Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I. Шамякін вельмі рады, што яму пазванілі ў бальніцу за ўвесь час аж сем чалавек. “Можа і не дарэмна я прапрацаваў 26 гадоў у СП”, - аргументуе ён такую “масавую” ўвагу да сябе.

Я сабе адразу акрэсьліў думку-пытаньне, што можа падрыхтоўка да 100-годдзя Янкі Купалы вялася “лакальна, з меншым размахам, з меншым пранікненьнем у нізы, чым падрыхтоўка да 90-годдзя Купалы і Коласа. Ці мне так здавалася?”

Тут ужо я сьведка: менавіта так хвораму Шамякіну “здавалася”. Я быў чле­нам рэспубліканскай юбілейнай камісіі да 100-годдзяў і ведаю, што мы кожны раз нешта новае “выдумлялі”. Я добра ведаю, што было да 90-годдзяў і што мы выдалі да 100-годдзяў. Узяць хаця б маё дзецішча - факсімільныя выда- ньні першых кніг вялікіх паэтаў - “Жалейкі” і “Песьняў-жальбаў”. Гэта я на Рэспубліканскай Камісіі ўнёс такую прапанову. Праўда, ня быў яшчэ ўпэўнены цалкам у посьпеху. Была нагода выпрабаваць на “Вянку” Максіма Багдановіча.I “спроба” атрымалася на ўзроўні выставачнага сьпецэкземпляра! А тыя агром- ністыя тамы, што часткова зробленыя нават у скураным пераплёце. А помнік Янку Купалу ў Ляўках! Ды шмат чаго! Вось толькі не дазволілі мне выпусьціць альманах “Спадчына” з п’есай Вялікага Купалы “Тутэйшыя”. Сьвіньні! Хамы! Малпападобныя недачалавекі!

Пасьля раптам ён піша што “арганізацйыйны ўзровень быў высокі, што было нададзена падзеі ўсесаюзнае значэньне”. А ў I. Шамякіна - гэта найвышэйшая ацэнка. Ен, бедны, ніколі, нідзе і ні ў чым не адчуваў сусьветнага ўзроўню!

З мемуараў перад намі паўстае сапраўды добры, сімпатычны чалавек. За чалавечнасьць, за гатоўнасьць кожнаму дапамагчы я і люблю яго. А не за твор- часьць! I не за прасавецкасьць!

Гэтае апошняе, прасавецкасьць, засланяе ўсё сапраўды чалавечае і ў яго асабістым, і ў яго грамадскім жыцьці, і ў яго творчасьці, значна зьбядніла, адэбіліла яго творчасьць.

Наконт “незавознасьці” я пасьпяшаўся. Сёньня яшчэ забягаў Лёня Дрань- ко-Майсюк. Паедзе ў фкуцк. Няхай паезьдзіць хлопец. Пакуль хочацца і сілы мае! Пасьля прыехалі нашыя “паўднёвыя паўночнікі” - Марына, пляменьніца, з Iлавайска Данецкай вобласьці Алёна з мужам. Муж кіяўлянін. Вельмі пры­гожы, культурны, выхаваны хлопец. Яны некалькі гадоў паслужылі ў ГДР (ён афіцэр), цяпер за той камфорт кінулі на возера Ханку. Кажуць, зьверху некалькі дамоў (тры ці чатыры), а зьнізу - славутая Ханка. Цяпер, каб еўрапейцы не бунтавалі, не ўцякалі па ўсякіх прычынах, дык ім паказалі “тульскі пернік”: год службы ў тым дзікім краі будзе лічыцца за паўтара гады службы ў Еўропе. Гэта раз. А па-другое, калі тры гады вытрымаеш там, гарантыя, што ўжо другі раз ніколі не пашлюць.

Во, як нялёгка трымаць цяперашнюю моладзь у паршывых умовах! Малайцы хлопцы! Цяпер мы іх навучылі і вучым стаяць за свае чалавечыя правы. Галоў- нае, што мы дамагаемся, каб яны не прызнавалі розьніцы ў правах чалавека і правах воіна, што ў Канстытуцыі няма спасылкі на тое, што служба ў войску рэгламентуецца іншымі, неканстытуцыйнымі законамі і актамі.

Алёна і Пятро, пакуль былі ў мяне (мы вельмі сімпатычна правялі з імі час), дзяцей - сваю “ЛеначкуЛгнаценачку”, як кажа Алёша наш, і таго самага Алёшу пакінулі ў скверыку бальніцы. Мы час ад часу глядзелі на іх. Яны нам махалі сваімі рукамі.

17 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. Наведаў мяне Леў Салавей - ляжыць паверхам ніжэй. За кароткі час ён скінуў 31 кілаграм вагі. Я ніяк не магу да яго такога прывыкнуць. Апрача “сваіх”, штодзённых, быў таксама і Анатоль Вярцінскі. Слаўны ўсё-такі ён чалавек. Добра, што я яго так даўно паважаю і так даўно, калі давялося, абараняў ад Паўлава яго “Чалавечы знак”. Вярцінскага творчасьць заслугоўвае высокіх словаў. Канешне, ёсьць там і каньюктурная палова, але ж яна, лёгкаважкая, зьляціць з якаснага зерня. Добра, што ня ўся творчасьць плявелы.

Аднак вярнемся да “ўспамінаў” I. Шамякіна.

Бацькаў брат Трышка. Уступіў у камсамол і пайшоў сьпяваць у царкоўны хор. “З камсамолу яго з трэскам выключылі”.

Маці мела рэдкае імя - Сынкляція. Была з багатай сям’і. Яе бацька некалькі разоў выбіраўся старастам сяла. А ў сяле ж 700 двароў ды яшчэ пасёлкі розныя. Гэтае стараства дзеду, вядома, тады не даравалі б, але “ўлічылі”, што сын яго Андрэй “аддаў жыцьцё за рэвалюцыю”.

Цікавы яшчэ дзядзька Павел - Сяўра. Яго гналі з усякіх пасадаў - з малых і пабольш. Ен, стаўшы старшынёю калгасу ў 30-я гады, хацеў шчыра арганізаваць аплату працы калгасьнікаў. “Але дайшло да райкому, і яго тут жа бясшумна прыбралі: паслалі некуды ў пажарную: давай пражакцёрствуй на пажарах!”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x