Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Сідарэйка - Жонка на гадзiну» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: Юмористическая проза, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жонка на гадзiну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жонка на гадзiну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраны гумарыстычныя творы, якімi апошнія гады радаваў Андрэй Сідарэйка чытачоў часопіса сатыры і гумару «Вожык», выданняў «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Настаўніцкая газета». Гумарэскі, іранескі, п’есы, фельетоны не толькі могуць палепшыць настрой, але і адлюстроўваюць негатыўныя з’явы ў грамадстве.
Хто быў студэнтам, узгадае, як нялёгка прыгатаваць вячэру без страт, вясковы жыхар даведаецца, колькі карова можа даваць малака, мужчыны знойдуць адказ, якія кветкі лепш за ўсё дарыць. І шмат іншых цікавых і неверагодных гісторый чакаюць чытачоў кнiгi.

Жонка на гадзiну — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жонка на гадзiну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты што, зусім з глузду з’ехаў? Гэта толькі маладая жонка на такое здольная! А пасля дваццаці гадоў сумеснага жыцця жанчыне, якая выхавала тваіх дзяцей, патрабуецца цішыня. Зразумела?

– Якіх яшчэ дзяцей? – здзівіўся Антось.

– Тых, што ўжо выраслі і недзе гуляюць самі па сабе. Ну, хопіць слоў. Сёння ў мяне добры настрой. Так і быць, памыю табе бялізну і згатую абед. У нас пральная машына ёсць?

– Ёсць, – адказаў Антось.

– Пакладзі ў яе сваю брудную вопратку, насып парашку і націсні на кнопку, – загадала «жонка».

Новаспечаны «муж» усё выканаў.

– Калі машынка спыніцца, не забудзься развесіць адзенне на балконе.

– А што ў нас сёння на абед?

– Паколькі мы з табой на дыеце, то мюслі і зялёная гарбата. Калі гэтага няма, сходзіш у краму і купіш. Так, цяпер твая чарга выконваць сямейныя абавязкі. Памый падлогу, выбі і прапыласось дываны. І не шумі, калі ласка. Не перашкаджай мне размаўляць з сяброўкамі па тэлефоне.

– Што, усе мужчыны так робяць? – удакладніў Антось.

– Пасля дваццаці гадоў сумеснага жыцця – усе. Нават не сумнявайся ў гэтым, каханенькі, – прашчабятала «жонка».

За гадзіну Антось выбіў усе дываны, прапыласосіў іх, памыў падлогу ў кватэры. А яшчэ збегаў у краму і набыў для «палавінкі» мюслі, зялёную гарбату, якую сам ніколі не піў, а сабе купіў пельмені: адзін дзень ён можа абысціся і без дыеты. «Жонка» ж увесь гэты час гутарыла з сяброўкамі па тэлефоне.

Пасля абеду, збіраючыся сыходзіць, яна ўздыхнула:

– Ой, змарылася я ў цябе, каханенькі. Зусім не цэніш ты мяне. Гэта ж трэба, адно і тое ж – прыгатуй, памый, прыбяры… І так двацацць гадоў! Але нічога не зробіш. Калі будзе жаданне, тэлефануй яшчэ: на трыццацігоддзе сумеснага жыцця, напрыклад. Бывай!

Нягледзячы на тое, што Антось замарыўся, як ніколі, у душы ён быў шчаслівы.

– Усе знаёмыя даўно жывуць з жонкамі. Мне ж пашанцавала: пабыў мужам толькі адну гадзіну!

Больш такой паслугай Антось не карыстаўся.

Нататкi халасцяка

Мне абрыдла весяліцца,

Мне абрыдла піць-курыць,

І таму рашыў жаніцца,

Бо хачу сям’ю стварыць.

З песні

Жанчына пазнаёміцца з мужчынам для стварэння сям’і.

З аб’явы

Раней казалі, што ажаніцца і ў гультая спрыту хопіць. У наш час, калі знаёміцца з супрацьлеглым полам стала модна з дапамогай інтэрнэту і СМІ, знайсці сабе жонку зусім проста. Вось і я вырашыў адшукаць каханую сучасным метадам.

Спачатку ўзяўся праглядаць аб’явы ў газетах і часопісах. У адным выданні прачытаў: «Дзяўчына шукае кампаньёна для сумесных паходаў у кіно і прагулак». Чым не варыянт? Пра сур’ёзныя адносіны ні слова, а прагуляцца – справа няцяжкая. Набраў пазначаны нумар, дамовіўся пра сустрэчу.

Па дарозе ў кінатэатр новая знаёмая заўважыла:

– Мужчыны звычайна прыходзяць на спатканне з ружамі.

– Якія ружы? – пытаюся. – У аб’яве пра гэта нічога не было.

– А яшчэ перад кіно заходзяць са спадарожніцамі ў кафэ ці рэстаран, – працягвае, нібы не чуе мяне.

Я не вытрымаў:

– А жанчыны ў такіх выпадках грошай на аб’явы не шкадуюць. Свае пажаданні адразу на паперы выказваюць!..

У выніку паход у кіно не задаўся.

На старонках іншага выдання знайшоў аб’яву: «Зеленавокая прыгажуня з фігурай 90–60–90 жадае пазнаёміцца з багатым мужчынам». Чаму б і не? Мера матэрыяльных каштоўнасцей у кожнага свая. А мой унутраны свет – зусім не раскрытая скарбніца. Таму не раздумваючы тэлефаную і дамаўляюся пра спатканне.

Пры сустрэчы доўга гляджу ёй у вочы. Здаецца, сапраўды зялёныя. Потым дастаю з кішэні складны метр і пачынаю абмяраць яе стан.

– Як вам не сорамна! – крычыць дзяўчына.

– Выбачайце, вопыт вымушае. Жадаю ведаць дакладна, ці варта купляць ружы і ісці ў кафэ.

І сапраўды, падвох: замест пазначаных 90–60–90 атрымаліся ўсе 120–90–120.

– Мне вашы параметры таксама падабаюцца, – кажу ёй, – але ў аб’яве іншае было напісана…

Трэцяга спаткання зусім не адбылося, бо дзяўчына адразу сказала: «Згодная на ўсё. Хоць зараз пад вянец. Але спачатку – самы модны рэстаран, потым – Мальдзівы…»

– Выбачайце, памыліўся нумарам, – хутка пралапатаў я і адключыў тэлефон.

Пасля гэтага сам размясціў у газеце аб’яву: «Забяспечаны бізнесмен шукае сімпатычную дзяўчыну для сур’ёзных адносін». Вядома, наконт бізнесмена я зманіў, але чаго не зробіш дзеля таго, каб ажаніцца.

Пісьмы на электронную пошту пачалі прыходзіць адно за адным. Першае з іх гучала так: «Выйсці замуж за бізнесмена – мая мара». Думаю: «Ага, падстаўляй кішэнь!» Таму адказваю: «Прабачце, калі ласка, але памарце пра каго-небудзь іншага».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жонка на гадзiну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жонка на гадзiну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
libcat.ru: книга без обложки
Альбер Камю
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Жонка на гадзiну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жонка на гадзiну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x