Святлана Алексіевіч - Час second-hand

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Алексіевіч - Час second-hand» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Ловінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час second-hand: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час second-hand»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Час second-hand — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час second-hand», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У нас побач будоўля. «Хачы» шныпараць, як пацукі. Праз іх у краму ўвечары страшна ісці. За танны мабільнік могуць забіць…

— Аха-хах! Два разы мяне рабавалі — рускія, ва ўласным пад’ездзе ледзь не забілі — рускія. Як жа задзяўбаў мяне гэты народ-баганосец.

— А вы б хацелі, каб ваша дачка выйшла замуж за мігранта?

— Гэта мой родны горад. Мая сталіца. А яны прыехалі сюды са сваім шарыятам. На Курбан-Байрам рэжуць у мяне пад вокнамі бараноў. А чаму не на Чырвонай плошчы? Крыкі жывёлы, кроў фантанам… Выйдзеш у горад: там… і там… чырвоныя лужыны на асфальце… Я іду з дзіцём: «Мама, што гэта?» У гэты дзень горад «чарнее». Ужо не наш горад. Сотні тысяч з падвалаў вылазяць… Паліцыянты ў сцены ўціскаюцца, баяцца…

— Я сябрую з таджыкам. Яго завуць Саід. Прыгожы — як бог! У сябе дома ён быў лекарам, тут — на будоўлі працуе. Закаханая ў яго па вушы. Што рабіць? Калі сустракаемся, гуляем з ім па парках або выязджаем куды-небудзь за горад, каб нікога з маіх знаёмых не сустрэць. Баюся бацькоў. Бацька папярэдзіў: «Убачу з «чорным» — прыстрэлю абаіх». Хто мой бацька? Музыкант… скончыў кансерваторыю…

— Калі «чорны» ідзе з дзяўчынай… нашай! Такіх кастрыраваць трэба.

— За што іх ненавідзяць? За карыя вочы, за форму носа. Іх ненавідзяць проста так. У нас кожны абавязкова кагосьці ненавідзіць: суседзяў, мянтоў, алігархаў… дурных янкі… Ды каго заўгодна! Шмат нянавісці ў паветры… да чалавека нельга дакрануцца…

«…бунт народа, які я бачыла, напалохаў мяне на ўсё жыццё»

Час абеду. П’ём з Гафхар чай з таджыкскіх піялаў і працягваем размову

— Калі-небудзь я звар’яцею ад таго, што памятаю…

Дзевяноста другі год… Замест свабоды, якую мы ўсе чакалі, пачалася грамадзянская вайна. Кулябцы забівалі памірцаў, а памірцы — кулябцаў… Карацягінцы, гісарцы, гармцы — усе падзяліліся. На сцены дамоў павесілі плакаты: «Рускія, рукі прэч ад Таджыкістана!», «Камуністы — прэч адсюль у сваю Маскву!». Гэта ўжо быў не мой улюбёны Душанбэ… Па вуліцах горада хадзілі натоўпы з арматурай і з камянямі ў руках… Цалкам мірныя, ціхія людзі ператварыліся ў забойцаў. Яшчэ ўчора яны былі іншымі, спакойна чай пілі ў чайхане, а сёння ходзяць і жалезнымі прэнтамі распорваюць жываты жанчынам… Рабуюць крамы, кіёскі. Я пайшла на кірмаш… На акацыях віселі капелюшы і сукенкі, на зямлі ляжалі мёртвыя, усе ў адной гурме: людзі, жывёлы… (Маўчыць.) Помню… Прыгожая раніца. На нейкі час я забылася на вайну. Здалося, што ўсё будзе як раней. Вось яблыня красуе, і абрыкос… Ніякай вайны няма. Расчыніла акно і ўбачыла чорны натоўп. Яны ўсе ішлі моўчкі. Раптам адзін павярнуўся, і мы сустрэліся з ім позіркам… відаць — галота, погляд гэтага хлопца мне казаў: вось зараз я магу зайсці ў твой прыгожы дом і зрабіць усё што пажадаю, гэта мой час… Вось пра што мне сказалі ягоныя вочы… я жахнулася… адскочыла ад акна, зашморгнула шторы, адны, другія, пабегла і зачыніла дзверы на ўсе замкі і схавалася ў самым далёкім пакоі. У ягоных вачах быў азарт… Нешта сатанінскае ёсць у натоўпе. Я баюся гэта ўспамінаць… (Плача.)

Я бачыла, як у двары забівалі рускага хлопчыка. Ніхто не выйшаў, усе зачынілі вокны, я выскачыла ў хатнім халаце: «Пакіньце яго! Вы яго ўжо забілі!» Ён ляжаў нерухома… Сышлі. Але неўзабаве вярнуліся і сталі яго дабіваць, такія ж пацаны, як і ён. Хлопчыкі… гэта былі хлопчыкі… Я патэлефанавала ў міліцыю — яны паглядзелі, каго б’юць, і з’ехалі. ( Маўчыць.) Нядаўна, калі ў Маскве ў адной кампаніі я пачула: «Я люблю Душанбэ. Які цікавы быў горад! Я сумую па гэтым горадзе», — як я была ўдзячная гэтаму рускаму чалавеку! Нічога, акрамя любові, нас не ўратуе. Таго, хто злосны моліцца, Алах не слухае. Алах вучыць: не трэба адчыняць дзверы, якія потым немагчыма зачыніць… (Паўза.) Забілі аднаго нашага сябра… Ён быў паэт. Таджыкі любяць вершы, у кожным доме ёсць кнігі з вершамі, хоць бы адна-дзве, у нас паэт — святы чалавек. Яго чапаць нельга. Забілі! Перад тым, як забіць, яму зламалі рукі… За тое, што ён пісаў… Праз нейкі час забілі другога сябра… На целе ніводнага падцёка, чыстае цела, білі ў рот… За тое, што ён казаў… Вясна. Так сонечна, так цёпла, а людзі забіваюць адзін аднаго… Хацелася пайсці ў горы.

Усе кудысьці з’язджалі. Ратаваліся. Нашыя сябры жылі ў Амерыцы. У Сан-Францыска. Клікалі да сябе. Знялі там маленькую кватэру. Так прыгожа! Ціхі акіян… Куды ні пойдзеш — усюды ён. Цэлымі днямі я сядзела на беразе і плакала, нічога рабіць не магла. Я прыехала з вайны, дзе чалавека маглі забіць за пакет малака… Ідзе ўздоўж берага стары, закасаныя калашыны, яркая футболка. Спыніўся каля мяне: «Што ў цябе здарылася?» — «У мяне на радзіме — вайна. Брат забівае брата». — «Заставайся тут». Ён казаў, што акіян і прыгажосць лечаць… Доўга мяне суцяшаў. А я плакала. На добрыя словы ў мяне была адна рэакцыя — слязамі душылася, ад добрых слоў я плакала мацней, чым дома ад стрэлаў. Ад крыві.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час second-hand»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час second-hand» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час second-hand»

Обсуждение, отзывы о книге «Час second-hand» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x