Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Масква прыгожая… Мы шпацыравалі з вамі па Маскве, і вы ўвесь час захапляліся: «Якая Масква стала прыгожая! Гэта ўжо еўрапейская сталіца!» А я гэтай прыгажосці не адчуваю. Я іду, гляджу на новыя будынкі і ўспамінаю: тут двое таджыкаў загінулі, упалі з рыштаванняў… а тут аднаго ўтапілі ў цэменце… Памятаю, за якія капейкі яны тут жылы рвалі. На іх багацеюць усе: чыноўнікі, паліцыянты, камунальнікі… Дворнік-таджык распісваецца ў ведамасці, што атрымлівае трыццаць тысяч, а на рукі яму выдаюць сем. Астатняе забіраюць, дзеляць паміж сабой розныя начальнікі… начальнікі начальнікаў… Законы не працуюць, замест законаў кіруе бабло і сіла. Маленькі чалавек — найгорш абаронены, звер у лесе, і той лепш абаронены, чым ён. Звяроў тут лес абараняе, а ў нас горы … (Маўчыць.) Я вялікую частку жыцця пражыла пры сацыялізме, цяпер успамінаю, як мы ідэалізавалі чалавека, я пра чалавека ў той час думала добра. У Душанбэ я працавала ў Акадэміі навук. Займалася гісторыяй мастацтва. Я думала, што кнігі… тое, што чалавек напісаў пра сябе, гэта праўда… Не, гэта нікчэмная доля праўды… Я даўно ўжо не ідэалістка, я занадта шмат цяпер ведаю… Да мяне часта прыходзіць адна дзяўчына, яна хворая… Вядомая наша скрыпачка. З чаго яна страціла розум? Можа, ад таго, што ёй казалі: «Вы граеце на скрыпцы — а навошта гэта вам? Ведаеце дзве мовы — навошта? Вашая праца — прыбіраць, месці. Вы тут — рабы». Гэтая дзяўчына ўжо не грае на скрыпцы. На ўсё забылася.

Яшчэ ў мяне быў малады хлопец… Паліцыянты злавілі яго недзе ў Падмаскоўі, адабралі грошы, але грошай было мала. Раззлаваліся. Вывезлі ў лес. Збілі. Зіма. Мароз. Яны яго распранулі да трусоў… Ха-ха-ха… Парвалі ўсе ягоныя дакументы… І ён мне ўсё гэта распавядае. Пытаюся: «Як жа ты ўратаваўся?» — «Я думаў, што я памру, я бег басанож па снезе. І раптам, як у казцы, бачу хатку. Пастукаў у акенца, выходзіць стары. І гэты стары даў мне кажух, каб я сагрэўся, наліў гарбаты і даў варэння. Даў вопратку. Назаўтра адвёў у вялікае сяло і знайшоў грузавік, які давёз мяне да Масквы». Гэты стары… гэта таксама Расія…

З суседняга пакоя паклікалі: «Гафхар Кандзілаўна, да вас прыйшлі». Я чакаю, калі яна вернецца. У мяне ёсць час — і я ўзгадваю тое, што чула ў маскоўскіх кватэрах.

У маскоўскіх кватэрах

— Панаехалі тут… Добрая руская душа…

— Рускі народ зусім не добры. Гэта вялікая памылка. Хуткі на слязу, сентыментальны, але не добры. Зарэзалі дварнягу — і знялі на відэа. Увесь інтэрнэт падняўся. Суд Лінча хацелі зладзіць. А згарэлі на рынку сямнаццаць гастарбайтараў — іх гаспадар зачыняў на ноч у металічным вагончыку на ключ, разам з таварам — за іх заступіліся толькі праваабаронцы. Тыя, ад каго патрабуюць усіх абараняць. Агульны настрой быў такі: гэтыя загінулі — іншыя прыедуць. Безаблічныя, без’языкія… чужыя…

— Гэта рабы. Сучасныя рабы. Уся іх маёмасць — х…й і кеды. У іх на Радзіме яшчэ горш, чым у самім гнілым маскоўскім падвале.

— Трапіў мядзведзь у Маскву і перазімаваў. Карміўся гастарбайтарамі. Хто іх лічыць… Ха-ха-ха…

— Да распаду СССР у адзінай сям’і жылі… так нас вучылі на палітзанятках… Тады яны былі «госці сталіцы», а цяпер «чуркі», «хачы». Мне дзед распавядаў, як ён разам з узбекамі пад Сталінградам ваяваў. Верылі: браты навек!

— Вы мяне здзіўляеце… Яны самі аддзяліліся. Свабоды захацелі. Забыліся? Прыгадайце, як у дзевяностыя яны рэзалі рускіх. Рабавалі, гвалцілі. Гналі адусюль. Сярод ночы грукаюць у дзверы… Увальваюцца — хто з нажом, хто з аўтаматам: «Прэч з нашай зямлі, руская пачвара!» Пяць хвілінаў на зборы… І бясплатная дастаўка да бліжэйшай станцыі. Людзі выскоквалі з кватэр у тапках… Вось як яно было…

— Мы памятаем прыніжэнне нашых братоў і сясцёр! Смерць чуркам! Рускага Мішку цяжка абудзіць, але калі ён падымецца, крыві пусціць многа.

— Каўказу далі ў рыла рускім прыкладам. Цяпер — хто наступны?

— Ненавіджу голеныя галовы! Яны здольныя толькі на адно — бейсбольнымі бітамі ці малаткамі забіць да смерці дворніка-таджыка, які ім нічога не зрабіў. На дэманстрацыях гарлапаняць: «Расія — для рускіх, Масква — для масквічоў». Мая мама — украінка, бацька — малдаванін, бабуля па матчынай лініі — руская. А хто я? Па якім прынцыпе збіраюцца «чысціць» Расію ад нярускіх?

— Тры таджыкі замяняюць самазвал. Ха-ха-ха…

— А я сумую па Душанбэ. Я там вырасла. Вучыла фарсі. Мова паэтаў.

— Ці можаш прайсці па горадзе з плакатам «Люблю таджыкаў»?

— Імгненна ў зубы атрымаеш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x