Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Капрал пасьля доўгіх намаганьняў перавярнуў обэр-фэльдкурата дагары, прычым фэльдкурат прачнуўся і, убачыўшы перад сабой афіцэра, сказаў:

— Eh, seriris, Fredy, was gibt‘s Neues? Abendessen schon Sertig [57] А, Фрэдзі, як маешся? Якія навіны? Вячэра гатова? .

Пасьля гэтага ён зноў заплюшчыў вочы і павярнуўся да сьцяны.

Мраз у момант пазнаў, што гэта ўчарашні абжора з афіцэрскага сабраньня, вядомы аб‘ядала на ўсіх афіцэрскіх балях і ціха ўздыхнуў:

— За гэта зьявіцеся да палкоўніка, — сказаў ён капралу і накіраваўся да дзьвярэй.

Швэйк затрымаў яго.

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, мне не належыць знаходзіцца тут. Я павінен быў быць пад арыштам да паловы адзінаццатай, бо тэрмін мой сягоньня скончыўся. Я пасаджаны пад арышт на тры дні, і цяпер павінен ужо знаходзіцца з іншымі ў цялячым вагоне. З прычыны таго, што адзінаццаць гадзін ужо даўно было, вельмі прашу, пан лейтзнант, высадзіць мяне з цягніка, ці перавесьці ў цяплушку, ці накіраваць да пана паручніка Лукаша.

— Прозьвішча? — запытаўся Мраз, гледзячы ў свае паперы.

— Швэйк Іосіф, пан лейтэнант.

— Мгм… Вы значыць тэй самы вядомы Швэйк, — сказаў Мраз. — Сапраўды вы павінны былі выйсьці з-пад арышту а палове адзінаццатай, але паручнік Лукаш прасіў мяне не выпускаць вас да Бруку, каб вы хоць у дарозе не выраблялі вашых штук.

Калі вышла інспэкцыя, капрал ня мог утрымацца ад зьедлівай заўвагі:

— Ну, што, Швэйк, памагло вам тое, што вы зьвярнуліся да вышэйшай інстанцыі? Дык вось-жа! Гной! Каб я захацеў, дык мог-бы вамі абодвымі печ распаліць.

— Пан капрал, — сказаў вольнапісаны. — Кідацца направа і налева гноем — аргумэнтацыя больш-менш пераканаўчая, але інтэлігентны чалавек нават у стане раздражненьня ці ў спрэчцы не дазволіць сабе ўжываць такіх слоў. Што-ж да сьмешных пагроз, што вы маглі-б намі абодвымі распаліць печ, то чаму-ж вы да гэтага часу гэтага не зрабілі, маючы для гэтага поўную магчымасьць? Мусіць, у гэтым выявілася ваша духоўная сьпеласьць і надзвычайная далікатнасьць.

— Досыць з мяне! — усхапіўся капрал. — Я вас абодвых пад суд магу падвесьці.

— За што-ж, саколік? — нявінна запытаўся вольнапісаны.

— Гэта ўжо мая справа, за што, храбрыўся капрал.

— Ваша справа? — перапытаўся з усьмешкай вольнапісаны. Такая-ж самая, як і наша. Так як у картах: «Грошы вашы будуць нашы». Хутчэй за ўсё на вас зрабіў уплыў загад зьявіцца да палкоўніка, а вы спаганяеце сваю злосьць на нас і балбочаце, выразна злоўжываючы службовым становішчам.

— Хамы вы, вось што! — закрычаў капрал, набраўшыся храбрасьці і робячы страшны твар.

