• Пожаловаться

Ніл Гілевіч: Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч: Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-6628-70-9, издательство: Pro Christo, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ніл Гілевіч Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]
  • Название:
    Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]
  • Автор:
  • Издательство:
    Pro Christo
  • Жанр:
  • Год:
    2005
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-6628-70-9
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.

Ніл Гілевіч: другие книги автора


Кто написал Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніна сядзела на ганку, на лавачцы, дзе стрэшка добра хавала ад высокага летняга сонца, і пляла вянок. Пляла з вялікай захопленасцю і стараннем, бо, па-першае, пляценне асвойвала паспяхова і ад гэтага расла ў сваіх вачах, а па-другое, задумала сплесці гэты вянок для мамы, — падарунак-сюрпрыз для яе. Пляла і ўяўляла, як папросіць маму надзець вянок на галаву і як яна будзе гожа ў ім глядзецца! О, Нініна мама і так, без ніякіх убораў, надта прыгожая, самая прыгожая ў іхняй вёсцы, ну а ў гэтым залатым вянку з казялкоў... — Ніна аж захлынулася ад радасці ў думках пра тую хвіліну, якую ёй давядзецца сёння перажыць. Яна надта любіць маму. I вельмі ганарыцца, што яе мама не такая, як усе ў вёсцы жанчыны. Да яе нават звяртаюцца не так, як да іншых — не па імені, а па бацьку: Захараўна, ці нават Марыя Захараўна.

За гэтым заняткам у шчасліва-салодкіх марах і застала яе Ліпа. Яна зайшла на падворак з вуліцы, паднялася на ганак, але села не на лаўцы, а на край памосту, на праходзе, спіною да Ніны. Ніну гэта непрыемна здзівіла. Яна не сумнявалася, што большая сястра паглядзіць і пахваліць яе за такую работу, і нават папросіць, каб і ёй спляла... А Ліпа толькі кінула вокам і моўчкі села ўнізе, адвярнуўшыся, абхапіла рукамі каленкі, сядзіць і глядзіць долу, сабе пад ногі.

— Ты вот нічога не ведаеш, а я ведаю, — сказала нарэшце Ліпа.

I сказала неяк нязвыкла сур'ёзна, цяжка-сумным голасам, і Ніна адчула гэта, улавіла нутром, тым больш што і паводзіцца Ліпа неяк незвычайна. Яна перастала плесці, але амаль гатовы вянок трымала ў руках, паглядзела на Ліпу і таксама сур'ёзна спытала:

— А што ты ведаеш?

Але сястра не адказала. Сядзела моўчкі і нерухома, нават не пакранулася. Ніну гэта зачапіла яшчэ больш, да цікаўнасці прымяшалася і пачуццё крыўды: як гэта — нешта ведае, а сказаць не хоча? Успомніла, што і раней, здаралася, Ліпа абдурвала яе такім чынам, проста, каб пацвеліцца і паказаць сваю перавагу.

— Нічога ты не ведаеш, толькі так гаворыш.

— А вот і ведаю, — паўтарыла тым жа голасам Ліпа. — Хадзі сюды, раскажу...

Ніна хацела пакласці недаплецены вянок на лаўку, але падумала, што заплёт можа распусціцца, калі яго не прытрымліваць, і таму падышла да Ліпы і села побач з вянком у руках, заціснуўшы пальцамі апошнюю ўплётку. Да таго ж яна хацела, каб Ліпа звярнула ўвагу на яе работу і пахваліла за ўменне.

— Што ты ведаеш?

— А тое, што мы з табой ужо разам жыць не будзем...

Сказала — і зноў змоўкла. Ніна рэзка павярнулася да сястры.

— Чаму — не будзем?... Гаворыш абы што, — зрэагавала мамінымі, сто разоў чутымі словамі Ніна.

— Не будзем, сястрычка, не будзем. Ты будзеш з татам жыць, а я — з мамай...

Сказаўшы гэтак, паглядзела на Ніну, а ў вачах — слёзы, вось-вось пакоцяцца, і яна тылам далоні выцерла іх. Тое, што Ніна пачула, было яшчэ недаступна яе разуменню: як гэта — «ты з татам, а я — з мамай»? Што такое бывае ў жыцці — яна яшчэ не ведала, ніхто пры ёй такога не гаварыў, і ў сваіх кніжках яна не чытала пра такое. Што ёсць дзеці сіроты — ці хлопчык, ці дзяўчынка, ці абое — гэта яна ведала, чула і чытала, але ж гэта калі мама ці тата памрэ. А калі жывыя? Нічога не можа зразумець Ніна. I што гэта Ліпа прыдумала? Але ж яна плача, значыць, праўда...

— А я хачу з табой! — цвёрда і голасна заявіла Ніна. — Я не хачу асобна!

Ліпа яшчэ раз правяла рукой па вачох, крыху павярнулася да Ніны і спакойна, разважліва — яна любіла гаварыць разважліва, як сталая паважная жанчына — сказала:

— Вот ты яшчэ малая і не разумееш. Мама і тата развяліся. А нас падзялілі. Мама ўзяла мяне, а тата — цябе.

— Як гэта — развяліся? — зноў не зразумела Ніна, бо і пра тое, што таты і мамы разводзяцца, яна таксама ніколі не чула. У вёсцы людзі не разводзіліся — сварыліся, нават біліся, але не разводзіліся.

— Ну развяліся, гэта значыць, тата і мама ўжо разам жыць не будуць. Паасобку будуць. Мама сказала, што тата схадзіў у сельсавет і аформіў развод.

«Аформіў развод» — паўтарыла ў думках дагэтуль незнаёмыя ёй словы Ніна.

— А чаму яны развяліся?

— Не ведаю... Можа, пасварыліся. Цётка Вульляна сказала, што тата моцна пакрыўдзіўся на маму. А за што — не ведаю.

Ніне стала надта горка і тужліва. Апусціўшы вочы, яна глядзела ў адну кропку — на самую вялікую ў вянку кветку, у сяродачку якой нерухома сядзела невялічкая, з бліскучымі крылцамі, мушка.

— Ліпа, а чаму мама і мяне не возьме? — спытала ціхім, прыдушаным голасам Ніна.

— Чаму? Таму што тата сказаў: Ніну не аддам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]»

Обсуждение, отзывы о книге «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.