Фергана (з Масквой) — з 17 па 25 верасня. Здавалася 6, рай павінен быць там, дзе так хораша было разам з сонцам, непарушным жыццёвым спакоем, багаццем садавіны і ўсяго іншага... добра, добра... Але ж хіба для беларуса гэта рай, калі няма нашай рэчкі, возера, мурожнай лугавіны, грыбнога сосніку, бярозавых гаёў.
Знаёмства з Аляксеем Ільічом Паўлоўскім — негаваркім, ціхім, самазасяроджаным, някідкім і гэтым адметным сярод заліхвацкіх танцораў, ультрасучасных крытыкес і пісьменніц з Масквы (ці хто яны там — не адразу разбярэш).
Удмурцкі крытык Шкляеў — такі старанны, сціплы, някідкі, да ўсяго дапытны.
Ноч у Дамадзедаве — глухая цемра прымусовага бяесоння, калі няма дзе прыткнуцца.
Зваротны шлях з Уладзімірам Кастровым — сімпатычны рускі мужчына, прыемна інтэлігентны. Я прыгадаў яму, як ён быў калісьці ў Мінску яшчэ недзе ў годзе 62-м, ці што.
— Мая жонка была беларуска.
— Была?
— Памерла, і я цяпер усё больш адчуваю гэту страту.
Перакладчык афраазіяцкіх паэтаў М. Курганцаў — якія ў нас маглі быць з ім агульныя тэмы для размовы... Яны носяць свой інтэлект, асвечанасць, як спартсмен мышцы (і напаказ таксама). Але знаходзілася.
5.10.
40 год «Молодой гвардии». Яшчэ жывыя Валя Борц, Вольга Іванцова, Анатоль Лапухоў — ды іх не так і многа. Ці лёгка ім жыць і за тых, хто тады загінуў, — хто, можа, тады загінуў, што больш на сябе ўзяў.
Зноў — цёпла, і восень — хоць у вецер ледзьве не пазвоньваючы сыплецца лісце — здаецца такой чыстай і добрай для душы, побач з ссаматнелым добра прыядноўваецца лёгкае, светлае. I лес — твой, і дол, і неба ў сваім настроі, і быць з імі — непаўторная насалода, і нехаць ісці ў хату, у справы. Як адарвацца ад самага вабнага і істотнага.Горная супярэчнасць, інтэлігенцкая сапсаванасць: калі нешта добрае, сумленнае робіш па неабходнасці, нешта пераадольваючы ў сабе. Натуральна — рабіць гэта без усялякага, проста, без устаноўкі. Як чалавек вышэйшай пробы, які ўнутрана цэлыіы і зробіць сваё усё адно, ці жыць яму ці памерці, ці зарабіць міласць ці гнеў, ці з адным змагацца ці з тысячай. Мама мая так можа (часта можа). Хоць без кампрамісаў не абыходзіцца, вядома, ніхто. Хіба што толькі прарокі, але ад прарокаў людзі адхіналіся. Прарок патрэбен на вялікую справу, а ў штодзённым жыцці з ім цяжка.
25. 10.
На прыёмнай камісіі ў СП выступае Д. (абмяркоўваюць У. рус. празаіка, 18 кніг, некалькі ў Маскве): «У. цудоўны чалавек, выдатна ўмее расказваць дзецям, зрабіў больш чым хто... з беларускіх пісьменнікаў і г. д., яму толькі бракуе таленту. (Рогат.) Але яго бракуе і многім з тых, хто прыняты ў СП. (Зноў рогат.)
...3 часоў, калі загадчыкам рэдакцыі перавыданняў быў Леў Салавей:
Клейте разумное, доброе, вечное
И не жалейте клей.
Клейте.
Спасибо вам скажет сердечное
Лев Соловей.
4Х1'
Многія кажуць: «Дай!» Іх становіцца ўсё больш.
16-га — смерць Андрэя Макаёнка, сёння пахаванне. Узрушэнне тут яшчэ і ад таго, што ён быў надзвычай жыццялюбны.
«Природа будто говорила: жизнь должна быть прекрасной, как я». Ці толькі гэта? Мне яна гаворыць: не будзь дрэнны, не мітусіся, стань таленавітым, лёгкім на справу і вартым многага.
Чалавеку неабходна пашырацца, а ён (хай сабе я) — так часта звужаецца.
4.12.
Лісты Сасідку, Русецкаму (70 год), Маі Львовіч. Выступление ў Палацы прафсаюзаў (юбілей СССР), для замежнага радыё (пра Русецкага), нататка для «ЛіМа» пра «Отче ім’я».
«Три Дюма» Маруа.
«Поэзия — открытая связь людей... Поэзия — самая необходимая ветвь в искусстве». Гэта ў Вазнясенскага гаворыць англійскі скульптар Мур. Добра гаворыць.
Апякло будзённае, знізіліся высі, пакінулі парыванні і думкі — чаму? Толькі таму, што мітуслівая служба ад ранку да вечара? Ці вычарпаны рэсурсы. Наўжо ж ужо зусім няма будучыні? Ці варта толькі ў яе закахацца, паверыць-— і прыйдзе новае.
Александр Лацис. «Диковинные усложнизмы». «ЛГ», 6.10.1982.
Пушкин — Киреевскому: «Избегайте ученых терминов; и старайтесь их переводить, то есть перефразировать».
Пушкин — Вяземскому: «Да говори просто — ты довольно умен для этого».
Из «Болдинских чтений» (выпуск третий): «Инвариантность этих пар, кроме их тематической итеративности, выражается еще и в том, что они сводятся в некую парадигму».
9.12.
На прыёмнай каміеіі ў СП. Прынялі Рубанава, Лаўшука, Тарасава. Адклалі Дзюбу, Шкляраву, Якутава. Па Дзюбу давялося выступаць, прытым адмоўна. Але ўвесь час, і пасля, не выходзіла з галавы прысвячэнне: «Бацьку, які загінуў, калі яму было столькі ж, колькі зараз мне». Нарадзіўся ён у 46-м, бацьку маглі ўзяць у армію пасля вызвалення.
Читать дальше