Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я буду чакаць яе колькі трэба. Колькі яна захоча… Не магу ўявіць побач іншую жанчыну. А часам… раптам нахлыне жаданне…

з вясковых размоваў

— Лена — анёл…

— Раней такіх жонак саджалі ў камору або лейцы бралі…

— Калі б яна пайшла да багатага, усё было б зразумела. У багатых жыццё цікавейшае. А якія могуць быць адносіны з бандытам? Ды яшчэ з «вечнікаў». Два спатканні ў год — і ўсё. Усё каханне.

— Рамантычная натура. Няхай пакатаецца.

— Гэта ў нас у крыві — шкадаваць гаротненькіх. Забойцаў і гулякаў. Чалавека заб’е, а вочы, як у немаўляці. І яго шкада.

— Я наогул не веру мужчынам, а вязням тым больш. Ім у турме сумна. Забаўляюцца. Пішуць пад капірку: лябёдка мая белакрылая, мару пра цябе, святло ў акенцы… Якая-небудзь дурніца паверыць і кідаецца яго ратаваць: цягае перадачы ў непад’ёмных пакунках, дасылае грошы. Чакае. Ён вызваляецца, прыязджае да яе — паеў, папіў, грошыкі выдурыў — і ў адзін цудоўны дзень кудысьці выпарыўся. І — чао! Чао!

— Дзяўчаткі, гэта такое каханне! Як у кіно!

— Пайшла замуж за забойцу, а добрага мужа пакінула. Потым жа дзеці ў яе… трое малых… А квіток узяць… Ёй жа на край свету да яго трэба ехаць — дзе яна гэтыя грошы бярэ? Яна ўвесь час у дзяцей кавалак забірае. Зойдзе ў краму, і ў яе праблема: купіць ім булачку ці не купіць?

— Жонка хай баіцца мужа свайго… Яны ўдваіх ідуць да Хрыста. А проста так… так проста — навошта? Калі без гэтай мэты, то навошта?

— Без мяне, кажа Гасподзь, вы не можаце ствараць. А яна спрабуе ствараць уласным розумам. Гардыня гэта. Там, дзе няма пакоры, заўсёды ёсць нейкая іншая сіла. Д’ябал спрыяе.

— Ёй трэба ў манастыр, шукаць шлях да выратавання. Чалавек ратуецца ў журбе. Журбу трэба нават шукаць…

Працягваем нашую размову з Ірай Васільевай:

— Я ў яе таксама пыталася: «Лена, ты разумееш, што ў цябе будуць толькі два спатканні ў год?» — «Ну і што? Мне хопіць. Я буду з ім у думках. У пачуццях».

Ехаць да яго трэба далёка на Поўнач. На Агнявы востраў. У чатырнаццатым стагоддзі вучні Сергія Раданежскага ішлі і абжывалі паўночныя лясы. Прадзіраючыся праз гушчар, яны ўбачылі возера, а пасярэдзіне возера — агнявыя языкі. Гэта дух ім так з’явіўся. Вазілі зямлю на лодках… Насыпалі на гэтым месцы востраў і пабудавалі на ім манастыр. Таўшчыня сценаў паўтара метра. У гэтым старажытным манастыры цяпер турма для найстрашнейшых забойцаў. Для «смяротнікаў». На дзвярах кожнай камеры вісіць шыльда з ліхадзействамі злачынцы: зарэзаў нажом Аню, шэсць гадоў… Насцю, дванаццаць

гадоў… Прачытаеш — вусцішна робіцца, а зойдзеш туды — быццам бы звычайны чалавек з табой вітаецца. Цыгарэту просіць, і ты даеш.

«Што там на волі? Тут мы не ведаем нават, якое там надвор’е». Жывуць у камені. Вакол лясы і балоты. Ніхто ні разу не ўцёк…

Упершыню Лена прыехала туды, не думаючы пра тое, што спатканне могуць не дазволіць. Пастукала ў акенца, ніхто нават слухаць яе не стаў: «Вунь начальнік турмы ідзе. Размаўляйце з ім». Яна кінулася да начальніка: «Дазвольце мне спатканне» — «З кім?» — «Я да Валодзі Падбуцкага прыехала». — «Хіба вам невядома, што тут сядзяць вельмі небяспечныя злачынцы? У іх вельмі суровы рэжым: два спатканні ў год па тры дні і тры кароткачасовыя — па дзве гадзіны. Пускаем толькі бліжэйшых сваякоў: маці, жонку, сястру. А вы — хто яму?» — «Я яго кахаю». Ну ўсё зразумела, клініка. Начальнік хоча сысці, а яна трымае яго за гузік: «Разумееце, я яго кахаю». — «Вы абсалютна чужы яму чалавек». — «Тады дайце мне проста зірнуць на яго». — «А вы што, яго не бачылі?» Ужо ўсім смешна, тут і ахоўнікі падышлі, што за дурніца такая? Ха-ха… А яна давай ім распавядаць пра сон, які ёй прысніўся ў васямнаццаць гадоў, пра мужа і траіх дзяцей і пра тое, што яна ўсё жыццё кахае гэтага чалавека. Яе шчырасць і чысціня кожную сцяну прабіваюць. Побач з ёй чалавек усведамляе, што нешта не так у ягоным правільным жыцці — ён грубы, і слых яго не тонкі. Начальнік турмы не малады мужчына, праца ў яго такая… усяго пабачыў… І ён спачувае: «Калі вы прыехалі з такой далечыні, я дам вам шэсць гадзін на сустрэчу, але з вамі будзе ахоўнік». — «Хоць два! Я ўсё роўна нікога апроч яго бачыць не буду…» Усё, што ёсць у ёй празмернага, максімалісцкага, яна выліла на гэтага Валодзю: «Ты разумееш, якая я шчаслівая… Я ўсё жыццё цябе чакала, і нарэшце мы разам». Той, вядома, быў да гэтага не падрыхтаваны. Да яго ўжо ездзіць нейкая баптыстка, у яго з ёй раман. Там усё зразумела — звычайная маладая баба з няўдалым лёсам. Ёй мужык патрэбны, штамп у пашпарце, што яна замужам. Тут жа такі напор, такі парыў! Калі цябе вось так хочуць захапіць, кожны спалохаецца. У яго ў мазгах зашкальвала… «Я прашу цябе, — кажа Лена, — дазволь мне выйсці за цябе замуж. Каб мяне да цябе пускалі, і я магла цябе бачыць. Больш мне нічога не трэба». — «Дык ты ж замужам?» — «А я развядуся. Я аднаго цябе кахаю». У яе з сабой была сумка ягоных лістоў, размаляваных верталёцікамі, кветачкамі. Яна ні на хвіліну не магла з імі разлучыцца. Гэта апагей ейнага

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x