Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын

Ён доўга не дазваляў уключыць дыктафон. Потым нечакана сам прапанаваў: «А вось гэта запішыце… Тут ужо — гісторыя, а не сямейныя канфлікты — бацькі і дзеці. Прозвішча не называйце. Я не баюся, але мне непрыемна».

…вам усё вядома… Але… што мы можам сказаць пра смерць? Нічога зразумелага… І-і… а-а… о-о! Абсалютна незнаёмае пачуццё… …Дагэтуль мне падабаюцца савецкія фільмы, ёсць у іх нешта такое, чаго не знойдзеш у сучасных фільмах. Я гэтае «нешта» таксама любіў. Любіў з дзяцінства. А што — не сфармулюю. Захапляўся гісторыяй, шмат чытаў, усе тады шмат чыталі, я чытаў пра чалюскінцаў і Чкалава… пра Гагарына і Каралёва… але я доўга нічога не ведаў пра 37-ы год. Аднойчы спытаў у маці: «Дзе памёр наш дзядуля?» — яна страціла прытомнасць. Бацька сказаў: «Ніколі больш маму пра гэта не пытай». Я быў акцябронкам, піянерам, не важна, верыў я ў гэта ці не. Можа, і верыў? Хутчэй не задумваўся… Камсамол. Песні ля вогнішча:

«Если друг оказался вдруг
И не друг, и не враг, а так…»

І далей… ( Закурвае .) Мара? Марыў быць вайскоўцам. Лётаць! Прэстыжна, прыгожа. Усе дзяўчаты марылі выйсці замуж за вайскоўца. Улюбёны пісьменнік — Купрын. Афіцэр! Прыгожая форма… геройскай смерцю! Мужчынскія п’янкі. Сяброўства. Гэта было прывабна, прымалася з юначым захапленнем. І бацькі падтрымлівалі. Мяне выхоўвалі па савецкіх кніжках: «чалавек вышэйшы за», «чалавека немагчыма», «чалавек — гэта гучыць годна». Расказвалі пра чалавека, якога няма… у прыродзе яго няма… Я дагэтуль не разумею, чаму ў той час было столькі ідэалістаў? А цяпер яны зніклі. Які ідэалізм у пакалення пэпсі? Прагматыкі. Скончыў вайсковае вучылішча і служыў на Камчатцы. На мяжы. Там, дзе толькі снег і сопкі. Адзінае, што мне заўсёды падабалася ў маёй краіне — гэта прырода. Пейзаж. Гэта — так! Праз два гады паслалі ў вайсковую акадэмію — скончыў з адзнакай. Чарговыя зорачкі! Кар’ера! Пахавалі б на лафеце з салютам… ( З выклікам. ) А цяпер? Змена дэкарацый… З савецкага маёра атрымаўся бізнесовец. Гандлюю італьянскай сантэхнікай… Напрарочыў бы мне гэта хтосьці дзесяць гадоў таму, я б гэтага настрадамуса нават біць не стаў — пасмяяўся б. Я быў абсалютна савецкі — любіць грошы брыдка, любіць трэба мару. ( Закурвае і маўчыць .) Шкада… забываецца многае… забываецца, таму што занадта хутка ўсё адбываецца. Калейдаскоп. Спачатку я палюбіў Гарбачова, потым у ім расчараваўся. Хадзіў на дэманстрацыі і крычаў разам з усімі: «Ельцын — так! Гарбачоў — не!» Крычаў: «Шосты артыкул — прэ-эч!!» І нават расклейваў нейкія ўлёткі. Гаварылі і чыталі, чыталі і гаварылі. Чаго мы хацелі? Нашыя бацькі хацелі ўсё выказаць і ўсё чытаць. Яны марылі жыць пры гуманным сацыялізме… з чалавечым тварам… А маладыя? Мы… Мы таксама марылі пра свабоду. Але што гэта такое? Адны тэорыі… Хацелі жыць як на Захадзе. Слухаць іх музыку, гэтак жа апранацца, ездзіць па свеце. «Перемен… мы ждём перемен…» — спяваў Віктар Цой. Куды несліся — не разумелі. Усе марылі… А ў прадуктовых крамах стаялі адны трохлітровыя слоікі з бярозавым сокам і марынаванай капустай. Пачкі лаўровага ліста. Талоны на макароны, алей, крупы… на тытунь… У чарзе па гарэлку маглі забіць! Але надрукавалі забароненага Платонава… Гросмана… Вывелі войскі з Афганістана. Я застаўся жывы, я думаў, што мы ўсе, хто там быў, — героі. Вярнуліся на Радзіму, а Радзімы няма! Замест Радзімы — новая краіна, пляваць ёй на нас! Армія развальвалася, вайскоўцаў сталі ачарняць, ганіць. Забойцы! З абаронцаў ператварыліся ў забойцаў. На нас павесілі ўсё: і Афганістан, і Вільню, і Баку. Усю кроў. Увечары хадзіць па горадзе ў вайсковай форме было небяспечна, маглі пабіць. Людзі злосныя, таму што — ні ежы, ні рэчаў. Ніхто нічога не разумее. У палку ў нас самалёты не лёталі — не было паліва. Экіпажы сядзелі на зямлі — у карты рэзаліся, гарэлку жэрлі. На афіцэрскую зарплату можна было купіць дзесяць боханаў хлеба. Адзін сябар застрэліўся… другі… Сыходзілі з войска, разбягаліся хто куды. Ва ўсіх — сем’і… у мяне — двое дзяцей, сабака і кот… Як жыць? Сабаку перавялі з мяса на тварог, самі тыднямі елі адну кашу. Усё гэта з памяці знікае… Так, трэба запісваць, пакуль нехта яшчэ нешта памятае. Афіцэры… Мы па начах разгружалі вагоны, працавалі вартаўнікамі. Асфальт залівалі. Разам са мной завіхаліся кандыдаты навук, дактары, хірургі. Нават піяніста з філармоніі памятаю. Я навучыўся класці керамічную плітку і ўсталёўваць браніраваныя дзверы. І гэтак далей… далей… Пачаўся бізнес… хто вёз камп’ютары… хто джынсы «варыў»… ( Смяецца .) Двое дамаўляюцца: адзін купляе цыстэрну віна, іншы прадае. Згода! Адзін ідзе шукаць грошы, а другі думае, дзе дастаць цыстэрну віна. І анекдот, і праўда. Да мяне таксама такія прыходзілі: красоўкі драныя, а прадавалі верталёт… ( Паўза .)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x