СЯРГЕЙ БЕЛАЯР
Варгін
Размаляваныя маркерам створкі ліфта са скрыпам раз'ехаліся, выпускаючы Сяргея Мірановіча, трыццаціпяцігадовага кандыдата гістарычных навук. На званок адкрыла Ася Швабіна, калега дацэнта. Адразу, нібы чакала яго за дзвярыма.
— Добры вечар! — Сяргей Мірановіч адзначыў адбітак заклапочанасці на тва ры Асі Швабінай.
— Добры дзень, Сярожа! Праходзь!
Сяргей Мірановіч зняў куртку і разуўся, пасля чаго рушыў услед за калегай на кухню. На стале ўсё было гатова да чаявання, вада закіпала.
— Сядай, калі ласка! Добра, што ты прыйшоў! — як ні спрабавала Ася Швабіна валодаць сабой, у яе голасе чуліся ноткі панікі. — Калі ты не супраць, я запалю!
У дрыготкіх руках Асі Швабінай колца запальніцы некалькі разоў пракруцілася ўхаластую.
— Нешта здарылася?
У жанчыны нарэшце атрымалася прыпаліць, і яна зрабіла некалькі глыбокіх зацяжак.
— Так! — Ася Швабіна сцяла губу, але стрымаць слёзы не змагла.
— Ты чаго? — Сяргей Мірановіч прыціснуў калегу да грудзей.
— Бяда, Сярожа!
— Супакойся і расказвай!
Некалькі імгненняў Ася Швабіна змагалася са слязамі, а потым пачала:
— З Алісай дрэнна! Яна ўжо два тыдні як згасае, быццам з яе выпіваюць сілы. Амаль нічога не есць і пастаянна скардзіцца на тое, што ў яе ў галаве завяліся атрутныя восы...
— Ты паказвала яе ўрачу?
— Тэрапеўт сказаў, што ўся справа ў ператамленні, недахопу вітамінаў і адсутнасці ўвагі з боку бацькі. Пасля разводу Андрэй бачыўся з Алісай усяго тры разы, а прайшло ўжо амаль два гады... — Ася Швабіна зноў заплакала.
Сяк-так дацягнуўшыся да аптэчкі, Сяргей Мірановіч накапаў валяр'янкі ў шклянку.
— Выпі!
Жанчына кіўнула і залпам перакуліла ў сябе валяр'янку. Праз некаторы час Асі Швабінай палягчэла, і яна змагла працягнуць:
— Справа тут зусім не ў ператамленні і вітамінах! Усё пачалося з таго часу, як у кватэры з'явіўся кот! Праклятая пачвара!.. Мне не варта было дазваляць Алісе браць яго дадому! Трэба было даць Чарняшу выспятка, але ты ж ведаеш, што я не магу пакрыўдзіць слабага! Тым больш, што Алісе ён так спадабаўся...
У гэты самы момантудзвярахз'явіўся велізарны чорны кот. Пухнаты хвост, нібы гадзюка, круціўся па падлозе, вочы палалі, як гарачае вуголле.
Сяргей Мірановіч злавіў сябе на думцы аб тым, што погляд Чарняша выклікае ў яго дрыжыкі.
Кот глядзеў так, нібыта ацэньваў патэнцыйную пагрозу.
— ...Я разлічвала, што праз дзень-другі Аліса нагуляецца з катом, і я завязу яго ў прытулак, аднак яна ўпёрлася. Справа дайшла да істэрыкі! Прыйшлося пакінуць...
Сяргей Мірановіч здзіўлена хмыкнуў. Чатырохгадовая Аліса, колькі ён яе ведаў, заўсёды была паслухмянай дзяўчынкай.
— ...Я проста не магла адмовіць. Калі ў цябе не будзе больш дзяцей, адзінае дзіця становіцца сапраўды бясцэнным!
Для Сяр гея Мі ра но ві ча не з'яў ля ла ся та ям ні цай, што пры ро дах паў ста лі сур'ёзныя ўскладненні — Асю Швабіну ледзь выратавалі.
— Ты не паверыш — два тыдні таму Чарняш быў падобны на мех костак! Аліса не толькі карміла яго, гуляла з ім, але і клала з сабой спаць. Вой, зноў ён! — голас Асі Швабінай уздрыгнуў.
— Апсік!
Кот чмыхнуў, паказаў кіпцюры і паважна пайшоў.
Сяргей Мірановіч не мог адкараскацца ад думкі, што кот змераў яго пагардлівым позіркам.
Ася Швабіна ўзяла сябе ў рукі і запаліла ля адкрытага вакна.
— Аліса настолькі прывязалася да Чарняша, што забылася пра іншыя цацкі і кнігі. Ёй больш не падабалася хадзіць у дзіцячы сад і мець зносіны з аднагодкамі. Яна пазбягала сваякоў. Стала капрызнай і раздражняльнай. А потым... Прабач, ігнарую свае абавязкі! — жанчына расціснула недапалаку попельніцы і пачала разліваць чай. — Дзве лыжкі?
— Так.
— Потым Аліса пачала слабець... Падумаць толькі — я ўласнымі рукамі ўнесла ў кватэру заразу!
— Можа, Чарняш тут не прычым?
— Я на сто адсоткаў упэўнена ў тым, што Чарняш і слабасць Алісы ўзаемазвязаны. Можаш называць гэта як заўгодна — жаночым нюхам, інтуіцыяй, — але нішто не пераканае мяне ў зваротным!.. Да з'яўлення Чарняша ў нашым доме панавала гармонія. Андрэя я не лічу!.. Пі чай, Сярожа! Чорны, як ты любіш! У мяне ёсць пернікі, сушкі і торт. Праўда, заўчарашні!
Жанчына апусціла вочы. Каб не бянтэжыць яе, Сяргей Мірановіч узяў пернік. Чай быў добры. Пернік таксама. Ідылію псавала тое, што Ася Швабіна сядзела як на іголках.
— А ты чаго не п'еш ?
— П'ю! — жанчына зрабіла глыток, затым пачала нервова кусаць вусны.
— Ты пра нешта хочаш папрасіць мяне?
Читать дальше