Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«…У дзевяностыя ўсё было казачна і весела… Паглядзіш у акно — на кожным скрыжаванні дэманстрацыя. Але хутка стала не казачна і не весела. Хацелі свабодны рынак — атрымайце! Мы з мужам — інжынеры, а ў нас паўкраіны было інжынераў. З намі не цырымоніліся: «Ідзіце на сметніцу». А гэта мы зрабілі перабудову, пахавалі камунізм. І нікому сталі не патрэбныя. Лепш не ўзгадваць… Дачка маленькая просіць есці, а ў доме нічога няма. Па ўсім горадзе віселі аб’явы: куплю… куплю… «Куплю кілаграм ежы» — не мяса, не сыру, а любой ежы. Кілаграму бульбы былі рады, на кірмашы жмых прадавалі, як у вайну. У суседкі мужа ў пад’ездзе застрэлілі. Палатачнік. Паўдня ляжаў, прыкрыты газецінай. Лужына крыві. Уключыш тэлевізар: там банкіра забілі, там бізнесоўца… Скончылася тым, што нейкая шайка злодзеяў завалодала ўсім. Хутка народ пойдзе на Рублёўку. З сякерамі…»

«…Не Рублёўку пойдуць граміць, а кардонныя скрынкі на рынках, у якіх жывуць гастарбайтары. Таджыкаў, малдаван пачнуць забіваць…»

«…А мне ўсё пох…! Няхай усе здохнуць. Я буду жыць для сябе…»

«…Вырашыла з’ехаць, калі Гарбачоў вярнуўся з Фароса і сказаў, што ад сацыялізму мы не адмаўляемся. Тады без мяне! Я не хачу жыць пры сацыялізме! Гэта было сумнае жыццё. З дзяцінства мы ведалі, што будзем акцябратамі, піянерамі, камсамольцамі. Першы заробак шэсцьдзясят рэ, а потым восемдзесят, да канца жыцця — сто дваццаць… (Смяецца.) «Класная» ў школе палохала: «Калі будзеце слухаць радыё «Свабода», ніколі не станеце камсамольцамі. А калі пра гэта даведаюцца нашы ворагі?» Самае смешнае, што яна таксама цяпер у Ізраілі жыве…»

«…Калісьці і я была апантаная ідэяй, не просты абываталь. Накіпалі слёзы… ГКЧП! Танкі ў цэнтры Масквы выглядалі дзіка. Мае бацькі прыехалі з лецішча, каб назапасіць прадукты на выпадак грамадзянскай вайны. Гэтая банда! Гэтая хунта! Яны думалі, што ўвядуць танкі і больш нічога рабіць не давядзецца. Што людзі хочуць толькі аднаго, каб з’явілася ежа, і на ўсё згодныя. Народ вынесла на вуліцу… краіна прачнулася… Усяго адзін момант, секунду гэта было… Завязь нейкая… ( Смяецца.) Мая мама — чалавек легкадумны, ні пра што не задумвалася. Абсалютна далёкая ад палітыкі, існавала так: жыццё праходзіць, трэба ўсё, што можна, браць ад яго. Прыгожая маладая жанчына. Нават яна пайшла да Белага дома з парасонам напагатове…»

«…Ха-ха-ха… Замест свабоды нам раздалі ваўчары. Так падзялілі вялікую краіну: нафта, газ… Не ведаю, як сказаць… Каму абаранак, а каму — дзірка ад абаранка. Ваўчары трэба было ўкладваць у акцыі прадпрыемстваў, але мала хто ўмеў гэтым займацца. Пры сацыялізме рабіць грошы не вучылі. Бацька прыносіў дахаты нейкія рэкламкі: «Маскоўскай нерухомасці», «Нафта-Алмаз-Інвесту», «Нарыльскага нікеля»… Спрачаліся з мамай на кухні, і скончылася гэта тым, што яны прадалі ўсё нейкаму тыпу ў метро. Купілі мне модную скуранку. Увесь навар. У гэтай скуранцы я ў Амерыку прыехала…»

«…А ў нас яны да гэтага часу ляжаць. Прадам гадоў праз трыццаць у які-небудзь музей…»

«…Вы сабе не ўяўляеце, як я ненавіджу гэтую краіну… Ненавіджу парад Перамогі! Мяне ванітуе ад шэрых панэльных дамоў і гаўбцоў, запоўненых слоікамі з памідорамі і агуркамі… і старой мэбляй…»

«…Пачалася чачэнская вайна… Сыну праз год ісці ў армію. Галодныя шахцёры прыйшлі ў Маскву і грукалі каскамі на Чырвонай плошчы. Каля Крамля. Незразумела было, што будзе далей. Людзі там цудоўныя, выдатнейшыя, а жыць нельга. З’ехалі дзеля дзяцей, леглі тут узлётнай паласой для іх. А яны выраслі і аддаліліся ад нас…»

«…Э-э-э… як гэта па-руску? Забываю… Эміграцыя — гэта нармальна, рускі чалавек ужо можа жыць там, дзе ён хоча, дзе яму цікава. Адны з Іркуцка едуць у Маскву, іншыя з Масквы едуць у Лондан. Увесь свет ператварыўся ў караван-сарай…»

«…Сапраўдны патрыёт можа жадаць для Расеі толькі акупацыі.

Каб яе нехта акупаваў…»

«…Папрацавала я за мяжой і вярнулася ў Маскву… Ува мне змагаліся два пачуцці: хацелася жыць у знаёмым свеце, у якім я магу, як у сваёй кватэры, з заплюшчанымі вачыма знайсці кожную кнігу на паліцы, і ў той жа час было жаданне высунуцца ў неабсяжны свет. З’язджаю ці застаюся? — ніяк не магла вырашыць. Гэта быў дзевяноста пяты год… Іду, як цяпер помню, па вуліцы Горкага, і паперадзе мяне гучна размаўляюць дзве жанчыны… і я іх не разумею… А яны па-руску гавораць. Я ачмурэла! Толькі так… слупняк… Нейкія новыя словы і галоўнае — інтанацыі. Шмат паўднёвага дыялекту. І іншы выраз твараў… Усяго некалькі гадоў я адсутнічала, а ўжо стала чужой. Вельмі хутка тады ішоў час, ён імчаўся. Масква была брудная, які там сталічны бляск! Паўсюль смецце. Смецце свабоды: бляшанкі з-пад піва, яркія абгорткі, лушпайкі ад апельсінаў… Усе жавалі бананы. Цяпер такога ўжо няма. Наеліся. Я зразумела, што горада, які я раней так любіла і дзе мне было добра і камфортна, — гэтага горада больш няма. Сапраўдныя масквічы ў жаху сядзяць па дамах або з’ехалі. Старая Масква знікла. Заехала новае насельніцтва. Мне проста адразу закарцела спакаваць валізку і бегчы. Нават у дні жнівеньскага путчу я не адчувала такога страху. Тады я была ў захапленні! Удзвюх з сяброўкай на маіх старэнькіх «Жыгулях» мы вазілі да Белага дома ўлёткі, друкавалі іх у нашым інстытуце, у нас быў ксеракс. Ездзілі туды і назад міма танкаў, і мяне, памятаю, здзівіла, што браня ў іх была залатаная. Квадратныя латкі, шрубамі былі прыкручаныя…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x