27.1.
Доўгая, нудная размова з нейкім Саульчанка. Артыкул супраць фальсіфікатараў сав. літ-ры. Штрых. Я: Вы можаце назваць у нас крытыкаў-дагматыкаў і вульгарызатараў? Ен: «Анічкін (?) — Аннинский? — Да, кажется. Надо посмотреть в картотеке».
Пісьменнік любога маштабу можа, мабыць, гандляваць сумленнем і праз сябе пазнаваць, што гэта такое. Урэшце, адкуль любая наша пранікнёнасць? Ад наяўнасці ў нас саміх патэнцыяльнага зла, якое мы носім у сабе, хоць шмат разоў і пераборваем.
5.ІІ.
У «Маладосці» № 12 за 69 г. надрукавана эсэ Караткевіча «Званы ў прадоннях азёр». Божа мілы, якая свабода, лёгкасць, паўната — гісторыя, літаратура жывуць разам у чалавеку, грамадстве. I яшчэ — герой т. ск. лірычны: вясёлы хлопец, проста зух, дасціпны, свойскі, глыбокі і тонкі знаток усяго на свеце. «Прыўкрасна»! А Сакратар гаркома Шарапаў крытыкаваў у дакладзе. I вось рэпліка ў «ЛіМе» З.ІІ-.70. за подпісам: Л. Жога (Л. Прокша, гал. рэд-р?). У ёй: «Дабіраўся туды паэт не з такім камфортам, як нашы падарожнікі. I яшчэ: «Аб гэтым трэба пісаць сэрцам, а не жоўцю. I адлучаць адно ад аднаго, зацямняць мінулым сучаснае, мякка кажучы, нельга».
11.ІІ.
Некалькі (пару) дзён пагоды з вясною, сонцам, талым снегам, веснавым рэхам. Перад гэтым — суботні і 'нядзельны цуд зімовай, снежнай, без намёку на капяжы, казкі.
Сёння ў СП — усесаюзны сімпозіум аб рабочым класе .Усё гэта будзе неяк асветлена ў друку, аЛё знгкнўць дасціпныя рэплікі Брыля, некаторыя аспекты выступлениях В. Хомчанкі (пра працэнт рабочых сярод злачынцаў) і Маўзона (пікіроўка з дырэктарам ін-та філасофіі Буславым). Б.: «А почему же л-ра отстает?» М.: «А потому, что и-т философии еще не разработал рецепты, как создавать л-ру...» Б.: «А кто же строит коммунизм?» М.: «Строители коммунизма»).
15.ІІ.
Малы чорны беспародны сабачка. У сям’і дзве клічкі: Куцька і Цёпа, бо ў хаце разлад. Усе камічныя і драматычныя адценні гэтага разладу.
Так многа з дзецьмі (пагубляюцца, разбягуцца імёны і лёсы), што Ала Мядзведзева: дзеці яго цікавяць больш, чым дзеўкі.
Ну, вось: нібыта 13 лютага гал. рэд. «Нового мира» А: Твардоўскі пайшоў у адстаўку. Завірушны, зменлівы люты. Кідаеш вокам назад: Пастэрнак, Ахматава, Эрэнбург, Маршак, Паўстоўскі, Чукоўскі мерлі пры маёй сталай памяці. Адыход кожнага з іх яшчэ болей падкрэсліваў значнасць папярэднікаў, а яшчэ — трывожыу: хто наступны? і хто застаецца?
5.ІІІ.
Н. С. Я помню той першы сакавік, калі давялося вас віншаваць: прыбыванне сонца, лапінкі сухой зямлі і лужыны, пах талага снегу, гул чыгуначнага палатна і школьнага жыцця. Перадачка, у якой (чытаў Валіцкі, здаециа, не вам — не ён): «Мы знали не всегда урок, читали Горького по выбору и сочинение не в срок сдавал опять вам после выборов...»
Шмат жывём мінулым — школа, чорная сцежка, конкурс чытальнікаў, Ігнат... і ўсё такое. Як быццам няма сённяшняга дня.
А бярэцца новая вясна, дзень прыбывае — хай прыбывае і для вас і дзень і сонца.
Пасля гэтых разглагольстванняў прыміце прасцейшае і шчырэйшае — сардэчнае віншаванне, добрыя пажаданні.
7.ІІІ.
Пачаўся дзень дрэнна. Відаць, ад перамены пагоды раздражнёнасць, недасып. А было сонца, адкідаўся лёгкі начны марозік. Пазней я думаў нешта пра тое, што сонца і ўсяго іншага знешняга існуе мала, калі мы апустошаны або заглыблены ў нешта іншае, затое як многа часам бывае ўсялякай знешняй жыццёвасці, сплаўленай з унутраным.
Зайшоў Р., засядзеўся, заразглагольстваваўся, і я юшыўся і таптаўся з кута ў кут. Наогул, пакуль дома Я., увесь час вісіць нейкая трывога, насцярожанасць і ўсё такое. Потым — Віня (ангіна) і я віншавалі маму — усё так будзённа. А людзей такой спайкі з іншымі, як мама, не ведаю я — па цярпімасці, зычлівасці, спагадзе.
А я прыпорціў сябе эгаізмам, аслабіў спасылкаю на нястачу сіл і аддаліўся ад многіх, хто мяне цэніць.
Чытаў «Дневник Нины Костериной» («НМ», № 12— 62) з яшчэ большай шчымлівасцю. Якая яснасць і вышыня чалавечнасці, якая шчырасць і прыгажосць сталення, якое счапленне з душэўнасцю, якая дакладнасць у разуменні сябе, у паказе свайго руху і спроб яго асэнсавання. Які круты жыццёвы нахіл і якая жорсткая канцоўка. Грамадзянская наіўнасць і высокая цэльнасць, мужнасць рашэнняў, стойкая барацьба з адзінотай.
Яшчэ: якія добрыя кадры вынішчаліся пры Сталіне (бацька Ніны, сваякі).
Ніна з класам майстравала альбом аб Хрушчове.
Хотела вычеркнуть и раздумала: если я буду вычеркивать все глупости, придется вычеркнуть половину дневника».
Читать дальше