Аркуш Алесь - Аскепкі вялікага малюнку

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркуш Алесь - Аскепкі вялікага малюнку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аскепкі вялікага малюнку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аскепкі вялікага малюнку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аскепкі вялікага малюнку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аскепкі вялікага малюнку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я слухаў Георга, а перад вачыма стаяла тая варона, якая, нясьпешна махаючы крыламі, упарта ляцела да нейкай, невядомай мне мэты. Ці кіравала ёю ў гэтым палёце наканаваньне? Па вялікім рахунку - так. Бо жыцьцё патрабуе выкананьня запраграмаваных прыродай адпаведных дзеяньняў - сну, харчаваньня, клопату пра патомства. Але варона ляцела менавіта ў тым накірунку, менавіта ў той час, менавіта з той хуткасьцю, менавіта на той вышыні...

Я й дасюль не разьвітаўся з пытаньнем пра варону. Прайшло столькі часу, а яно ўсё не дае мне спакою.

2000

Крыж Эўфрасiньнi Полацкай

Надвор’е выдалася паганым. Тры днi запар iшоў мярзотны, халодны дождж. Тры днi сьвiнцовае аблогi. Нiшто так не выстуджвае ўвосень i двор, i жытло, як гэткае безнадзейнае занудзтва. I трэба ж было ўпiльнаваць дрэнь-надвор’е для сьвята. Зь дзяцiнства памятаю, як усяк казалi пра жыдоўскi або каталiцкi Вялiкдзень. Усё больш сумотная непагадзь. Затое наш Вялiкдзень быў заўжды сонечны, па-веснавому ўрачысты. Гэтая вiдавочная перавага заўжды ўзгадвалася ў перадсьвяточных гутарках дарослых. Любiла яе i моладзь. Ня зь нейкiх iдэалягiчна-канфэсiйных меркаваньняў, хутчэй з жыцьцёва-практычных. Сьвяткаваць Хрыстова ўваскрашэньне можна было на прыродзе, без нагляду дарослага вока. Традыцыйна «хрыстос уваскрос» iмкнулiся «прамовiць» так, каб узгадваць затым цэлы год. Да наступнага Вялiкадня.

Горад загадзя рыхтавалi да сьвята. Нават пад дажджом уздоўж шляху да сьвятынi фарбавалi фасады дамоў. Усё гэта выглядала камiчна i трагiчна адначасова. Далiбог, камiчна глядзець на працэс фарбаваньня пад дажджом. Бедныя маляры, мокрыя i выпэцканыя ў фарбу дарэшты, бесьперапынна чулi спагадлiвыя кпiны i жарты мiнакоў. Падобны гумар узьнiкае самаадвольна. Як ад экранных блазнаваньняў Чарлi Чаплiна. На самой справе нiбыта i грэх сьмяяцца, калi б’юць некага палкай, цi — банальна — кулаком па твары. Але сьмяесься. У той самы час справа, якая робiцца марна, заўсёды трагiчная. Трагiзм яе ня столькi ў бязмэтнасьцi, колькi ў фатальнай наканаванасьцi. Як сьмерць. Усе разумеюць — i той, хто аддаў загад, i той, хто яго выконвае, што фарбаваць пад дажджом — тое самае, што кармiць некага намаляванымi на паперы стравамi. I ўсё адно фарбуюць. Наканаванасьць. Так трэба. Бо на сьвята мусiць прыехаць прэзыдэнт. «Э-э-э, — скажа ён бацькам гораду, калi пабачыць наўкол занядбанасьць i неруплiвасьць, — пэўна, вы нядбайныя кiраўнiкi, бо спраўны гаспадар заўжды прыбярэ ў хаце да госьця». Вядома, прыбраць трэба. Вось толькi з надвор’ем не пашанцавала.

