Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Камітэт па расстрэле паэтаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Камітэт па расстрэле паэтаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камітэт па расстрэле паэтаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Камітэт па расстрэле паэтаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На ёй круг рэцэнзентаў замыкаўся, і чацвёра яго ўдзельнікаў пераглянуліся паміж сабой, а затым іх погляды скіраваліся на маладога чалавека, якісядзеў у куце на крэсле. Рукі яго былі скаваныя кайданкамі так, што хлопец не мог зрабіць лішняга руху. Вочы яго бегалі ў розныя бакі. Ад хвалявання хлопец часта аблізваў патрэсканыя вусны і насілу зглынаў сліну, якая ніяк не надавала вільготнасці перасохламу горлу.

— Такімі нават дупу падціраць, прабачце, сорамна... — прамовіў лы­сы і засмяяўся. Астатнія напружана маўчалі. Няёмкую паўзу перапыніла дзяўчына. Падняўшыся і паўстаўшы перад прысутнымі ва ўсёй сваёй красе, яна элегантна падышла да маладога чалавека і стукнула яго кула­ком па твары. Галава яго, нібы паветраны шарык, тузанулася направа. Пакуль дзяўчына пацірала кулак, хлопец праглынуў згустак крыві і, падняўшы галаву, паглядзеў ёй прама ў вочы. Твар яго асвяціўся крывавай усмешкай.

— Не бачу нагод для ўсмешак, юнак! — пасля гэтых слоў, дзяўчына се­ла назад за стол і, зрабіўшы выгляд, што нікога акрамя членаў камісіі тут няма, прамовіла:

— Што будзем рабіць з гэтым лайном?

Лысы, які відавочна сімпатызаваў маладой удзельніцы зачыненых працэсаў, выказаўся першым:

— Наша камісія створана не проста так. Годных аўтараў вялікіх твораў мы ўзнагароджваем ганаровым расстрэлам у склепе. Ну а гэта, гэта проста абраза нашага вялікага грамадзянскага грамадства, нашай вялікай думкі асуджанай волі...

Лысага перапыніў сваёй гаворкай удзельнік камісіі, які вёў пратакол:

— Увогуле, я запісваю, што !ванова Сяргея Сцяпанавіча мы пазбаўляем грамадзянства, а таксама права пражывання ў дзяржаве, — зрабіўшы некалькі простых запісаў і паставіўшы кропку ў пратаколе, усе чацвёра пачулі жаласны ўсхліп прыкаванага маладога чалавека.

— Гэта ж якое нахабства трэба мець, каб несці на разгляд камісіі та­кое... — абурана прамовіла пажылая жанчына. Яна ўстала і, накінуўшы на сябе чорнае скураное паліто, якое хавала яе грузную постаць, засунула крэсла.

— Часы такія пайшлі, самі разумееце. Ды і прысудзілі мы многіх па за­слугах. А гэта... — дзяўчына кіўнула на юнака, які плакаў. — Гэта наогул выраджэнцы.

Неўзабаве ўсе чатыры чалавекі пакінулі камісійнае паседжанне. Замест іх зайшоў добра складзены салдат і, з пагардай паглядзеўшы на !ванова, вызваліў яго ад кайданкоў. Iваноў жа нечакана падхапіўся і, сціснуўшы рукі ў кулакі, прыняўся выць, нібы пакрыўджаны старэйшымі дзетсадавец. Салдат моўчкі стукнуў яго прыкладам вінтоўкі ў грудзі. !ваноў з грукатам зваліўся, пакідаючы на падлозе яркія кроплі крыві.

— Вяроўку i мыла. Ну, ці лёзы...Карацей, забярэш на КПП. Там дасведчаныя, — напаследак салдат штурхнуў берцам у бок апальнага паэта. Перш чым сысці з памяшкання, салдат паглядзеў на партрэт Патрыярха і перахрысціўся.

Салдат зачыніў дзверы. Iваноў працягваў ляжаць, напэўна, так да канца i не ўсвядоміўшы сваёй ганебнай долі.

«12 студзеня 2021. Шэсць гадоў як мяне саслалі ў Бійск...»

Кірыла пісаў у сваім дзённіку кожны дзень, як прыехаў у гэты сібірскі горад разам са сваёй каханай. Была раніца. Каханая дзве гадзіны як працавала на заводзе, а Кірыла працягваў пісаць.

«Змушанае маё знаходжанне ў гэтай творчай клаацы павінна падысці да свайго фіналу».

Паставіўшы апошняе шматкроп'е, ён загарнуў сшытак і запаліў. Стрэсваючы попел у бляшаны слоік з-пад кавы, Кірыла разважаў пра тое, якія творы ён панясе на разгляд строгай камісіі і што яму лепш потым зрабіць: павесіцца ці парэзаць сабе вены ў лесе. Ці проста замерзнуць.

— Гэта Алтай, мілы. Тут па начах -52° бывае, — казала яму Сняжанна, калі яны ўпершыню заехалі ў запляснелую хрушчоўку і сядзелі побач з ледзь ледзь цёплай батарэяй.

Калісьці Бійск быў навукаградам, і ў сценах сакрэтных лабараторый вядучыя розумы даўно забытай краіны праектавалі ракеты ў падарунак далёкаму і страшнаму ворагу. Потым апынулася, што краіна поўная ворагамі ўнутранымі, а не знешнімі, і Бійск зрабілі горадам для людзей, што словамі сваімі маглі данесці ноты пратэсту ў аморфныя масы.

Да канца тэрміна заставалася некалькі дзён. Калі ён нічога не падасць, то яго могуць спісаць як «непатрэбны чалавечы матэрыял» з ганебным штампам «западозраны ў паэтычных справах».

Быць поўным ізгоем ён не жадаў, а свае паэтычныя творы прадставіць на суд рыцараў грамадскасці не асмельваўся.

— Не хадзі туды.... Давай уцячэм... — казала Сняжанна, калі, лежачы ў ложку, яны глядзелі ў столь і слухалі, як вецер лютаваў за акном, перасоўваючы штосекундна тоны снегу па гарыстай мясцовасці неабсяжнай Сібіры. Але ім не схавацца ад пільных камер і ўсюдыісных спадарожнікаў. Кожны ў полі зроку сістэмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Камітэт па расстрэле паэтаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Камітэт па расстрэле паэтаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Камітэт па расстрэле паэтаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Камітэт па расстрэле паэтаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x