Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так мы жылі, жылі… І я сабе думаю: ён мяне кахае, так прыгожа сябе паводзіць, нічога ад мяне не патрабуе — што ж я прымушаю пакутаваць шчырага чалавека? Пайшлі з ім і распісаліся. Ён хацеў, каб мы ў царкве павянчаліся, тады я яму прызналася, што ў царкве не магу… і распавяла пра свой сон, пра тое, што чакаю сваё «каханне»… Юра таксама з мяне пасмяяўся: «Ты — як дзіця. Верыш у цуд. Але ніхто не будзе цябе кахаць так, як я». Нарадзіла я яму двух сыноў. Пятнаццаць гадоў мы з ім жылі і пятнаццаць гадоў хадзілі, трымаючыся за рукі. Людзі дзівіліся… Многія жывуць без кахання, бачаць каханне толькі ў тэлевізары. Хто чалавек без кахання? Як кветка без вады…

У нас вось якая завядзёнка… Дзяўчыны і маладыя жанчыны пішуць лісты ў турму. Усе мае сяброўкі і я… мы са школы пісалі… Я сотні лістоў такіх напісала і сотні адказаў атрымала. І ў той раз… Усё было як заўсёды… паштальёнка крычыць: «Ленка, табе казённае». Я бягу… Бяру ліст: турэмны штэмпель, закрыты паштовы адрас. Раптам маё сэрца пачынае моцна-моцна калаціцца. Яшчэ толькі почырк убачыла, але ён такі мне родны — ад хвалявання нічога прачытаць не магу. Я — летуценніца, але рэальнасць таксама разумею. Не першы ж такі ліст… Тэкст просты: сястра, дзякуй табе за добрыя словы… вядома, ты мне не сястра, але як сястра… Адпісваю ў той жа вечар: прышлі фотаздымак, хачу ўбачыць твой твар.

Прыходзіць адказ і фотаздымак. Гляджу: гэта той хлопец… той, каго я сніла… Маё каханне. Дваццаць гадоў я яго чакала. Нікому не магу нічога растлумачыць — атрымліваецца казка. Мужу адразу прызналася: «Знайшлося маё каханне». Ён плакаў. Прасіў. Угаворваў: «У нас трое дзяцей. Трэба іх гадаваць». І я плакала: «Юра, я ведаю, што ты добры чалавек, дзеці не прападуць з табой». Суседзі… сяброўкі… мая сястра… Усе былі супраць. Я цяпер адна.

На вакзале квіток набывала… Стаяла побач са мной жанчына, размаўлялі. Яна ў мяне пытаецца: «Куды едзеш?» — «Да мужа (ён яшчэ не быў мне мужам, але я ведала, што будзе)». — «А дзе твой муж?» — «У турме». — «А што ён зрабіў?» — «Чалавека забіў». — «А-а-а. Надоўга пасадзілі? — «На ўсё жыццё». — «А-а-а… бедная ты…» — «Не шкадуйце мяне. Я кахаю».

Кожнага хтосьці павінен кахаць. Хоць адзін чалавек. Каханне — гэта… Я вам раскажу, што гэта такое… Ён хварэе на сухоты, яны ўсе ў турме хварэюць на сухоты. Ад дрэннай ежы, ад тугі. Мне падказалі, што трэба сабачы тлушч. Хадзіла па вёсцы, пыталася. Знайшла. Потым даведалася, што барсуковы тлушч лепш дапамагае. Купіла ў аптэцы. Даражэзны! Патрэбныя яшчэ яму цыгарэты, тушонка… Я ўладкавалася на хлебазавод, там заробак большы за той, што ў мяне на ферме. Праца цяжкая. Старыя печы так паляць, што мы здымаем з сябе ўсё, ходзім у станіках і майтках. Цягаю мяшкі з мукой па пяцьдзясят кілаграмаў, насілкі з хлебам па сто кілаграмаў. Пішу яму лісты кожны дзень…

— Вось яна такая… — працягвае Іра Васільева. — Імгненны, імклівы чалавек… У яе ўнутры кіпіць, ёй усяго хочацца, хутчэй. Усё празмерна, б’е цераз край. Мне суседзі распавядалі… Ішлі праз вёску таджыкскія ўцекачы, у іх вельмі шмат дзяцей, яны галодныя, распранутыя, дык яна вынесла ім з хаты ўсё, што магла: коўдры, падушкі… лыжкі… «У нас задужа ўсё добра, а ў людзей нічога няма». А ў самой у хаце: стол, зэдлікі… Можна сказаць, галеча.

Харчуюцца з агарода — бульба, кабачкі. П’юць малако. «Нічога, — супакойвала яна мужа і дзяцей, — увосень дачнікі з’едуць, пакінуць нам што-небудзь». Там летам жывуць масквічы, мясціны ж цудоўныя, шмат мастакоў, артыстаў, усе кінутыя хаты раскупленыя. За дачнікамі падбіраюць усё, аж да поліэтыленавых пакетаў. Вёска гарапашная, адны старыя… співаюцца… Яшчэ быў выпадак… У сяброўкі нарадзілася дзіцятка, а халадзільніка няма. Лена аддала ім свой: «У мяне дзеці ўжо выраслі, а тут немаўля». Усё! Забірай! У чалавека нічога няма, а атрымліваецца — шмат што можна аддаць. Гэта той рускі тып… той рускі чалавек, пра якога Дастаеўскі пісаў, што ён шырокі, як руская зямля. Не змяніў яго сацыялізм, не зменіць і капіталізм. Ні багацце, ні беднасць. Сядзяць пад крамай мужыкі, «саабразілі» на траіх. За што п’юць? Тост: «Севастопаль — рускі горад! Севастопаль будзе наш!». Ганарацца, што рускі можа выпіць літр гарэлкі і не ачмурэць. Пра Сталіна памятаюць адно, што пры ім былі яны пераможцамі… Усё гэта хацелася зняць… Я сама сябе спыняла, баялася, што куды-небудзь уцягне так, што не выкараскаешся… Кожны лёс — галівудская гісторыя! Гатовы сюжэт для фільма. Напрыклад, пра ейную сяброўку Іру… Былая настаўніца матэматыкі, яна пайшла са школы, ад жабрацкай зарплаты. У яе трое дзяцей, яны прасілі: «Матуля, пойдзем да хлебазавода. Панюхаем хлеба». Хадзілі ўвечары, каб людзі не бачылі. Цяпер Іра працуе на хлебазаводзе, як і Лена, і яна радая, што яе дзеці хоць бы хлеба ўдосталь паядуць. Крадуць… Усе там крадуць, толькі дзякуючы гэтаму выжываюць. Жыццё жахлівае, нечалавечае, а душа жыве. Паслухалі б вы, што гэтыя жанчыны гавораць… Не паверылі б! Яны гавораць пра каханне. Без хлеба можна пражыць, а без кахання — ніяк… канец… Іра чытала лісты, якія прыходзілі Лене ад яе зэка, і сама загарэлася. Знайшла ў бліжэйшай турме нейкага мазурыка. Той неўзабаве вызваліўся… Далей гісторыя развівалася па законах трагедыйнага жанру… Клятвы ў каханні да скону. Вяселле. Адразу гэты Толя… Талян… запіў. У Іры ўжо было трое дзяцей, яна яшчэ дваіх ад яго нарадзіла. Ён буяніць, ганяе яе па вёсцы, а раніцай працверазее і б’е сябе ў грудзі. Каецца. Іра… яна таксама прыгажуня! Разумніца! Але ўсё роўна мужык наш так створаны, што ён — цар звяроў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x