Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Сям’я наша жыла на мяжы беднасці, - кажа Шамякін... - На першых курсах тэхнікума... я нярэдка галадаў. Прыязджаў дадому - і ў маці не знаходзілася шматка сала, ні масла, каб даць мне з сабой”.

Стыпендыя ў Iвана была 60 рублёў, бацькаў аклад - 120. Але ён ня ўмеў карыстацца неабсяжнымі землямі.

Настаўнік Шкаруба таемна ў лесе прачытаў дзецям верш С. Ясеніна. Ма­быць, у гэты самы час цэлы курс Менскага педінстытуту быў арыштаваны за чытаньне Ясеніна. Многіх расстралялі. Вярнулася мала, у тым ліку і Уладзімір Клішэвіч.

Даносы ў школе. Iван выпадкова драпнуў цыркулем сшытак і прарваў во- кладку якраз на воку Сталіна. Данесьлі. Ледзь апраўдаўся. Вывучаў дырэктар Букініч усю радаслоўную яго.

Вельмі кідаецца ў вочы Шамякінскае вернападданства. Нават ён піша такую лухту: “Жылі бедна, але калгасам былі задаволены”. Гэта ў Карме. “Наш сусед бязногі Мікіта, інвалід вайны, не ўступіў у калгас, і бабуля мая асуджала яго”. Усе Шамякіны - “савецкія людзі”!!!

На дыпломную практыку Шамякіна паслалі ў сакавіку 1940 году на цэ- ментавы завод у Росі пад Ваўкавыскам. “Адбіралі тут у Заходнюю строга, у гарком камсамолу запрашалі. I недарэмна. Дыпломамі сваімі мы займаліся менш за ўсё... На заводзе мы зьяўляліся вельмі рэдка. Але агітацыйную работу вялі актыўна... Нас выклікалі ў райком партыі, давалі заданьні, асабліва, калі пачалася кампанія па выбарах у Вярхоўны Савет... Ад гэтага мы адчулі сваю значнасьць. Адразу пасталелі”.

Пра гэта Шамякін напісаў у “Непаўторнай вясне”. Абяцае яшчэ вярнуцца да гэтай тэмы.

Перад вайною. I ў калгасе сяляне, і ў саўгасе сяляне. Але тыя, што ў саўгасе, называюцца рабочым класам. А яму ж у саветаў заўсёды больш увагі. Шамякін піша, што нават у саўгасе “карціны паказвалі часьцей, у той час найбольшая ўвага была рабочаму класу”.

I. Шамякін у маленстве марыў пра ваенную школу.

Адным з яго дзіцячых каханьняў была аднакласьніца Маруся, якая нара- біла Iвану сораму, паказаўшы хлопцам яго запіску з прызначэньнем месца і часу спатканьня. “Замест Марусі з-пад моста выскачылі “чэрці” з намазанымі мордамі, у зімовых шапках, вывернутых кажухах”. Бедны Iван вымушаны быў скокнуць “у ваду ў сваіх лепшых штанах”, а пасьля ісьці “ні з чым” дамоў аж

14 кіламетраў. 14 сюды і 14 назад!

“Маруся ў вайну выйшла замуж за лясьнічага, што служыў у немцаў. Яго асудзілі, саслалі.” Пасьля вайны Iвану давялося разам працаваць у Пракопаў- скай школе. “Была яна злой, сварлівай, сквапнай бабай, дрэннай настаўніцай...

Мяне ненавідзела, але баялася: я быў сакратаром партарганізацыі, а на ёй пляма

- муж нямецкі памагаты”.

Аўтар сьцьвярджае, што ён “менш, чым хто з майго кола франтавікоў, вы- карыстаў у творчасьці асабіста перажытае на вайне. Адна аповесьць “Агонь і снег”. Усё іншае... - падказана трагедыяй народа, гераізмам партызанаў і пад- польшчыкаў. Подзвіг беларусаў - тэма невычэрпная”.

Лічу справядлівым назіраньне аўтара, што “розьніца паміж калгасамі і саўгасамі толькі ўяўная, тэарэтычная... Але ў практыцы кіраваньня, асабліва ў першым звяне, раённым, паміж калгасамі і саўгасамі мяжа даволі ўмоўная”.

Хваліць аўтар гэтак званую Харчовую праграму. “Але ўсе... мерапрыемствы, рэарганізацыі не спрыяюць працэсу, што нарастае з хуткасцю снежнай лавіны

- самазнішчэньня традыцыйнай вёскі з тыпова сялянскай псіхалогіяй і з бытам, які мала ў чым да нядаўняга часу мяняўся на працягу стагоддзяў... У гэтым плане нельга не прызнаць сілу нашых ідэалагічных сродкаў; здорава мы паста- раліся, каб развянчаць традыцыйную любоў селяніна да зямлі, і гэтак жа добра папрацавалі, каб прывучыць моладзь да новага жыцця - без гною, свінней, з гарачай вадой і прадуктовым магазінам на першым паверсе”.

Аўтар піша, як узбройвалі да вайны нават прафсаюзнага работніка ніжэйшага рангу: старшыня рабачкаму ў саўгасе хадзіў з рэвальверам.

“У саўгас прыехаў Старшыня ЦВК БССР Чарвякоў. Саўгас спецыялізаваўся на вырошчваньні трусоў. Вырашалася мясная праблема. Дарэчы, праз год, калі Чарвякова не стала, трусіная ферма была закрыта як шкодніцкае пачынанне...

Кіраўнікі саўгаса хацелі прагнаць малых - Чарвякоў дазволіў, каб мы хадзілі следам. Пасля я быў ашаломлены: хлопцы, не вучні, рабочыя, укралі з машыны картуз”.

Прыехаў неяк Шамякін у гэтую сваю дэпутатскую акругу, у Пракопаўку, да яго, вядома з рознымі пытаньнямі, скаргамі. Гэта “раздражняла сакратара райкому партыі Г. С. Шведаву. Найбольш абуральныя былі скаргі-просбы наконт цэглы “...бо побач, у Будзішчы, за тры кіламетры - раённны цагельны завод.”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x