— Ведаеце, што я вам скажу, пан капрал, — сказаў Швэйк. — Я, можна сказаць, стары салдат, служыў і да вайны, і ня было здарэньня, каб лаянка да чаго-небудзь прывяла. Некалькі гадоў таму назад, памятаю, быў у нас у роце камандзір разьдзелу, па прозьвішчы Шрэйтэр. Служыў ён звыштэрмінова. Яго-б ужо даўно адпусьцілі дадому ў чыне капрала, але нянька ў маленстве яго, як відаць, упусьціла з рук, — як той казаў. Прыдзіраўся ён да нас, прыставаў, як г… да портак; то гэта ня так, то тое не паводле інструкцыі — адным словам, мучыў, як толькі мог, і заўсёды нас лаяў: «Не салдаты вы, а кіжлаі». — Раз мяне гэта моцна дапякло, і я пашоў з рапартам да камандзіра роты. «Табе чаго?» — пытаецца капітан. «Асьмелюся далажыць, пан капітан, вось са скаргай на нашага фэльдфэбеля Шрэйтэра. Мы, як-ніяк, салдаты яго вялікасьці, а не кіжлаі. Мы служылі верай і праўдай гасудару імпэратару, а ня грушы акалочвалі». — «Глядзі ў мяне, казяўка, — адказаў мне капітан. — Вон! I каб больш мне на вочы не пападаўся!» А я на гэта: «Вельмі прашу накіраваць мяне да камандзіра батальёна». Калі я камандзіру батальёна пры рапарце давёў, што мы ніякія не кіжлаі,— а салдаты яго вялікасьці імпэратара, падпалкоўнік пасадзіў мяне пад арышт на два дні, а я папрасіў накіраваць мяне да камандзіра палка. Палкоўнік пасьля маіх тлумачэньняў закрычаў на мяне, што я асталоп, і каб выбіраўся к чортавай матары. А я на гэта: «Вельмі прашу, пан палкоўнік, накіраваць мяне да камандзіра брыгады». Тут ён спужаўся і ў момант загадаў паклікаць у канцылярыю нашага фэльдфэбеля Шрэйтэра, і таму прышлося перад усім афіцэрамі прасіць у мяне прабачэньня за слова «кіжлай». Потым ён мяне нагнаў у дварэ і сказаў, што з сягодняшняга дня ён мяне лаяць ня будзе, але давядзе мяне да дысцыплінарнага батальёну. З таго часу я заўсёды асьцерагаўся, але такі не ўсьцярогся. Стаў я раз на варце ля цэйхгаўза. На сьцяне, як звычайна, кожны вартавы што-небудзь пакідаў на ўспамін: намалюе, скажам, жаночае прыстройства альбо вершых які напіша. А я нічога ня мог прыдумаць і ад нуды расьпісаўся пад надпісам: «Фэльдфэбель Шрэйтэр сволач», які там раней быў. Фэльдфэбель, сукін сын, ураз на мяне данёс, бо хадзіў за мною па пятах і высочваў мяне, як паліцэйскі сабака. На няшчасьце пад гэтым надпісам быў другі: «На вайну мы ня пойдзем, на яе мы ўсе на…». А справа адбывалася ў 1912 г. калі нас меліся пасылаць супроць Сэрбіі з-за консула Прахазкі. Мяне зараз-жа накіравалі ў Тэрэзін, у вайсковы суд. Разоў пятнаццаць прыблізна паны з вайсковага суду фотографавалі сьцяну цэйхаўза з усімі надпісамі і маім подпісам у тым ліку. Мне разоў дзесяць загадвалі, каб дасьледваць мой почарк, напісаць: «На вайну мы ня пойдзем, на яе мы ўсе на…» — I ня менш пятнаццаці разоў мне прышлося ім напісаць «Фэльдфэбель Шрэтэр сволач». Нарэшце прыехаў экспэрт-графолёг і загадаў мне напісаць: «29 чэрвеня 1897 году Краловы Двур [58] Горад ў Чэхіі. перанёс жах стыхійнага разьліву Эльбы». «Гэтага мала, — сказаў судовы сьледчы. — Для нас найбольш важнае знаходзіцца ў тым с… Прадыктуйце яму што-небудзь такое, дзе шмат „с“ і „р“». Экспэрт прадыктаваў мне: сэрб, сьцерва, сьвярбеж, херувім, рубін, шэльма, — судовы экспэрт, як відаць, зусім зарапартаваўся і ўвесь час аглядаўся на салдата са стрэльбай. Нарэшце ён сказаў, што трэба, каб я напісаў «Сонейка ўжо пачынае прыпякаць: пачынаюцца гарачыя дні», і што гэта пойдзе ў Вену. Потым увесь матэрыял быў накіраваны ў Вену, і нарэшце высьветлілася, што надпісы зроблены не маёю рукою, а падпіс, у якім я прызнаўся, сапраўды мой. Мяне засудзілі на шэсьць тыдняў за тое, што я расьпісаўся, стоячы на варце, і ня мог значыць, ахоўваць даручанае мне ў той момант, пакуль я расьпісваўся на сьцяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x