Мы iдзем па вулiцы Эўфрасiньнi Полацкай. Яшчэ мяккi асфальт пакiдае на сваiм целе адбiткi нашых падэшваў. Васiль Кроква — зацяты, аскетычны дзяцюк, якога ведаю зь дзяцiнства i даўно прызвычаiўся да ягонага хлапечага максымалiзму. Тамаш Гурба — разважлiвы i цярплiвы да чужой думкi. Ня любiць спрачацца. Часам непасьлядоўны ў сваiх перакананьнях. Аднак заўсёды мае рэальную мэту наперадзе. I вельмi часта яе дасягае. Мае сябры жывуць у iншых гарадох. Яны прыехалi на сьвята. Яшчэ ўчора ўвечары мы сабралiся разам за маiм круглым кухонным сталом. Гутарылi да змружаных павекаў. Кроква, як зазвычай, усё грамiў i пляжыў. «Гэта прафанацыя — рабiць дублiкат Крыжа Эўфрасiньнi. Па-першае, такiя рэчы ня робяцца партыямi, па-другое — не Фiларэту яго асьвячаць». Ён запаляўся i апантана трос вiдэлец з лусьцiкам каўбасы перад маiм носам. «Немагчыма другi раз намаляваць Джаконду. А тут табе не Джаконда — гэты Крыж — наш лёс i сымбаль, мiльёны i мiльёны нашых продкаў намольвалi яго, гэта крынiца духовай сiлы, яго немажлiва прадубляваць». Кроква нiбыта «разносiў» мяне за тое, што я даў дазвол на выраб копii сьвятынi. «Чаго ты сюды прыехаў?» — не стрываў Тамаш. Дзiўна, але Гурба ўлез у спрэчку. Хлопец, напэўна, хацеў спаць — нясьцерпнае жаданьне прытупiла ягоную пiльнасьць. «А каб быць сьведкам прафанацыi веку. Аднойчы езуiты вырабiлi копiю. Вядома, зь якой мэтай. Копiя — заўжды падман». Кроква мяне таксама стамiў. «Нiхто не зьбiраецца гэты крыж уважаць за сапраўдны, — Васiль умеў запаляць суразмоўцу, таму я адказваў яму з адпаведным запалам i тэмпэрамэнтам. — Аднак, дзядзька, уявi, што большасьць нашых людзей, гэтак званых беларусаў, нiколi ня чулi, што быў такi Крыж, якi на загад Эўфрасiньнi Полацкай зрабiў Лазар Богша i якi лiчыцца нацыянальнай сьвятыняй. Яны ня чулi пра ягоны лёс, што Крыж зьнiк падчас Другой сусьветнай вайны i што яго марна шукаюць па сёньняшнi дзень. Уявiў? Цяпер уявi, што вырабляючы дублiкат, безьлiч людзей былi задзейнiчаныя ў справу, у тым лiку вышэйшых герархаў зь Ерусалiму, да якiх мiтрапалiт зьвяртаўся па дапамогу. Сама па сабе гэта была гучная культурнiцкая акцыя. Была нагода пiсаць пра Крыж скрозь i шматкроць. Выйшлi кнiгi пра сьвятыню. Гэта была нацыянальная iнфармацыйная кампанiя. Бо згадзiся, калi прынцэса Дыяна пачала змагацца за забарону проціпяхотных мiнаў, шмат у каго зьявiлася пачуцьцё кан’юнктуры i таннага тэатру. Трэба проста разумець, зь якой мэтай нешта робiцца i якiя вынiкi можна гэтым дасягнуць». Мае словы яшчэ больш распалiлi Крокву. Ён пачаў казаць пра падставовыя рэчы, празь якiя нельга пераступаць, маўляў, мусiць жа быць нешта сьвятое, што нельга выкарыстоўваць нi ў якiх кампанiях — нi ў гандлёвых, нi ў палiтычных, нi ў iнфармацыйных, нягледзячы на самыя высакародныя мэты i задачы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аскепкі вялікага малюнку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аскепкі вялікага малюнку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Аскепкі вялікага малюнку»

Обсуждение, отзывы о книге «Аскепкі вялікага малюнку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x