Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: Юмористическая проза, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жонка на гадзiну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жонка на гадзiну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраны гумарыстычныя творы, якімi апошнія гады радаваў Андрэй Сідарэйка чытачоў часопіса сатыры і гумару «Вожык», выданняў «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета». Гумарэскі, іранескі, п’есы, фельетоны не толькі могуць палепшыць настрой, але і адлюстроўваюць негатыўныя з’явы ў грамадстве.
Хто быў студэнтам, узгадае, як нялёгка прыгатаваць вячэру без страт, вясковы жыхар даведаецца, колькі карова можа даваць малака, мужчыны знойдуць адказ, якія кветкі лепш за ўсё дарыць. І шмат іншых цікавых і неверагодных гісторый чакаюць чытачоў кнiгi.

Жонка на гадзiну — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жонка на гадзiну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Як у ваду глядзела, – расчаравана ўздыхнуў Мішка. Мабыць, на гэты раз усё ж падару ёй кветкі. Ніколі не здагадаецца!

І Мішка паставіў на прылавак пустую шклянку.

– Тут ёсць паблізу некалькі кропак, – пачаў прыпамінаць Сашка, – дзе гандлююць кветкамі.

…Праз пяць хвілін мы стаялі каля трох кветкавых крам, якія мелі адну і тую ж назву «Кактус».

Мішка абурыўся:

– Хіба тут знойдзеш ружы?

– Можа, за калючкамі кактусаў разгледзім і ружы, – знайшоўся Воўка.

У першай краме вочы ад кветак разбягаліся ва ўсе бакі, як зайцы ад ваўкоў, але паварухнуцца ў натоўпе не было як. У другой прапанова не задаволіла наш спажывецкі попыт. Толькі ў трэцяй нам пашанцавала.

– Вам што? – запыталася адна з двух маладзенькіх дзяўчат-прадаўцоў.

– Нам…

Мішка разгублена паглядзеў спачатку на нас, а потым на прадаўцоў.

– Якія кветкі вам падабаюцца? – не адступала ад нас другая дзяўчына.

– А нам бы зірнуць…

Нас правялі ў глыб залы, сталі паказваць і адначасова расказваць.

– У першых радах у нас цюльпаны. Вось цюльпан «Галандская прынцэса», вось «White dream», «Парад», «Абба». Далей – ружы. Гэта ружа «Гран-пры», гэта «Foreve young», а гэта «Опіум». Апошні рад – мімозы.

Маладзенькая дзяўчына настойліва запыталася зноў:

– Які ваш выбар?

– А хіт сезона? – знайшліся мы.

– А дарыць вы будзеце ад сэрца, або каб адкруціцца?

Мішка, было відаць, на імгненне задумаўся, але, убачыўшы нашы пільныя позіркі, адразу ж ажывіўся.

– А як жа, – пачаў Мішка, – вядома, ад сэрца.

Хаваючы ўсмешку, адна з прыгажунь сказала:

– Тады вам сюды.

Нам паказалі на дальні кут магазіна. Мы рушылі следам.

– Рамонкі, маргарыткі, нарцысы, ландышы, незабудкі – набор самых модных кветак гэтага сезона.

Мішка здзівіўся.

– Вось гэта?!

Мы паглядзелі на кветкі, а потым на кошт.

– Калі так, то такіх кветак я падару Машы хоць ахапак, – не хаваючы свайго задавальнення, сказаў Мішка. – І ад сэрца, і з задавальненнем, і адкручуся заадно, – раскрыў нарэшце ён свае карты.

…Праз некалькі хвілін кожны з нас выйшаў з магазіна са сваім «хітом сезона».

– А ведаеце, як Пушкін пісаў? – запытаўся Колька.

– Як Пушкін – не, а вось Рубцова чыталі.

І Мішка заспяваў не горш за Аляксандра Барыкіна:

Я буду долго
Гнать велосипед.
В глухих лесах его остановлю.
Нарву цветов
И подарю букет…

Мішка прыпыніўся.

– А ўсё ж, Сярожа, – сказаў ён мне, – букет рамонак – гэта не кухонны камбайн. Але ж сэрцу не загадаеш…

Тое, што сказаў мне Мішка, ніхто не пачуў, бо ўсе дружна падтрымалі песню, і таму па бязлюднай вуліцы ляцелі радкі на верш Мікалая Рубцова:

…Той девушке, которую люблю…

Жонка на гадзiну

Аднойчы Антось праглядаў газету і заўважыў на апошняй старонцы аб’яву. Нейкае бюро прапаноўвала патэлефанаваць ім і запрасіць да сябе мужа на гадзіну, які выканае хатнія справы і пазбавіць гаспадыню ад клопатаў.

– Бач ты! – усміхнуўся Антось, закаранелы саракагадовы халасцяк. – Цяпер нават муж на гадзіну ёсць. А жонка?

Ён падышоў да тэлефона, набраў патрэбны нумар: «Зараз пабачым, што такое быць жанатым».

Пачуўся жаночы голас:

– Дзень добры. Вы штосьці хацелі?

– Так, так, – загаварыў Антось. – Я па аб’яве тэлефаную. Тут сказана, што можна заказаць мужа на гадзіну.

– Але.

– Толькі мне муж не патрэбны. Жонку хацеў бы…

На другім канцы дрота ўсё сціхла. А потым усё той жа прыемны галасок адказаў:

– Такіх паслуг мы не прапаноўваем. Але для вас зробім выключэнне.

Дамовіўшыся пра кошт і прызначыўшы час, Антось пачаў чакаць другую палавінку. Думаў, якія хатнія справы задасць «каханай-родненькай», хоць яна мусіла быць такой усяго адну гадзіну.

Нарэшце ў кватэру пазванілі – і Антось пабег да дзвярэй. На парозе стаяла нафарбаваная, модна апранутая маладая жанчына.

– Вы выклікалі жонку на гадзіну?

– Так.

– Ну вось і я, каханенькі! – амаль праспявала жанчына і адразу ж па-гаспадарску пайшла разглядваць кватэру. – Падкажы, калі ласка, колькі мы ўжо жывём у шлюбе?

Антось уключыўся ў гульню.

– А хіба ты не памятаеш, даражэнькая? – пачаў ён гаварыць у такт незнаёмцы. – Гадкоў, мабыць, каля дваццаці.

– Ага. Чаму ж ты тады, дарагі муж, не прыбраў у кватэры? Відаць, увесь гэты час чакаў мяне, седзячы на канапе?

– А як жа! – радасна адгукнуўся Антось. – Вось, думаў, прыйдзе родненькі чалавек, згатуе абед, памые бялізну, прыбярэ…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жонка на гадзiну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жонка на гадзiну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
libcat.ru: книга без обложки
Альбер Камю
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Жонка на гадзiну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жонка на гадзiну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x