Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У апошні вечар прыйшлі да яе сябры развітацца… Цяпер успамінаю… усё я цяпер успамінаю… Усю ноч яны прагаварылі…

«…Расія — вялікая краіна, а не газавая труба з кранікам…»

«…Крыма няма… аддалі… Чачня ваюе… Татарстан варушыцца… Я хачу жыць у вялікай краіне. Нашыя МІГі дойдуць да Рыгі…»

«…Галавой аб стол Расію! А чачэнскія бандыты — героі… Правы чалавека?! А там: прыходзілі ў рускі дом з аўтаматамі — або забіваем, або сыходзь. Добры чачэнец той, хто спачатку кажа: «Сыходзь!», а потым забівае, дрэнны — забівае адразу. Чамадан, вакзал, Расія. Надпісы на платах: «Не купляйце кватэры ў Машы, яны ўсё роўна будуць нашы», «Рускія, не з’язджайце — нам патрэбныя рабы».

«…Двое рускіх салдат і афіцэр трапілі да чачэнаў у палон. Салдатам адрэзалі галовы, а афіцэра адпусцілі: «Ідзі і вар’яцей». Я на касетах бачыў… Абразаюць вушы, пальцы адсякаюць… У сутарэннях — рускія рабы-палонныя. Звяры!»

«…Паеду! Мне на вяселле грошы патрэбныя. Хачу ажаніцца.

Дзяўчынка прыгожая… доўга чакаць не будзе…»

«…У мяне сябар… Мы з ім у войску разам служылі. Жыў ён у Грозным. Сусед — чачэнец. У адзін цудоўны дзень ён яму кажа: «Прашу цябе — з’язджай!» — «Чаму?» — «Таму што мы вас хутка рэзаць будзем». Пакінулі яны там трохпакаёвую кватэру, жывуць цяпер у Саратаве ў інтэрнаце. Нічога не далі ім звезці: «Няхай Расія, — крычалі, — вам усё новае купіць. А гэта — наша!»

«…Упала на калені Расія, але яшчэ не дабілі. Мы — рускія патрыёты! Трэба доўг Радзіме аддаць! Анекдот: таварышы салдаты і афіцэры, калі вы добра праявілі сябе ў Чачні, то Радзіма пашле вас «на адпачынак» у Югаславію. У Еўропу… тваю маць!»

Сын трываў, трываў і не вытрымаў. Стаў мяне лаяць: «Мама, нічога ты не даможашся, акрамя інсульту». Адправіў у санаторый. Прымусова, можна сказаць, са скандалам. У санаторыі я пасябравала з добрай жанчынай, у яе дачка рана памерла ад аборту, мы разам плакалі. Сталі сяброўкамі. Нядаўна патэлефанавала ёй — яна памерла. Заснула і памерла. Я ведаю, што ад нуды яна памерла… Чаму я не паміраю? Я шчаслівая была б памерці, але я не паміраю. (Плача.) Вярнулася з санаторыя… «Дзіцятка, яны цябе пасадзяць, — першыя маміны словы. — Не даруюць, што праўды шукаеш». Што было… Толькі я ад’ехала, ёй тэлефануюць з міліцыі: «Цягам дваццаці чатырох гадзін з’явіцца ў кабінет нумар… За няяўку — штраф… пятнаццаць сутак арышту…» Мама — чалавек напалоханы, у нас усе людзі напалоханыя. Знайдзіце мне старога не напалоханага чалавека. І не толькі гэта… Прыходзілі і апытвалі суседзяў: што мы за людзі… якія паводзіны… Пра Алеську дапытваліся: ці бачыў яе хто-небудзь нападпітку? А наркотыкі… З паліклінікі запатрабавалі нашыя медыцынскія карткі. Правяралі: ці не быў хто на ўліку ў псiхдыспансеры? Мяне крыўда за душу ўзяла! І злосць! Бяру слухаўку… Тэлефаную ў міліцыю: «Хто пагражаў маёй маме… чалавеку дзявяты дзясятак… Па якім пытанні выклікалі?» Скончылася гэта тым, што праз дзень яны мне даслалі позву: «У кабінет нумар… прозвішча следчага…» Мама ў слязах: «Цябе пасадзяць». Мне ўжо нічога не страшна. Цьху на іх! Трэба, каб Сталін з труны ўстаў! Я прашу яго ўстаць з труны! Гэта мая малітва… Мала ён нашых начальнічкаў саджаў і расстрэльваў. Мала! Мне іх не шкада. Я хачу іх слёз! ( Плача.) Прыйшла я ў гэты кабінет… прозвішча Федзін… Секанула з парога: «Што вы ад мяне хочаце? Дачку ў мокрай труне прывезлі… Мала вам?» — «Вы — няграматная жанчына. Не разумееце, дзе вы знаходзіцеся. Тут пытанні задаем мы…» Спачатку ён быў адзін… потым выклікаў Алесьчынага камандзіра… Клімкіна… Нарэшце і я яго ўбачу! Ён заходзіць… Я — да яго: «Хто забіў маю дачку? Скажыце мне праўду…» — «Дурніца ваша дачка… Ненармальная!» Ой, не магу! Не магу… наліўся ўвесь крывёй… Крычаў, тупаў. Ой! Правакавалі мяне… Дамагаліся, каб я закрычала або драпалася, як котка. Значыць, я — вар’ятка, і дачка ў мяне — вар’ятка. Іх мэта — закрыць мне рот… У-у-у…

Пакуль сэрца маё б’ецца… буду шукаць праўду… Нікога не баюся! Я ўжо не ануча для падлогі, не кузурка. Мяне назад у скрыначку не загоніш. Мне дачку ў мокрай труне прывезлі… …

Ехала ў прыгараднай электрычцы… Сеў насупраць мужчына: «Ну што, маці, едзем? Давай знаёміцца…» Назваўся: «Былы афіцэр, былы прадпрымальнік-адзіночка, былы «яблычнік». Цяпер беспрацоўны». А ў мяне пра што хто ні спытае, я пра сваё: «А ў мяне дачка загінула ў Чачні… малодшы сяржант міліцыі…» Ён папрасіў: «Раскажы мне…» Я шмат разоў ужо пра гэта распавядала… ( Маўчыць.) Паслухаў і пра сваё пачаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x