Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«…Я чалавек рацыянальны. Усе гэтыя сантыменты з нагоды мовы дзядуляў і бабуль — толькі эмоцыі. Я забараніў сабе чытаць рускія кнігі, глядзець рускі інтэрнэт. Хачу выбіць з сябе ўсё рускае. Перастаць быць рускім…»

«…Муж вельмі хацеў з’ехаць… Прывезлі з сабой дзесяць скрыняў рускіх кніг, каб дзеці не забывалі родную мову. У Маскве на мытні ўсе скрыні праверылі, шукалі антыкварыят, а ў нас: Пушкін, Гогаль… Мытнікі доўга смяяліся… Я і цяпер уключаю радыё «Маяк» і слухаю рускія песні…»

«…Расія, мая Расія… Піцер улюбёны! Як я хачу вярнуцца! Зараз заплачу… Няхай жыве камунізм! Дадому! І бульба тут на смак — брыдота несусветная. А шакалад рускі проста выдатны!»

«…А майткі па талонах вам па-ранейшаму падабаюцца? Я ўспамінаю, як здавала і вучыла навуковы камунізм…»

«…Рускія бярозкі… бярозкі потым…»

«…Сын маёй сястры… У яго выдатная англійская. Праграміст. Пажыў у Амерыцы год і вярнуўся дадому. Кажа, што ў Расіі цяпер цікавей…»

«…Я таксама скажу… Многія ўжо і там добра жывуць: праца, дом, машына — усё ў іх ёсць. Але ўсё роўна баяцца і хочуць з’ехаць. Бізнес могуць забраць, у турму ні за што пасадзіць… скалечыць увечары ў пад’ездзе… Законы ніхто не паважае — ні наверсе, ні ўнізе…»

«…Расія з Абрамовічам і Дзерыпаскам… з Лужковым… Хіба гэта Расія? Гэты карабель тоне…»

«…Хлопцы, жыць трэба ў Гоа… А грошы зарабляць у Расіі…»

Выходжу на балкон. Тут кураць і працягваюць тую ж размову: разумныя сёння з’язджаюць з Расіі ці дурныя? Не адразу паверыла, калі пачула, як за сталом нехта заспяваў «Подмосковные вечера», нашую любімую савецкую песню:

«Не слышны в саду даже шорохи,
Всё здесь замерло до утра.
Если б знали вы, как мне дороги
Подмосковные вечера…»

Вяртаюся ў пакой — ужо ўсе спяваюць. І я таксама.

ПРА ЧУЖОЕ ГОРА, ЯКОЕ БОГ ПАКЛАЎ НА ПАРОГ ВАШАГА ДОМА

Раўшан… — гастарбайтар, 27 гадоў

Гафхар Джураева — старшыня Маскоўскага фонду «Таджыкістан»

«…чалавек без радзімы — салавей без свайго саду»

— Пра смерць я шмат ведаю. Я калі-небудзь звар’яцею ад усяго, што я ведаю…

Цела — чара для духу. Ягоны дом. Паводле мусульманскіх звычаяў, цела трэба пахаваць як мага хутчэй — пажадана ў той жа дзень, як толькі Алах забраў душу. У доме памерлага вешаюць на цвік кавалачак белага матэрыялу, ён вісіць сорак дзён. Душа прылятае ўначы і садзіцца на гэты шматок. Слухае родныя галасы. Радуецца. І ляціць назад.

Раўшан… я яго добра памятаю… Звычайная гісторыя… Ім паўгода не выдавалі заробак, а ў яго чацвёра дзяцей засталіся на Паміры, цяжка захварэў бацька. Ён прыйшоў у будаўнічую кантору, папрасіў аванс, і яму адмовілі. Апошняя кропля. Выйшаў на ганак і разануў сябе нажом па горле. Мне патэлефанавалі… Я прыехала ў морг… Вось гэты настолькі прыгожы твар… Немагчыма забыцца. Ягоны твар… Сабралі грошы. Для мяне дагэтуль загадка, як спрацоўвае гэты ўнутраны механізм: капейкі ні ў кога няма, але калі чалавек памёр, умомант збяруць патрэбную суму, аддадуць апошняе, каб ён быў пахаваны дома, у сваёй зямлі ляжаў. Не застаўся на чужыне. Адзіная старублёўка ў кішэні — і яе аддадуць. Скажаш, што дадому трэба ехаць, — не дадуць, дзіця хворае — не дадуць, а на смерць — на, бяры. Прынеслі і паклалі мне на стол цэлафанавы пакет гэтых змятых старублёвак. І я пайшла з імі ў касу Аэрафлоту. Да начальніка. Душа сама паляціць дадому, а труну адправіць самалётам вельмі дорага.

Бярэ са стала паперы. Чытае .

…Паліцыя ўвайшла ў кватэру, дзе жылі гастарбайтары — цяжарная жанчына і ейны муж, на вачах жонкі яго сталі збіваць за тое, што ў іх няма рэгістрацыі. У яе пачаўся крывацёк — яна памерла, і памерла яе ненароджанае дзіця… …У Падмаскоўі зніклі тры чалавекі — два браты і сястра… Да нас звярнуліся па дапамогу іх сваякі, што прыехалі з Таджыкістана. Мы патэлефанавалі ў пякарню, дзе яны да гэтага працавалі. Першы раз нам адказалі: «Такіх не ведаем». Другі раз да тэлефона падышоў сам гаспадар: «Так, працавалі ў мяне таджыкі. Я ім заплаціў за тры месяцы, і яны ў той жа дзень сышлі. Не магу ведаць — куды». Тады мы звярнуліся ў паліцыю. Усіх траіх знайшлі ў лесе. Іх нехта засек рыдлёўкамі і закапаў. Гаспадар пякарні стаў тэлефанаваць у фонд і пагражаць: «У мяне паўсюль свае людзі. Я і вас закапаю».

…Двух маладых таджыкаў з будоўлі павезлі на «хуткай дапамозе» ў бальніцу… Усю ноч яны праляжалі ў халодным прыёмным пакоі, да іх ніхто не падышоў. Дактары не хавалі сваіх пачуццяў: «І чаго вы, чарнажопыя, сюды панаехалі?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x