Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля выбараў беларускія спецслужбы працуюць дзень і ноч. Па ўсёй краіне пачаліся палітычныя рэпрэсіі: арышты, допыты, ператрусы на кватэрах, у рэдакцыях апазіцыйных газет і офісах праваабарончых арганізацый, канфіскацыя камп’ютараў і іншай аргтэхнікі. Шмат каму з тых, хто сядзіць у ізалятары на Акрэсціна і ў турме КДБ, пагражае ад 4 да 15 гадоў турмы за «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «спробу дзяржаўнага перавароту» — так сёння беларуская ўлада класіфікуе ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Баючыся пераследу і ўмацавання дыктатуры, сотні людзей бягуць з краіны…

Паводле газетных публікацый. Снежань–сакавік 2010–2011 гг.

хроніка пачуццяў

«…ішлі весела, ішлі несур’ёзна»

Прозвішча я называю не сваё, а маёй бабулі. Я баюся… вядома… Усе чакаюць нейкіх герояў, а я не гераіня. Я да гэтага не рыхтавалася. У турме я думала толькі пра маму, пра тое, што ў яе хворае сэрца. Што будзе з ёй? Хай мы пераможам, пра гэта напішуць у падручніках па гісторыі… А слёзы нашых сваякоў? Іх пакуты? Ідэі — магутная рэч, страшная, гэта сіла нематэрыяльная, яе нельга ўзважыць. Няма вагі… гэта іншая матэрыя… Нешта становіцца важнейшым за маму. Ты мусіш выбіраць. А ты не падрыхтаваная… Цяпер я ведаю, што такое ўвайсці ў свой пакой, калі кадэбісты пакорпаліся ў тваіх рэчах, кнігах… прачыталі твой дзённік… ( Маўчыць.) Збіралася сёння да вас, і тут патэлефанавала мая мама, я сказала ёй, што сустракаюся з вядомай пісьменніцай, яна стала плакаць: «Маўчы. Нічога не расказвай». Падтрымліваюць мяне незнаёмыя людзі, а родныя, блізкія — не. Але яны любяць мяне…

Перад мітынгам… Збіраліся вечарам у інтэрнаце і спрачаліся. Пра жыццё і на гэтую тэму: хто ідзе на мітынг — хто не ідзе? Узгадаць гэта? Пра што гаварылі? Прыкладна так…

— Пойдзеш?

— Не пайду. Адлічаць з інстытута і заграбуць у войска. Буду бегаць з аўтаматам.

— А мяне, калі выганяць, бацька адразу аддасць замуж.

— Годзе балбатаць, час нешта рабіць. Калі ўсе будуць баяцца…

— Ты хочаш, каб я стаў Чэ Геварам? (Гэта словы майго ужо былога бой-фрэнда, я пра яго таксама скажу.)

— Глыток свабоды…

— Я пайду, таму што надакучыла жыць пры дыктатуры. Трымаюць нас за быдла без мазгоў.

— Ну, а я не герой. Хачу вучыцца, кніжкі чытаць.

— Анекдот пра «саўка»: злосны, як сабака, а маўчыць, як рыба.

— Я маленькі чалавек, ад мяне нічога не залежыць. Я ніколі не хаджу на выбары.

— Я рэвалюцыянер… я пайду… Рэвалюцыя — кайф.

— Якія ў цябе рэвалюцыйныя ідэалы? Новая светлая будучыня — капіталізм? Няхай жыве лацінаамерыканская рэвалюцыя!

— У шаснаццаць гадоў я асуджаў бацькоў, яны ўвесь час чагосьці баяліся, бо ў таты кар’ера. Я думаў: яны дурні, а мы — крутыя такія! Мы выйдзем! Мы скажам! Цяпер я такі ж, як яны, канфарміст. Сапраўдны канфарміст. Паводле тэорыі Дарвіна, выжываюць не моцныя, а найбольш прыстасаваныя да асяроддзя. Выжывае пасрэднасць і працягвае род.

— Пайсці туды — значыць быць дурнем, не пайсці — яшчэ горш.

