Ужо шмат разоў, калі выказваўся я па псіхалогіі сямейнага жыцця, мне казалі: «Адкуль ты ведаеш? Начытаўся?» Як быццам пра гэта начытаешся.
У Някрасава:
От ликующих, праздно болтающих
Обагряющих руки в крови,
Уведи меня в стан погибающих
За великое дело любви!
·
Адна з гераінь Дастаеўскага («Ідыёт»): «Я не о труде с презрением говорю, а о вас, когда вы о труде говорите».
31.Х.
Сёння (нядзеля) — недарэчны выпадак, поўная бездапаможнасць. ГГяны нацкаваў на Толю сабаку (баксёра? бульдога?). I зрабіць нічога не маглі — было двое здаравякоў з сабакам.
Пра X. Сёння захацелася напісаць некалі яго творчы партрэт. Сказаць усё добрае, а заадно: пра тое, што ідэалізуе сябе ў творах, няма самасуду, самаацэнак, пакутлівых шуканняў, стрыжнявой скіраванасці. Абавязкова напісаць. I адкуль у яго гэта раздражнёная злосць на крытыку?
18.ХІ.
У В. Сёмухі ў малога было спынілася сэрца — спазмы. ён сам не ведае, як даўмеўся зрабіць штучнае дыхание.
З.ХІІ.
Прайшоў конкурс у Акадэмію.
Ліст Я. М.
«Я адчуваю кантактнасць з Вашым паэтычным светам, душой І думкай спяшаюся за галоўным у Вас і не вельмі трымаюся за дакладнасць сваіх заўваг і ацэнак.
У Вас ёсць схільнасць да засяроджанасці і самапаглыблення, жаданне расхінуць мітусню, дробязі, не пусціць іх да душы, а будзённасць урываецца, тузае, замінае, распыляе. Вы палемізуеце з ёю сваімі вершамі (можа, не думаючы пра тую палеміку). Вы хацелі б (магчыма) палемізаваць з ёю і сваімі чалавечымі паводзінамі. Вы назвалі мяне крытыкам, але я чытач. За крытыку бяруся толькі таму, што крытыкаў не хапае, яны рэдка нараджаюцца і часта прадаюцца поспеху, кар’еры, выгодам...»
27.XII.
Усюды столькі цяжару, гора, а я разумею гэта толькі праз свой эгаізм.
1972
23.І.
Вось і дваццаць дзён адбыў у Акадэміі. Што зрабіў? Нічога. Нават прыватных маленькіх адкрыццяў — не. Сёння (нядзеля) і ўчора ачышчаў душу ад эгаізму.
Некрасов — матери:
Великое чувство! Его до конца Мы живо в душе сохраняем,
Мы любим сестру, и жену, и отца,
Но в муках мы мать вспоминаем.
Да 10-га не было снегу, потым суровы і стойкі мароз, халадзела ў хаце. Цяпер маласнежная марознасць з цудоўным паветрам, прасветленым небам, прырода кліча да бадзёрай спартыўнасці. Людзі ў рассеянай засяроджанасці спажываюць усе гэтыя раскошы: лыжнікі затрамбавалі ўвесь навакольны снег, лёд кіпіць дзятвой.
Закончылася гісторыя з сабакам, якога нацкаваў нейкі тып. Збрыў бараду, пазнаць яго было цяжка, і я пакутаваў два дні. I ўсё ж — ён! Жыве блізка. I што яму? 30 рублёў штрафу.
3 «ЛіМа» праводзілі добра, узялі на маё месца Веру Вярбу. Пакуль у акадэмічным будынку жыву бяздзейна і крыху сіратліва.
Свабода бескарыслівасці — мабыць, і для мяне яна недасяжная, хоць і не трэба мне пасад, узнагарод і ўсяго такога.
30.І.
Мароз, вецер і снег. Няўтульна і мрочна ў хаце. Недзе на ніжніх этажах гармонік даводзіць, што магчыма і весялейшае ўспрыняцце жыцця.
У Вялікім Свеце — В’етнам, падрыхтоўка Еўрапейскай нарады, працэс над Анджэлай Дэвіс.
Вымярзае пшаніца на Кубані.
Разважанне Талстога: «У каждого человека должен быть свой врожденный стыд, и это прекрасно, что он закрывает одеждой все то, что не нужно, и оставляет открытым только то, в чем выражается духовное, т. е. лицо».
Творчы эгаізм, відаць, непазбыўны ў нас (у мне). Радасць сваёй творчай удачы, безумоўна, большая, чьт радасць .за іншых. Ды справа не ў мерцы: больш-менш. — а ў самой сутнасці ўспрыняцця.
Творчасць, як і адносіны да жанчыны, выдаюць нашу эгаістычнасць. Недзе ў 2-м класе (7 гадоў) я збіраўся напісаць заметку ў піянерскую газету пра тое, што ў нашым класе вучыцца на двойкі «Белка» (здаецца, нават мой таварыш па парце). Я пачынаў і кідаў, было незразумелае мне гідкае адчуванне — хацеў, каб была заметка з маім імем, і адчуваў нікчэмнасць гэтага стымулу.
Сярод рабочых загатовак Чэхава: «О пошлые женщины, как я вас ненавижу!»
Так, так. Але чым лепш пошлыя мужчыны.
15.ІІ.
У «ЛіМе» — артыкул Замскага «Жорсткасць», дзе апісана, як на Толю Урбановіч нацкаваў сабаку. Пра мяне: «стаў прасіць». Не мог чамусьці зразумець, што прасіць (калі твая правата) — прыніжэнне.
Схадзіў яшчэ раз на могілкі да Ігара і Сербантовіча. Цудоўны партрэт Сербантовіча і надпіс:
Тых, з кім дзеліцца неба сакрэтам,
Маладым забірае зямля.
8.ІІІ
Быў на могілках. Схадзіў да ўсіх «сваіх». Плач — галашэнне ішоў за мною метраў сто ад могілак; а затым Сўстрэўся з вясёлай песняй радыёлы, і быў нейкі момант балючай раўнавагі.
Читать дальше