыя рыданні па тэлефоне — звычайная галюцынацыя, працяг кашмарнага сну, які дасюль сніцца.

Богша раптам заўважыў у люстэрку чыйсьці адбітак з напалоханымі вачамі і аж уздрыгнуў. Было такое ўражанне, нібы ён вар’яцее і ўжо, можа, страціў розум.

Яму зрабілася так жудасна, што закалола ў патыліцу. Боль тым часам быў жывы, а таму рэальны. Ён і не даў Богшу страціць раўнавагу.

Няйначай, падсвядома ўзнікла думка, што памёр Доля і Соф’я Ігнатаўна звоніць, каб паведаміць аб смерці. Здагадка была зусім недарэчная — Соф’я Ігнатаўна, прыкутая да ложка цяжкай хваробай, не магла пайсці на пошту, а тэлефона ў іх не было, — але яна хоць нешта праясняла. Напрыклад, тое, што ён, Богша, не трызніць.

— Не трэба плакаць, — прачулым ад перапуду голасам сказаў ён, — парушаць вечны спачын чалавека, які не меў спакою на зямлі.

На ягонае здзіўленне, рыданні абарваліся.

— Праўда ваша, Лазар Васільевіч, не трэба пла­каць... Але ж і цярпець не стае сіл...

Голас быў Долеў. Лазар Богша адчуў, як зноў яго ахапіў страх. Голас Долі як бы даносіўся з таго свету. А можа, гэта ён, Богша, знаходзіцца на тым свеце, у царстве ценяў і вечнага сутоння?

Лазара Богшу ахіналі прывідныя прыцемкі. Аднекуль, праўда, прабівалася чырванаватае святло, як з пякельных печаў, у якіх падсмажваюць грэшныя душы. Але яно здавалася нерэальным.

Богша інстынктыўна працягнуў руку, з усяе сілы пацягнуў за шнурок свяцільніка. Яркае святло ўспыхнула на сцяне, аж разанула па вачах.

Не, чорт пабяры, ён не трызніў. Усё адбываецца наяве. Долеў голас таксама.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x