— Хто вам, тупым баранам, сказаў, што рэвалюцыя — гэта прагрэс? Я — за эвалюцыю.

— Мне што «белыя», што «чырвоныя»… Усё пофіг!

— Я — рэвалюцыянер…

— Няма сэнсу! Прыедуць ваенныя машыны з лысымі мальцамі, і ты атрымаеш па галаве дубцом, вось і ўсё. Улада павінна быць жалезнай.

— Пайшоў ён на х…й, таварыш маўзер. Я нікому не абяцаў быць рэвалюцыянерам. Хачу скончыць інстытут і пачаць свой бізнес.

— Выбух мозгу!

— Страх — гэта хвароба…

Ішлі весела, ішлі несур’ёзна. Шмат смяяліся, спявалі песні. Усе страшэнна падабаліся адно аднаму. Прыўзняты быў настрой. Хто з плакатам ідзе, хто з гітарай. Сябры тэлефанавалі нам на мабільнікі і паведамлялі, што пішуць у інтэрнэце. Мы былі ў курсе… Так даведаліся: двары ў цэнтры горада запоўненыя вайсковай тэхнікай з салдатамі і міліцыяй. Да горада падышлі войскі… У гэта верылася і не верылася, настрой вагаўся, але страху ніякага не было. Раптам страх знік. Ну па-першае, вунь колькі людзей… Дзясяткі тысяч! Вельмі розныя людзі. Ніколі нас не было так шмат. Я не памятаю… А па-другое, мы ў сябе дома. У рэшце рэшт, гэта наш горад. Наша краіна. У Kанстытуцыі запісаныя нашы правы: свабода сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў… Свабода слова… Ёсць законы! Першае непалоханае пакаленне. Нябітае. Нестралянае. А калі пасадзяць на пятнаццаць сутак? Хай сабе! Будзе пра што напісаць у ЖЧ. Няхай улада не думае, што мы статак, які бяздумна сунецца за пастухом! Замест мазгоў у нас тэлевізар. На ўсялякі выпадак у мяне быў з сабою кубак, таму што я ўжо ведала: у турэмнай камеры адзін кубак на дзесяць чалавек. Яшчэ паклала ў заплечнік цёплы швэдар і два яблыкі. Ішлі і фатаграфавалі адно аднаго, каб запомніць гэты дзень. У калядных масках, са смешнымі заечымі вушкамі, якія свяціліся… Кітайскія такія цацкі. Каляды неўзабаве… Ішоў снег… Якая ж прыгажосць! П’яных не бачыла ніводнага. Калі ў каго-небудзь з’яўлялася ў руках бляшанка піва, яе тут жа адбіралі і вылівалі. На даху аднаго дома заўважылі чалавека: «Снайпер! Снайпер!» Усе развесяліліся. Яму махалі: «Давай да нас! Скачы!» Клёва так. Раней у мяне апатыя была да палітыкі, я ніколі не думала, што ёсць такія пачуцці, і я магу іх зведаць. Я такое перажывала, толькі слухаючы музыку. Музыка — гэта для мяне ўсё, гэта рэч незаменная. Было вельмі цікава. Са мной побач ішла жанчына… Чаму я не спытала ейнае прозвішча? Вы б пра яе напісалі. Я была занятая іншым — вакол весела, усё новае для мяне. Гэтая жанчына ішла з сынам, яму на выгляд гадоў дванаццаць. Школьнік. Міліцэйскі палкоўнік яе ўбачыў і аблаяў у мегафон ледзь не мацюкамі, што яна дрэнная маці. Вар’ятка. А ўсе сталі ёй і сыну пляскаць у далоні. Спантанна атрымалася, ніхто не дамаўляўся. Гэта так важна… так важна ведаць… Бо нам увесь час сорамна. Ва ўкраінцаў быў Майдан, у грузінаў — «рэвалюцыя ружаў». А з нас смяюцца: Мінск — камуністычная сталіца, апошняя дыктатура Еўропы. Цяпер я жыву з іншым пачуццём: мы выйшлі. Не пабаяліся. Гэта галоўнае… гэта найгалоўнейшае…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x