Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доўга я чакала званка. Атрад вярнуўся — і камандзір, і тыя хлопцы, з кім яна там была. Патэлефануюць… Абавязкова! Маўчыць тэлефон… І я сама пачала шукаць прозвішчы, нумары тэлефонаў. Камандзір атрада Клімкін… Прачытала ў газеце ягонае прозвішча. Усе! Усе газеты пра іх пісалі — рускія волаты! Разанскія віцязі. І нават у адной газеце быў ягоны артыкульчык, што ён дзякуе атраду за добрую службу. Выканалі, маўляў, абавязак з гонарам… Яшчэ і з гонарам… Тэлефаную ў аддзел міліцыі, дзе ён працуе: «Запрасіце, калі ласка, маёра Клімкіна» — «Хто яго пытаецца?» — «Людміла Васільеўна Нікалаева… маці Алесі Нікалаевай…» — «Няма на месцы». — «Заняты». — «У ад’ездзе». Ты камандзір… Ты сам прыйдзі да маці і раскажы, як там было. Суцеш. Падзякуй. Я так разумею… (Плача.) Плачу, але слёзы мае злосныя… Я Алеську не пускала, прасіла не ехаць, а мая мама: «Калі трэба, няхай едзе». Трэба! Я цяпер ненавіджу гэтае слова! Ужо я не тая… А за што мне Радзіму любіць? Нам абяцалі, што дэмакратыя — гэта калі ўсім добра. Усюды справядліва. Сумленна. Падман усё гэта… Чалавек — пыл… пылінка… Адно, што цяпер у крамах усяго поўна. Бяры! Бяры! Пры сацыялізме гэтага не было. Вядома, я — простая савецкая жанчына… Ніхто мяне ўжо не слухае, таму што грошай у мяне няма. Былі б грошы — іншая размова. Яны б мяне баяліся… начальнічкі… Цяпер грошы кіруюць… Алеська з’язджала… Цешылася: «Разам з Кормчай едзем». Яны ўдзвюх былі, дзве жанчыны ў атрадзе. Вольга Кормчая… Я яе бачыла на вакзале, калі развітваліся. «Гэта — мая мама», — сказала Алеська. Быў момант на праводзінах… Можа быць, цяпер я гэтаму надаю значэнне. Пасля ўсяго. Аўтобусы вось-вось крануцца… Зайгралі гімн — усе заплакалі. Я стаяла з аднаго боку і чамусьці перайшла на іншы, нешта Алеська мне праз акно крыкнула, і я зразумела яе так, што яны будуць паварочваць. І я перабегла, каб яшчэ раз яе ўбачыць. Памахаць рукой. А яны паехалі наўпрост, і я яе не ўбачыла. Зашчымела сэрца. Ручка ад сумкі ў яе адарвалася ў апошні момант… Можа быць, гэта я цяпер так сябе накручваю… Крывіначка мая… ( Плача.) Знайшла па даведцы тэлефон Кормчай… Тэлефаную: «Я — мама Алесі… Хачу з вамі сустрэцца». Яна доўга маўчала, а потым нават з нейкай крыўдай, з нейкай злосцю: «Я столькі перажыла… Калі вы ўсе адчэпіцеся ад мяне!» Паклала трубку. Другі раз тэлефаную: «Прашу! Мне трэба ведаць… Малю!»… Да тэлефона падышла ейная мама: «Дачкі няма дома. З’ехала ў Чачню». Зноў! У Чачню?! Разумееце, і на вайне нехта можа добра ўладкавацца. Каму як пашанцуе… Чалавек пра смерць не думае, памерці сёння страшна, а калі-небудзь — нічога. Усе яны за тыя паўгода, што там былі, атрымалі па шэсцьдзясят тысяч рублёў. На патрыманы аўтамабіль хопіць. Ну і заробак захаваўся. А Алеська ўзяла перад ад’ездам у крэдыт пральную машыну… мабільнік… «Прыеду і павыплочваю», — казала. Цяпер нам плаціць. З чаго? Прыходзяць квітанцыі… складаем… У Настачкі старыя красоўкі, яны ёй маленькія, вернецца са школы і плача, пальчыкі баляць. Складаем, складаем з мамай свае пенсіі, грошы лічым, лічым, і нічога да канца месяца не застаецца. А мёртвага не дагукаешся…

Два чалавекі былі з ёй у апошні момант… Два сведкі. Кантрольна-прапускны пункт… ка-пэ-пэ… будачка — два на два з паловай метры. Начное дзяжурства. Іх было трое. Першы… «Ну, прыйшла яна, — распавёў па тэлефоне, — пагаварылі дзве-тры хвіліны…» І ён нібыта сышоў, ці то па патрэбе, ці то яго нехта паклікаў. Пачуў за дзвярыма — бабахнула нешта, нават спачатку не падумаў, што стрэл. Вярнуўся, а яна ляжыць. Настрой? Які ў яе быў настрой? Настрой быў добры… нармальны быў настрой… «Прывітанне». — «Прывітанне». Пасмяяліся. Хі-хі… ха-ха… Другі сведка… І гэтаму тэлефаную на працу… на асабістую сустрэчу не прыйшоў, а мяне да яго не дапусцілі… Ён быў побач, калі яна страляла, але быццам бы ў той самы момант адвярнуўся. У тую секунду… Будачка — два на два з паловай метры, а ён нічога не бачыў. Вы паверыце? Я вымольваю ў іх: скажыце… мне трэба ведаць… Я больш нікуды з гэтым не пайду. Заклінаю! Бегалі ад мяне, як апечаныя. Ім загадалі маўчаць. Абараняць пагоны. Заткнулі ім раты доларамі… ( Рыдае.) З самага пачатку, калі яна пайшла на працу ў міліцыю, мне не падабалася: мая Алеська — міліцыянер? Ну не падабалася! Ніяк не падабалася… Тут такое… Адукацыя ў яе — тэхнікум і адзін курс інстытута. Доўга не магла ўладкавацца на працу. А ў міліцыю яе адразу бралі. Мне было страшна… Міліцыя — гэта бізнес… мафія… Міліцыянтаў людзі баяцца, у кожнай сям’і хтосьці пацярпеў ад міліцыі. І катуюць у нашай міліцыі, і калечаць. Баяцца іх, як злодзеяў. Не дай бог! У газетах чытаеш: пярэваратні ў пагонах… там згвалцілі… там забілі… Такога… у савецкі час… Вы — што? А калі і было… Дык шмат чаго не казалі… не пісалі… І мы адчувалі сябе абароненымі. (Задумалася.) Палова міліцыянтаў ваявала. Ці ў Афгане, ці ў Чачні. Забівалі. Псіхіка ў іх пашкоджаная. Ваявалі там яны і з мірным насельніцтвам. Цяпер такія войны: салдаты не толькі паміж сабой ваююць, але і з цывільнымі. Звычайнымі людзьмі. Для іх усе — ворагі: мужчыны, жанчыны, дзеці. І тут, ужо дома, заб’юць чалавека, а потым дзівяцца, што гэта трэба тлумачыць. У Чачні тлумачыць не трэба было… «Мама, — спрачалася са мной Алеська, — ты не маеш рацыі. Усё залежыць ад чалавека. Дзяўчына-міліцыянт — гэта прыгожа. Сіняя кашуля, пагоны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x