Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«…Калі вернуцца лагеры, вертухаі знойдуцца. Ды іх будзе валам! Аднаго добра памятаю… Гляджу яму ў вочы — нармальны хлопец, а ў яго пена з рота. Як у сне яны рухаліся, у трансе. Малацілі налеванаправа. Адзін мужчына ўпаў, яны накрылі яго шчытом і танчылі на ім. Амбалы… пад два метры… Восемдзесят ці сто кілаграм у кожным, іх гадуюць да баявой вагі. АМАП і спецназ — гэта адмысловыя хлопцы… як апрычнікі Івана Жахлівага… Не хочацца думаць, што яны робяць гэта добраахвотна, намагаюся так не думаць. Да апошняга намагаюся. Ім есці трэба. Хлопец… У яго за плячыма толькі школа і войска, а ён атрымлівае больш, чым універсітэцкі выкладчык. Потым… гэта будзе, як заўсёды… гэта абавязкова… Потым яны будуць казаць, што выконвалі загад, нічога не ведалі, яны ні пры чым. Яны і сёння знаходзяць тысячу апраўданняў: «А хто маю сям’ю будзе карміць?», «Я даваў прысягу», «Я ж не мог выйсці з шыхту, нават калі б хацеў». З кожным чалавекам можна гэта зрабіць. Ва ўсякім выпадку, з многімі…»

«…Мне толькі дваццаць гадоў. Як жыць далей? Мне здаецца, што я выйду ў горад і буду баяцца падняць вочы…»

«…гэта ў вас там рэвалюцыя, а ў нас савецкая ўлада»

Выпусцілі нас уначы. Журналісты, сябры — усе чакалі каля турмы, а нас вывезлі ў аўтазаку і раскідалі па ўскраінах горада. Мяне пакінулі дзесьці ў Шабанах. Каля нейкіх камянёў, каля новабудоўляў. Рэальна было страшна. Пастаяла ў разгубленасці і пайшла на агні. Грошай няма, мабільнік даўно сеў. У кашальку ляжала толькі квітанцыя, нам усім выдалі такія квітанцыі, каб мы аплацілі сваё ўтрыманне ў турме. Гэта мая месячная стыпендыя… Нават не ведаю… Мы з мамай ледзь перабіваемся з грашыма. Тата памёр, калі я вучылася ў шостай класе, мне было дванаццаць гадоў. Айчым сваю зарплату прапівае-прагульвае. Алкаш. Я яго ненавіджу, ён сапсаваў нам з мамай жыццё. Я ўвесь час стараюся падпрацаваць: разношу па паштовых скрынках усялякія рэкламкі, летам садавіной з латка гандлюю або марозівам. Ішла з гэтымі думкамі… Нейкія сабакі бегалі… людзей нідзе не відаць… Страшэнна ўзрадавалася, калі побач спынілася таксі. Назвала адрас свайго інтэрната, але кажу: «У мяне грошай няма». Таксіст чамусьці адразу здагадаўся: «А-а-а, «дзекабрыстка» (арыштавалі нас у снежні). Сядай. Ужо адну такую падабраў і адвёз дадому. І чаму гэта вас ноччу выпускаюць?» Вёз і вучыў жыць: «Дурнота ўсё гэта! Лухта! Я ў дзевяноста першым вучыўся ў Маскве і таксама бегаў на дэманстрацыі. Нас было болей, чым вас. Мы перамаглі. Марылі, што кожны адкрые фірму і стане багатым. І — што? Пры камуністах я працаваў інжынерам, а цяпер кручу стырно. Адных свалачэй прагналі, іншыя прыйшлі. Чорныя, шэрыя, аранжавыя — усе яны аднолькавыя. У нас улада кожнага сапсуе. Я — рэаліст. Веру толькі ў сябе і ў сваю сям’ю. Пакуль чарговыя ідыёты ладзяць чарговую рэвалюцыю, я батрачу. У гэтым месяцы трэба дочкам на курткі зарабіць, а ў наступным — жонцы на боты. Ты — дзяўчынка прыгожая. Знайдзі добрага хлопца і выходзь лепей замуж». Заехалі ў горад. Музыка. Смех. Парачкі цалуюцца. Горад жыў, нібы нас не было.

Мне карцела пагаварыць са сваім сябрам. Не магла дачакацца. Мы ўжо тры гады былі разам. Мелі планы. ( Маўчыць.) Ён абяцаў мне, што будзе на мітынгу, але не прыйшоў. Я чакала тлумачэнняў. Ды вось з’явіўся — не запыліўся. Прыбег. Дзяўчынкі пакінулі нас удваіх у пакоі. Якія тлумачэнні!? Смешна! Я, аказваецца, «проста дурніца», «яркі экзэмпляр», «наіўная рэвалюцыянерка». Ён мяне папярэджваў — забылася? Ён мяне вучыў, што не рацыянальна парыцца пра рэчы, на якія не можаш паўплываць. Ёсць такая пазіцыя — жыць дзеля іншых, але яму яна не блізкая, ён не хоча паміраць на барыкадах. Не ягонае гэта пакліканне. У яго галоўная мэта — кар’ера. Ён хоча шмат грошай. Дом з басейнам. Трэба жыць і ўсміхацца. Сёння столькі магчымасцяў… вочы разбягаюцца… Можаш падарожнічаць па свеце, афігенныя круізы, але яны каштуюць дорага, купляй хоць палац, але ён каштуе дорага, можаш замовіць у рэстаране чарапашы суп… Толькі плаці за ўсё. Грошыкі! Грошыкі! Як вучыў нас выкладчык фізікі: «Дарагія студэнты! Памятайце, што грошы робяць усё, нават дыферэнцыяльныя ўраўненні». Суровая праўда жыцця. ( Маўчыць.) Ну а ідэалы? Нічога такога, выходзіць, няма? Можа, вы мне што-небудзь падкажаце? Вы ж кнігі пішаце… (Маўчыць.) На агульным сходзе мяне адлічылі з інстытута. Усе паднялі руку «за», акрамя майго любімага старога прафесара. З інстытута яго павезлі ў гэты дзень на «хуткай». Сяброўкі суцяшалі ў інтэрнаце, калі ніхто не бачыў: «Ты, маўляў, не крыўдуй, дэкан застрашыў, што выганіць з інтэрната, калі што… А-а-а-а!» Гераіні!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x