Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: Юмористическая проза, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жонка на гадзiну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жонка на гадзiну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраны гумарыстычныя творы, якімi апошнія гады радаваў Андрэй Сідарэйка чытачоў часопіса сатыры і гумару «Вожык», выданняў «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета». Гумарэскі, іранескі, п’есы, фельетоны не толькі могуць палепшыць настрой, але і адлюстроўваюць негатыўныя з’явы ў грамадстве.
Хто быў студэнтам, узгадае, як нялёгка прыгатаваць вячэру без страт, вясковы жыхар даведаецца, колькі карова можа даваць малака, мужчыны знойдуць адказ, якія кветкі лепш за ўсё дарыць. І шмат іншых цікавых і неверагодных гісторый чакаюць чытачоў кнiгi.

Жонка на гадзiну — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жонка на гадзiну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але хадзіць па ваду там таксама не пажадалі, і графін апынуўся ў аддзеле культуры.

– Мы, безумоўна, людзі інтэлігентныя, – адзначылі пра сябе тамтэйшыя дзяўчаты, – але ж не настолькі…

У кабінеце вёрсткі ўсе шчыравалі над новым нумарам, таму графін аддалі прыбіральшчыцы, якая прыходіла з заявай на адпачынак. «Гэтага мне яшчэ не хапала – ваду ім насіць», – пакрыўдзілася кабета і аднесла графін … назад у прыёмную.

Туды (і якраз жа ў гэтую хвіліну!) са свайго кабінета выйшаў рэдактар. Убачыўшы, што графін па-ранейшаму пусты, ён вырашыў, што намесніка некуды выклікалі, і пайшоў па ваду сам. А паколькі пачаўся абед, то сакратаркі на месцы не было, і куды знік графін, ніхто не ўбачыў…

Вярнуўшыся з абеда і згледзеўшы, што графіна з вадою няма, намеснік выклікаў да сябе сакратарку:

– Дзе графін? – спытаў у яе. – Шэф патрабуе.

Гэта крута мяняла справу, таму сакратарка ледзь не лёцьма кінулася ў аддзел палітыкі. Там, пачуўшы, што вада патрэбна рэдактару, а не ёй, сказалі: «Адну хвілінку», – і паімчаліся ў аддзел гарадскога жыцця, адтуль – у аддзел культуры…

Нарэшце высветлілі, што апошняй, хто бачыў прапажу, была прыбіральшчыца. Яе і папрасілі зайсці да намесніка, а ўжо разам з ім – у кабінет да шэфа.

Убачыўшы перад ім графін (ды яшчэ і паўнюткі!), намеснік зусім разгубіўся.

– Што вы хацелі, Рыгор Данілавіч? – спытаў у яго галоўны.

– Мы пад-думалі, – знячэўку стаў заікацца той, – можа, вам генеральную прыборку варта было б зрабіць?..

– Згодзен, – сказаў шэф.

А вось што потым сказала прыбіральшчыца намесніку, не чуў ніхто.

Не з той нагi

Раніцай да сябе выклікаў шэф.

– Вы ў Першамаі прыняць удзел жадаеце? – утаропіўшыся пагрозлівым позіркам, запытаўся ён.

Я задумаўся.

– Што вы стаіце, як укопаны? – запытаўся Іван Іванавіч зноў. – Дык так ці не?

Я сціснуў кулакі, сабраўся з духам.

«Усё ж, – думаю, – не кожны дзень тут пытаюцца тваёй думкі».

Але, як і заўжды, адкрыць рот не паспеў.

– І не думайце адмаўляцца! – пачуў я. – Усё проста: ад прадпрыемства – удзельнікі, удзельнікам – па заслугах.

– А за заслугі? – сарвалася неяк з языка.

– Усе людзі, як людзі! – абурыўся шэф. – Калі з’яўляюцца сюды, языкі ў іх адразу ж дзе патрэбна падвешваюцца. А ў вас, як бачу, ён свярбіць. Сваімі нетактоўнымі паводзінамі і некампетэнтнымі пытаннямі вы толькі ставіце палкі ў колы сабе і перашкаджаеце вырашаць праблемы простых рабочых мне.

– Выбачайце, – падціснуўшы хвост, вымавіў я, – перашкаджаць вырашэнню намеру не меў.

І задаў драпака з кабінета.

А ў абедзенны перапынак заглянуў у сталовую. Як высветлілася, не з той нагі сёння падняўся не толькі дырэктар, але і кухар.

– Вам што?

– Я, – кажу, – заказваў боршч, а мне падалі суп.

– Што заказвалі, тое і падалі, – адмахнуўся кухар. А потым дадаў: – Супу ў меню сёння няма.

– У меню, можа, і няма, – не разгубіўся я, – але ён яўна ёсць у маёй талерцы.

Кухара нібы муха ўкусіла.

– Бачыш, – кажа ён мне, – суп яму не боршч! А мне што, з-за гэтага апошнюю порцыю ўчарашняга супу ў памыі выліваць? Выручку губляць?

Пад такім ціскам адчуў сябе не ў сваёй талерцы. А кухар, заўважыўшы, што я разгубіўся, яшчэ вышэй узняў галаву.

– Усе людзі, як людзі, ядуць так, што аж за вушамі трашчыць! Звычайныя катлеты ідуць па кошце адбіўных, і не скардзіцца ніхто. А вы заварылі тут кашу. Сваімі недарэчнымі пытаннямі толькі апетыт наведвальнікам псуяце і ходу абслугоўвання працоўных мас замінаеце.

Ад такога нечаканага супадзення і здзіўлення ў мяне аж язык прыліп да нёба.

– Прабачце, – кажу, – абслугоўванню мас замінаць не хацеў.

І даў лататы са сталовай.

Расчараваны такім няўдалым днём, зайшоў пасля працы ў краму, каб купіць малака. Ужо з якой нагі паднялася сёння прадаўшчыца, не ведаю, але яна ўбачыла, што я засяроджана разглядваю поліэтыленавы пакет, занепакоілася і насцярожана пацікавілася:

– Штосьці не так?

– Усё так, – адказваю, – тлустасць пазначана, завод-вытворца таксама. А вось тэрмін рэалізацыі знайсці ніяк не магу.

Прадаўшчыца занепакоілася яшчэ больш.

– А вы з санэпідстанцыі? – асцярожна і ласкава запыталася яна зноў.

– Не, звычайны спажывец.

– Ну і паводзьце сябе адпаведна, – параіла мне прадаўшчыца. – Няма чаго тут на пакет глядзець, усё адно, што бык на новае шула. І дадала: – Усе людзі, як людзі, бяруць і пытанняў не задаюць. Дый часу на гэта няма. Бывае, людзей у краме што селядцоў у бочцы. Якія тут пытанні? Тут сабе і абважыш, і рэшту недадасі. І ціха ўсё. А вы ўзнялі буру ў шклянцы вады. Цікавіць тэрмін рэалізацыі, дык і шліце лісты на пазначаны адрас. А некампетэнтнымі сваімі пытаннямі няма чаго тут прадстаўніка гандлю адрываць ад працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жонка на гадзiну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жонка на гадзiну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
libcat.ru: книга без обложки
Альбер Камю
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Жонка на гадзiну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жонка на гадзiну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x