Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Страшна… Так страшна, што я хачу то сябе забіць, то… «Я баюся цябе», — кажа яна. І не сыходзіць… Вось вам кіно! Вось вам…

з турэмных размоваў

— Трызненне! Недарэчнасць! Кабетку да псіхолага трэба…

— Я пра такіх жанчын раней толькі ў кніжках чытаў, пра жонак дзекабрыстаў… Літаратура! А ў жыцці… Лена адзіны такі чалавек, якога я сустрэў. І натуральна, спачатку і я не верыў: «Можа, яна ненармальная?». А потым вось нешта ўва мне перавярнулася… Ісуса таксама лічылі вар’ятам. Ды яна самая нармальная з усіх нармальных!

— Аднаго разу ўсю ноч праз яе не спаў. Успомніў, што ў мяне таксама была жанчына, якая мяне моцна кахала…

— Гэта ейны крыж. Яна ўзяла яго і нясе. Сапраўдная руская баба!

— Ведаю я Валодзьку… Жаніха! Такі ж вырадак, як і я. Мне страшна за яе. Яна не той чалавек, які распісаўся і ўсё, а ты там жыві, як хочаш, яна будзе старацца быць жонкай. А што ён можа ёй даць? У нас няма магчымасці штосьці даць. Крывавыя хлопчыкі ў вачах. У нас адзіная магчымасць ёсць — не браць, не прымаць ніякай ахвяры. Увесь сэнс жыцця ў нас цяпер — не браць. Ну а калі ты бярэш, то ты зноў некага рабуеш…

— Ды яна шчаслівы чалавек. І яна не баіцца быць шчаслівай.

— Вось у Бібліі… Бог не названы ні дабрынёй, ні справядлівасцю… Ён названы любоўю…

— Нават бацюшка… Прыходзіць, падае мне руку праз краты і як мага хутчэй яе прыбірае, ён не заўважае, а я гэта бачу. Усё зразумела — на маіх руках кроў… А яна стала жонкай забойцы, даверылася яму, хоча падзяліць з ім усё. І кожны з нас цяпер думае: значыць, не ўсё скончана. Калі б я пра яе не даведаўся, наколькі б мне было цяжэй тут.

— Якая іх чакае будучыня? Ніводная варажбітка не скажа…

— Вырадкі! Якія могуць быць цуды? Жыццё — гэта не белы карабель з белымі ветразямі. Гэта гара гаўна ў шакаладзе.

— Тое, што яна шукае, што ёй трэба, ніводны чалавек на зямлі не дасць — толькі Бог.

Іх вянчалі ў турме. Усё было, як Лена сабе і ўяўляла: бляск свечак, залатыя пярсцёнкі… Царкоўны хор спяваў: «Ісая радуйся…»

Святар : «Ці маеш ты, Уладзімір, свабоднае і добрае жаданне і цвёрды намер узяць сабе за жонку гэтую Алену, якую тут бачыш перад сабой?»

Жаніх : «Маю, шчыры ойча».

Святар : «Ці не абяцаўся іншай нявесце?»

Жаніх : «Не абяцаўся, шчыры ойча».

Святар : «Ці маеш ты, Алена, свабоднае і добрае жаданне і цвёрды намер узяць сабе за мужа гэтага Уладзіміра, якога бачыш перад сабой?»

Нявеста : «Маю, шчыры ойча».

Святар: «Не абяцалася ты іншаму мужу?»

Нявеста: «Не абяцалася, шчыры ойча». Госпадзе, памілуй…

Праз год мы з Ірай Васільевай зноў сустрэліся.

Яе аповед

— Наш фільм паказалі па цэнтральным тэлебачанні… Прыйшлі лісты ад гледачоў. Я ўзрадавалася, але… Нешта не так у свеце, у якім мы жывём. Як у тым анекдоце: людзі ў нас добрыя, толькі народ злосны. Запомнілася: «Я — за смяротнае пакаранне, за ўтылізацыю чалавечых адкідаў», «Такіх вырадкаў, як ваш герой, супермен-забойца, публічна чвартаваць трэба на Чырвонай плошчы, а ў перапынках рэкламу снікерсаў устаўляць», «На органы іх… хай на іх новыя лекі і хімію выпрабоўваюць…» Калі зазірнуць у слоўнік Даля, слова «дабрыня» ад слова «дабраваць» — жыць у багацці, дабры… гэта калі ёсць трываласць і годнасць… А ўсяго гэтага ў нас няма. Злое не ад Бога. Словы святога Антонія Вялікага: «Бог не спараджае злога. Ён падарыў чалавеку розум, здольнасць адрозніваць дабро і зло…» Праўда, былі… памятаю і выдатныя лісты, як гэты: «Пасля вашага фільма я паверыла ў каханне. Здаецца, Бог усё ж такі ёсць…»

Дакумент — гэта інтрыга… і пастка… Для мяне ў дакументальным жанры ёсць адзін, я б сказала, адмысловы недахоп: фільм знялі, а жыццё працягваецца. Мае героі не выдуманыя, яны жывыя, рэальныя людзі, і яны не залежаць ад мяне — ад маёй волі, маіх уяўленняў або майго прафесіяналізму, мая прысутнасць у іх жыцці выпадковая і часовая. Я не вольная так, як яны. Калі б магла… Я б усё жыццё здымала аднаго чалавека. Ці адну сям’ю. Дзень пры дні. Вось вядуць дзіця за руку… едуць на лецішча… п’юць гарбату і размаўляюць, сёння пра адно, а заўтра пра іншае… пасварыліся… купілі газеты… зламалася машына… скончылася лета… хтосьці плача… Мы ў гэтым знаходзімся, але шмат што адбываецца без нас. Без нашага ўдзелу. Злавіць момант ці прасачыць пэўны адрэзак часу — мне гэтага мала. Мала! Я не магу… не ўмею развітвацца… Сябрую са сваімі героямі, пішу ім, тэлефаную. Сустракаемся. Яшчэ доўга я «даздымваю» матэрыял, перад маімі вачыма пракручваюцца новыя карцінкі. Так у мяне «знятыя» дзясяткі фільмаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x